Даніла (князь друцкі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Жыццё кн. Данілы прыпадала на сярэдзіну — 2-ю палову XIII ст., бо друцкі кн. Міхаіл Міхайлавіч згаданы пад 1330 годам, значыць, яго бацька — кн. Міхаіл Даніілавіч жыў на мяжы XIII—XIV ст., а дзед яшчэ раней.{{sfn|Кузьмин|2007|с=54.}}
 
Паводле [[Васіль Аляксеевіч Варонін|В. Вароніна]], імя ''Даніла'' было не з папулярных{{sfn|Варонін|2002|с=}}. У родзе ж [[Род Рурыкавічаў|Рурыкавічаў]] свецкія і хросныя імёны даваліся не адвольна, а адсылалі да пэўнага продка, радзей родзіча, што як меркавалася адыграе ў лёсе названага. Паводле [[Фёдар Барысавіч Успенскі|Ф. Успенскага]], першы вядомы Даніла сярод Рурыкавічаў нарадзіўся ў 1201 годзе, а наступныя, напэўна, звязаны з ім сваяцтвам<ref group=заўв. name=заўв-1 />{{sfn|Литвина, Успенский|2006|с=167-166, прим. 166;}}. Таксама Ф. Успенскі дапускае ужываннеўжыванне імя Даніла як хроснага чарнігаўскімі князямі [[Ольгавічы|Ольгавічамі]]{{sfn|Литвина, Успенский|2013|с=126-146;}}. Такім чынам, для друцкага князя імя магло быць як адзіным, так і толькі хросным, тады ён меў і свецкае. Бацькі друцкага кн. Даніла маглі займаць месца ў сувязях выяўленых Ф. Успенскім, але ён не ведаў князя, не згаданага радаводнымі кнігамі, і не ўлічыў у сваіх разважаннях.
 
Звесткі памянніка, звычайна, не выкарыстоўваліся даследчыкамі{{sfn|Кузьмин|2007|с=54, прим. 31.}}, хоць спробы іх інтэрпрэтацыі вядомы з пачатку XX ст.{{sfn|Варонін|2002|с=}}. Так [[Лізавета Іванаўна дэ Вітэ|Л. дэ Вітэ]] выказала думку пра тоеснасць друцкага кн. Данілы з унукам кн. Данілы Раманавіча — Данілам Мсціславічам, адзіны раз згаданым пад 1280 годам<ref group=заўв. name=заўв-2 />{{sfn|Витте|1913|с=79.}}. Супадзення імёнаў аднак недастаткова для высноў{{sfn|Варонін|2002|с=}}.
 
Магчыма, апроч Міхаіла, кн. Даніла меў яшчэ прынамсі аднаго сына. Нейкі ''Андрэй Данільевіч'' без тытула вядомы з дарчага запісу сярэдзіны — 2-й паловы XIV ст. сяльца «на Просмужци» Траецкаму прыдзелу [[Сафійскі сабор (Полацк)|Сафійскага сабора]] уў пергамінным [[Полацкае Евангелле|Полацкім Евангеллі-Апракасе]]. На думку [[Андрэй Валянцінавіч Кузьмін|А. Кузьміна]], пра княскае паходжанне Андрэя Данільевіча могуць сведчыць санкцыі дарчага запісу супраць князёў і баяр, што просты чалавек ці баярын не мог сабе дазволіць. Храналагічна Андрэй Данільевіч можа быць сынам кн. Данііла, але пэўна гэта не вядома.{{sfn|Кузьмин|2007|с=64.}}{{sfn|ПГ Т.2.|2015|с=14, ном. 4.}}
 
== Заўвагі ==