Ян Каміль Біспінг: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
дрНяма тлумачэння праўкі
 
Радок 6:
Паходзіў з нямецкага рода [[род Біспінгаў|Біспінгаў]] уласнага герба (прыдомак ''фон Гален''), прадстаўнікі якога ў канцы XVI — пачатку XVII ст. перасяліліся ў [[Вялікае Княства Літоўскае]]. Нарадзіўся {{ДН|30|1|1880}} года ў [[Струбніца|Струбніцы]], у сям’і Юзафа Біспінга, брата [[Аляксандр Біспінг|Аляксандра]].
 
Для Біспінга другі шлюб з Замойскай, якая да таго была замужам за князем Радзівілам, быў пропускам у вышэйшы свет, бо яго жонка была дачкой прынцэсы з роду [[Неапалітанскія Бурбоны|сіцылійскіх Бурбонаў]].
 
=== Забойства Уладзіслава Друцкага-Любецкага ===
Радок 12:
8 красавіка 1913 года ў парку маёнтка {{нп5|Тарэсін (Сахачэўскі павет)|Тарэсін|pl|Teresin (powiat sochaczewski)}} непадалёк ад [[Варшава|Варшавы]] было знойдзена цела князя {{нп5|Уладзіслаў Друцкі-Любецкі|Уладзіслава Друцкага-Любецкага|pl|Władysław Drucki-Lubecki}}, які памёр ад агнястрэльнага ранення. Падазраваным стаў барон Ян Каміль Біспінг фон Гален, які быў у шлюбе са стрыечнай сястрой жонкі забітага. Пра забойства напісалі ўсе газеты, у тым ліку [[The New York Times]].
 
Паводле следства барон Біспінг гасцяваў у князя Уладзіслава, і гаспадар вырашыў асабіста падвезці госця ў экіпажы да станцыі. Са слоў барона, непадалёк ад чыгункі яны сустрэлі дзвюхдвух чалавек, па выглядзе — сялян, з якімі Друцкі-Любецкі захацеў пра штосьці пагаварыць. Барон спяшаўся на цягнік і вырашыў рэшту дарогі прайсці пешшу, пакінуўшы князя з падазронымі суразмоўцамі. Так і вярнуўся дамоў. Нават крыкаў і стрэлаў за спіной не чуў, хоць іншыя сведкі, якія знаходзіліся ў гэты ж час непадалёк, пра іх згадвалі.
[[Файл:Дело Биспинга. «Искры» № 18, 1914.jpg|thumb|Справа Біспінга. «Искры» № 18, 1914]]
На галаве князя выявілі сляды ўдараў, як быццам перад гібеллю біўся, кроў на дрэвах. Ахвяра была апранута ў паляўнічы касцюм: жоўтыя [[гетры]], зялёную куртку, бронзавага колеру туфлі. Пад галавой шапка, побач — кій і акуляры, адкрыты гадзіннік з абарваным ланцужком і ключ да яго. Гадзіннік спыніўся на чвэрці пятага, што і палічылі часам забойства.