Беларусь і НАТА: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Міжнародныя адносіны |Назва = |Выява = |Краіна1 = Беларусь |Краіна2 = НАТА |Колер1 = |Колер2 = }} '''Адносіны НАТА і Рэспублікі Беларусь''' накіраваны на захаванне бяспекі і рэалізацыі агульных інтарэсаў па індывідуальнай праграме партнёрства<ref na...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:50, 25 верасня 2021

Адносіны НАТА і Рэспублікі Беларусь накіраваны на захаванне бяспекі і рэалізацыі агульных інтарэсаў па індывідуальнай праграме партнёрства[1][2]. Галоўным каардынуючым органам працэсу дасягнення мэт кантактаў «Беларусь—НАТА» з’яўляецца Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва беларускага ваеннага ведамства[2].

Беларусь і НАТА
Беларусь і НАТА
Беларусь
Беларусь
НАТА
НАТА

Гісторыя

У 1995 годзе Беларусь далучылася да праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру»[1][3]. У 1997 годзе краіна прыняла ўдзел у праграме індывідуальнага партнёрства[4]. З 1998 года Беларусь мае ўласнае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў НАТА[2].

У студзені 2006 года Беларусь і НАТА зацвердзілі першы пакет дакументаў аб партнёрстве, у складзе 21 мэты і ацэначнага дакумента[2][5].

У 2010-м Мінск падтрымаў місію ISAF у Афганістане ў паветранай прасторы[6].

У ліпені 2012 года (падоўжаны ў 2014[2]) быў зацверджаны новы пакет на 16 мэтаў. У рамках іх бакамі рэгулярна праводзіліся вучэбна-палявыя зборы з пастаянным і пераменным складам міратворчай роты 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады, а таксама курсы па англійскай мовы і асноў міратворчай дзейнасці ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь[5].

У 2014 годзе адбыўся візіт у штаб-кватэру НАТА ў Бруселі беларускай дэлегацыі на чале з начальнікам дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва міністэрства абароны. Было ўзгоднена партнёрства на 2014—2015 гады ў рамках «Працэсу планавання», ацэнены сілы праграмы «Партнёрства дзеля міру» і перспектывы развіцця супрацоўніцтва[5][7][8][9][10][11].

Канфлікты

Адносіны Рэспублікі Беларусь з НАТА і заходнімі дзяржавамі ў цэлым застаюцца складанымі. Першае сур’ёзнае абвастрэнне адбылося пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[3]. Наступны віток супрацьстаянне адбыўся ў 20202021 гадах на фоне беларускіх пратэстаў, інцыдэнтам з самалётам Ryanair і нарошчваннем ваеннай групоўкі НАТА вакол беларускіх межаў[12].

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б «Отношения НАТО с Беларусью», на официальном сайте НАТО (руск.)
  2. а б в г д «Беларусь — НАТО», Министерство обороны Республики Беларусь Архівавана 27 серпень 2014. (руск.)
  3. а б «Nato and Belarus — partnership, past tensions and future possibilities». Foreign Policy and Security Research Center. Retrieved 25 November 2010 Архівавана 20 жовтень 2013. (англ.)
  4. «Belarus and NATO». Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Belarus. 2002. Archived from the original on 11 May 2008. Retrieved 9 October 2007 (англ.)
  5. а б в Делегация НАТО находится в Беларуси, 2014 г., «ЕвроБеларусь» (руск.)
  6. «North Atlantic Treaty Organization». The Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Belarus. 2009. Retrieved 30 April 2010
  7. Беларусь и НАТО обсудили в Брюсселе перспективы сотрудничества, сайт «Interfax.by» (руск.)
  8. БЕЛАРУСЬ — НАТО: ПЕРСПЕКТИВЫ НА БУДУЩЕЕ Архівавана 8 серпень 2014. (руск.)
  9. Беларусь готовится к сотрудничеству с НАТО, «Deutsche Welle» (руск.)
  10. Беларусь обсудит партнерство с НАТО, Информационное агентство «ЛIГАБiзнесIнформ» (руск.)
  11. Беларусь обсудит партнерство с НАТО, 2014 г., сайт «Корреспондент» (руск.)
  12. НАТО вирішив обмежити доступ представників Білорусі до своєї штаб-квартири | Українська правда (pravda.com.ua)

Спасылкі