Рускі мост: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Мост}} '''Рускі мост''' ({{lang-ru|Русский мост}}) — вантавы мост з самым доўгім у свеце пралётам, пабудаваны ва Уладзівастоку праз праліў Басфор Усходні, злучае паўвостраў Назімаву з мысам Навасільскага на востраве Рускім. Будаўніцтва...'
 
Радок 4:
Будаўніцтва моста пачалося 3 верасня 2008 года ў рамках праграмы падрыхтоўкі горада да правядзення саміту АТЭС у 2012 годзе. Другі па вышыні мост у свеце, вышыня складае 324 метра. Мае самы вялікі ў свеце пралёт сярод вантавых мастоў, даўжынёй 1104 метра.
 
Міністр транспарту Расіі [[Ігар Яўгенавіч Лявіцін|Ігар Лявіцін]] ахарактарызаваў мост на востраў Рускі як самы унікальныўнікальны і складаны аб’ект не толькі ў рамках падрыхтоўкі да саміту АТЭС, але і ва ўсёй практыцы мостабудавання ў Расіі і ў свеце.
 
Генеральны праекціроўшчык — «НВА Маставік». Генеральны падрадчык будаўніцтва — «УСК МОСТ», субпадрадчыкі будаўніцтва — «СК Мост», «НВА Маставік». Ванты для моста выраблены французскай кампаніяй Freyssinet. Праект архітэктурнай падсветкі, функцыянальнае асвятленне і электразабеспячэнне маставога пераходу рэалізаваны святлотэхнічнай кампаніяй «МТ Электра». Будаўнічы кантроль ажыццяўляў Інстытут «Стройпроект».
 
Мост намаляваны на новай расійскай купюры наміналам 2000 расійскіх рублёў, выпушчанай Банкам Расіі 12 кастрычніка 2017 года.
 
[[Катэгорыя:Уладзівасток]]
[[Катэгорыя:Масты Расіі]]
[[Катэгорыя:Вантавыя масты]]
[[Катэгорыя:2012 год у Расіі]]