Міжнароднае ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Main|Міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь}} '''Міжнароднае ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі''' — складовая частка ваеннага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з іншымі дзяржавамі, якое мае на ўвазе гандаль прадукцы...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:25, 26 верасня 2021

Міжнароднае ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі — складовая частка ваеннага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з іншымі дзяржавамі, якое мае на ўвазе гандаль прадукцыяй ваеннага прызначэння, а таксама яе распрацоўку і вытворчасць[1].

Гісторыя

У развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі краінамі дырэктар ТАА «БСВТ—Новыя тэхналогіі» Алег Сільвановіч вылучыў тры этапы, якія характарызуюцца розным змястоўным напаўненнем і прыярытэтнымі напрамкамі, што выкарыстоўваюцца для рэалізацыі адпаведных мерапрыемстваў арганізацыйна-кіраўнічымі формамі, прававым інструментарыем[2]:

  • Этап станаўлення (1991—2003);
  • Этап упарадкавання і стабілізацыі (2003—2018);
  • Этап інавацыйнага прарыву (з 2018 па цяперашні час).

Станаўленне

1990-я гады адрозніваліся беспрэцэдэнтнай інтэнсіўнасцю, насычанасцю знешнепалітычнымі кантактамі, дву- і шматбаковымі сустрэчамі і пагадненнямі кіраўніцтва новых незалежных дзяржаў[3][4][5][6]. Палажэнне былых савецкіх рэспублік характарызавалася адсутнасцю ўпаўнаважаных структур на дзяржаўным і міждзяржаўным узроўнях, стратай гаспадарчых сувязяў, абмежаванасцю свабодных рэсурсаў і сістэмным сацыяльна-эканамічным крызісам. Усе гэтыя фактары значна перашкаджалі рэалізацыі якіх-небудзь праектаў у ваенна-тэхнічнай сферы[2].

Для Беларусі сітуацыя ўскладнялася наяўнасцю ў краіне каля 120 прадпрыемстваў і арганізацый савецкага ВПК пры практычна поўнай адсутнасці вытворчасці ваеннай прадукцыі канчатковага прызначэння[7]. Існая ў БССР ваенная радыёэлектроніка, оптыка і оптаэлектроніка былі запатрабаваны на іншых абаронных прадпрыемствах Савецкага Саюзу, але з яго распадам Беларусь страціла рынкі збыту, што пагражала існаванню ВПК[2].

Урад краіны засяродзіўся на мерапрыемствах па ўтылізацыі частцы залішняга ўзбраення і лакальных пастаўках з пакінутых запасаў невялікіх партый ваеннай тэхнікі ў КНДР, Балгарыі, Венгрыі, Перу і Афрыку[2].

Аднак нягледзячы на складанасці пераходнага перыяду, этап станаўлення міжнароднага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспубліка Беларусь прайшла з меншымі стратамі і больш значнымі дасягненнямі, чым большасць дзяржаў СНД, захаваўшы касцяк ВПК і ўсе створаныя перш канструктарскія бюро і навукова-даследчыя інстытуты[2].

Упарадкаванне і стабілізацыя

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2003 г. № 599 кантралюючыя і каардынуючыя функцыі ў дзейнасці ўсіх арганізацый ВПК краіны перададзены Дзяржаўнаму ваенна-прамысловаму Камітэту, што дазволіла павялічыць эфектыўнасць і выніковасць працы ў ваенна-тэхнічнай сферы, надаўшы ёй належную сістэмнасць, упарадкаванасць і планавы характар[8].

Пачалася мадэрнізацыя раней распрацаваных узораў і даўно наяўных у распараджэнні Беларусі ўзбраенняў, стварэнне ўласных сродкаў і сістэм агнявога паражэння, ваеннай радыёэлектронікі, оптыкі, оптаэлектронікі, праграмных комплексаў для ваенных інфармацыйных сістэм і сістэм кіравання зброяй, паспяхова прадстаўленых на мностве спецыялізаваных міжнародных выстаў і салонаў з падпісаннем кантрактаў на пастаўку гэтых распрацовак за мяжу[2]. Былі замацаваны, развіты і прымножаны дасягненні беларускага ВПК савецкага перыяду, сітуацыя ў профільнай галіне стабілізавалася, што дазволіла адначасова прыцягнуць перспектыўныя навуковыя і кіраўніцкія кадры, актывізаваць распрацоўку і ўкараненне інавацыйных тэхналогій на прадпрыемствах, у навукова-даследчых інстытутах і канструктарскіх бюро, пачаць экспарт адукацыйных і навуковых паслуг, а таксама істотна ўмацаваць і дыверсіфікаваць па рэгіёнах і напрамках эканамічны складнік міжнароднага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва краіны ў выглядзе канкрэтных кантрактаў з новымі заказчыкамі, такімі як Кітай, Інданезія, Венесуэла, Азербайджан і Казахстан[9][10][11][12][13][14][15][16][17][18].

Інавацыйны прарыў

У лістападзе 2018 года прэзідэнт краіны А. Р. Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Р. А. Галоўчанка станоўча ацаніў вынікі папярэдняга перыяду працы, але і паставіў новыя задачы[19]. Дасягненне пазначаных кіраўніком дзяржавы арыенціраў уключала аператыўнае ўкаранення перспектыўных распрацовак навуковых школ і інстытутаў, максімальнай мабілізацыі кадравых, арганізацыйна-кіраўніцкіх, інфраструктурных рэсурсаў у мэтах прыцягнення дадатковых інвестыцыйных патокаў і актывізацыі ваенна-тэхнічнага ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях і ў розных фарматах. Асаблівасцю ж сітуацыі пасля 2018 года ў плане ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з‚яўляецца канчатковы пераход ад рэалізацыі запасаў узбраенняў савецкай эпохі да выпуску і пастаўкі заказчыкам якасна новай прадукцыі, які апынуўся магчымым пасля пачатку распрацоўкі замест разрозненых сродкаў ужо паўнавартасных сістэм узбраення[2].

