Розніца паміж версіямі «Савейкаўскі парк»

Аб’ём не змяніўся ,  4 месяцы таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
др
 
'''Саве́йкаўскі парк'''{{sfn|БелЭн|2002}}, '''парк «Савейкі»''' — помнік [[Садова-паркавае мастацтва|садова-паркавага мастацтва]] ў вёсцы [[Савейкі (Ляхавіцкі раён)|Савейкі]] [[Ляхавіцкі раён|Ляхавіцкага раёна]] [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]].
 
Закладзены ў [[1850]] годзе на плошчы каля 10 [[гектар]]аў ўу [[Маёнтак|маёнтку]] Т. Навіцкага{{sfn|БелЭн|2002}}. Парк пейзажнага тыпу. У яго цэнтры — палац, які зруйнаваны уў [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікую Айчынную вайну]], адбудаваны уў 1959 годзе ў стылі [[неакласіцызм]]у. Перад палацам [[Партэр (садова-паркавае мастацтва)|партэр]], абсаджаны дрэвамі мясцовых [[Лісцевыя лясы|лісцевых]] парод. У паўночна-заходняй частцы — вялікая паляна, абсаджаная ахоўнымі масівамі. У паўночнай частцы маецца [[сажалка]] з астравамі, звязаная [[пратока]]й з сістэмай вадаёмаў. Паўднёва-заходняя частка парку мае самастойнае кампазіцыйнае рашэнне, заснаванае на выкарыстанні трох сажалак рознай формы з кароткімі пратокамі і [[дамба]]мі. Сажалкі злучаюцца каналамі з вадаёмамі на партэры.
 
У парку растуць больш за 25 відаў дрэў і [[куст]]оў{{sfn|БелЭн|2002}}. Сярод іх [[елка]], [[таполя белая]], [[ліпа галандская]], [[бэз бельгійскі]], [[лістоўніца еўрапейская]], [[конскі каштан]], [[арэх шэры]], [[ірга каласістая]], [[каліна канадская]], [[ясень звычайны]].