Розніца паміж версіямі «Ганза»

66 байтаў дададзена ,  2 месяцы таму
няма тлумачэння праўкі
(катэгорыі, афармленне)
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
'''Ганза''' — гандлёвы саюз паўночных і цэнтральных нямецкіх гарадоў у XIII—XVII стагоддзях на чале з [[Горад Любек|Любекам]]. Першапачаткова, у XII—XIII стагоддзях, саюз вандроўных купцоў (называліся «купцамі Рымскай імперыі»), што ператварыўся ў аб’яднанне гарадоў. якія гэтыя купцы прадстаўлялі. Назва Нямецкая Ганза ўпершыню выкарыстана ў 1356 годзе. Ганза валодала манаполіяй на гандаль у басейнах [[Паўночнае мора|Паўночнага]] і [[Балтыйскае мора|Балтыйскіх]] мораў, яна мела канторы і факторыі ў зручна размешчанных гарадах ([[Бругэ]], [[Лондан]], [[Берген]], [[Ноўгарад]] і інш.) У Любеку — перавалачным пункце і палітычным цэнтры — адбываліся агульныя з’езды ганзейскіх гарадоў, рашэнні якіх былі абавязковыя для ўсіх членаў саюза. За ўвесь час існавання ў Ганзу ўваходзіла каля 200 гарадоў. Росквіт прыпаў на другую палову XIV — першую палову XV стагоддзяў. Пад канец XVI стагоддзя яна саступіла сваю ролю англійскім, галандскім і французскім купцам. Заняпад быў абумоўлены празмернай рэгламентацыяй і кансерватызмам унутранага жыцця, перамяшчэннем міжнародных шляхоў зносін, ростам мясцовага купецтва і знешняга гандлю. З’езд 1669 года, на якім было прадстаўлена 6 гарадоў, стаў апошнім.
 
{{Ганза}}
71

праўка