Томас Лангэ: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Спартсмен}} '''Томас Лангэ''' (ням. Thomas Lange; нар. {{ДН|27|2|1964}} Лютэрштат-Айслебен, Германія) — нямецкі вясляр, алімпійскі чэмпіён па акадэмічным веславанні 1988 і 1992 гадоў. У 1980 годзе Лангэ стаў пераможцам юніёрскага чэмпіянату свету ў складзе парнай двойкі....'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:31, 22 верасня 2021

Томас Лангэ (ням. Thomas Lange; нар. 27 лютага 1964 Лютэрштат-Айслебен, Германія) — нямецкі вясляр, алімпійскі чэмпіён па акадэмічным веславанні 1988 і 1992 гадоў.

Томас Лангэ
ням.: Thomas Lange
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[1][2]
Спецыялізацыя акадэмічнае веславанне
Нарадзіўся 27 лютага 1964(1964-02-27)[1][2] (60 гадоў)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1980 годзе Лангэ стаў пераможцам юніёрскага чэмпіянату свету ў складзе парнай двойкі. У наступных двух моладзевых чэмпіянатах свету ён таксама выйграў, але адзіночкай.

На дарослым узроўні першым буйным поспехам у кар’еры маладога нямецкага вясляра стала перамога ў пары з Увэ Хепнерам на чэмпіянаце свету 1983 года. Лангэ і Хепнер былі фаварытамі на Алімпійскіх гульнях 1984 года, але ГДР байкатавала Алімпіяду.

У 1986 годзе Лангэ пачаў выступаць у адзіночным разрадзе. Але хвароба перашкодзіла яму выступаць. У 1987 годзе ён выйграў свой першы чэмпіянат свету ў адзіночцы, апярэдзіўшы Перці Карпінена і Петэра-Міхаэля Кольбэ, якія перамагалі ў 10 чэмпіянатах свету і Алімпійскіх гульнях з 12. Томас паўтарыў гэты подзвіг на Алімпіядзе ў Сеуле і ў 1989 годзе.

Да гэтага часу Усходняя Германія распадалася і Лангэ распачаў вучобу ў якасцi ўрача. У 1990 годзе са Стэфанам Ульрыхам Лангэ выйграў сярэбраны медаль у парным заліку на сусветным чэмпіянаце ў Тасманіі.

У 1991 годзе, прадстаўляючы аб’яднаную Германію, Лангэ зноў выйграў тытул чэмпіёна свету ў адзіночцы. На летніх Алімпійскіх гульнях 1992 ў Барселоне, Лангэ зноў стаў пераможцам у адзіночным разрадзе. Для Лангэ гэта была яго пятая перамога ў чэмпіянаце свету або на алімпіядзе ў адзіночцы.

Пасля бронзы на чэмпіянаце свету 1993 года ў Рачыцы Ланге зрабіў паўзу, каб сканцэнтравацца на сваёй медыцынскай адукацыі і вярнуўся да летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце, заваяваўшы бронзу. У цяперашні час працуе ўрачом у Ратцэбургу.

  1. а б Lange Thomas Праверана 8 сакавіка 2021.
  2. а б Thomas Lange Праверана 31 студзеня 2020.
  3. а б Lange Thomas Праверана 27 лютага 2022.