Выпуск некаторых відаў новай ваеннай прадукцыі некалькі стрымліваецца абмежаванасцю свабодных фінансавых рэсурсаў і шэрагам тэхнічных праблем. Як адзначыў А. В. Сільвановіч, пры гэтым больш інтэнсіўнае дыпламатычнае забеспячэнне развіцця ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі (у тым ліку за кошт больш актыўнай ролі ў працэсе на ўсіх стадыях дыпламатычных прадстаўніцтваў беларускай дзяржавы, пашырэння з іх дапамогай прысутнасці беларускіх вытворцаў і навукова-даследчых арганізацый у сусветнай інфармацыйнай прасторы, ініцыявання і прасоўвання сумесных праектаў у названай сферы і інш.) дазволіць надаць дадатковы імпульс адпаведным мерапрыемствам, умацаваўшы стабільнасць і прадказальнасць міжнародных адносін, бяспеку ў Еўропе і іншых рэгіёнах[2].

Імпарт ўзбраенняў

Расійская Федэрацыя з’яўляецца асноўным пастаўшчыком зброі і ваеннай тэхнікі для беларускай арміі, напрыклад, знішчальнікі Су-30СМ, навучальныя самалёты Як-130, верталёты Мі-8МТВ-5, сістэмы СПА «Тор» і «Праціўнік-ГЕ», танкі Т-72Б3, бронетранспарцёры БТР-80А снайперскія вінтоўкі МЦ-116М і многія іншыя віды ўзбраення, распрацаваныя ў СССР і сучаснай Расіі.

Другім па значнасці імпарцёрам стаў Кітай, які прадаставіў бронеаўтамабілі Dajiang CS/VN3 і Dongfeng Mengshi EQ2050F.

Экспарт ўзбраенняў

1991—2009

У рэгістры ААН па звычайных узбраеннях Беларусь фігуруе яшчэ з 1990-х гадоў. Ад СССР краіна атрымала велізарны запас узбраенняў, які цяпер яна была не ў сілах утрымліваць. У той жа час рэспубліка востра мела патрэбу ў фінансах, што планавалася часткова вырашыць распродажам ваеннай маёмасці. Найбольш прадуктыўным з пункту гледжання велічыні атрыманай выручкі для беларускіх прадаўцоў зброі быў перыяд з 1992-га па 2001 год, якія не адсочваліся статыстыкай ААН. Па падліках даследчай службы Кангрэса ЗША, толькі за 1998—2001 гг. Рэспубліка Беларусь прадала зброі на 1 млрд. долараў і заняла тады па гэтым паказчыку 11-е месца ў свеце[20].

Адным з першых буйных пакупнікоў стала Перу, якая закупіла ў 1996—1997 гадах 150 танкаў Т-72, каля дзясятка самаходных зенітных гарматна-ракетных комплексаў «Тунгуска» і ЗРК «Тор», 10 носных ЗРК «Аса» або «Страла», 18 франтавых знішчальнікаў МіГ-29 (у тым ліку 2 МіГ-29УБ) і столькі ж штурмавікоў Су-25[20]. У гэты ж перыяд паведамлялася аб пастаўках узбраенняў у Ірак[21][22].

У Судан у 1996 годзе пастаўлена 9 Т-55 і 6 Мі-24В; у 2001 – 20 Т-55М; у 2002 – 8 гаўбіц Д-30 і 6 рэактыўных сістэм залпавага агню 9К55 «Град-1»; у 2003 – 9 БМП-2, 39 БРДМ-2, 16 гаўбіц Д-30, 10 самаходных гаўбіц 2С1, 4 рэактыўныя сістэмы залпавага агню «Град-1», 2 рэактыўныя сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град»; у 2004 – 21 БРДМ-2, 7 БТР-80, 10 БТР-70, 1 БМП-1; у 2007 – два бронетранспарцёры БРТ-70, мадэрнізаваных да ўзроўню «Кобра К2К» і «Кобра К2»; у 2008 – 11 Су-25; у 2009 г. – тры Су-25; у 2010 - адзін Су-25. У Алжыр у 1997 — 2 Су-24 МПК; 1999-16 МіГ-29; 2000 — 6 МіГ-29УБ, 5 МіГ-29; 2001 – 2 МіГ-29; 2002 – 2 МіГ-29. У Анголу ў 1998 – 28 БМП-2; 1999 – 62 Т-55М, 22 Т-72М, 62 БМП-2, 24 РСЗА БМ-21, 12 буйнакаліберных артсістэм 2С7 «Пі5н», 12 гаўбіц Д-30, 14 МіГ-23МЛД, МіГ-23 УБ, Су-22M, Су-22УК; 2000 – 1 Су-24 МК. Ва Уганду ў 1998 – 4 Мі-24В; у 2000 — 10 Т-55М; 2009 – 23 танкі Т-55; 2010 – адзін Мі-24. У Эфіопію ў 1998 — 40 Т-55, 2 Мі-24П, 2 Мі-24В; 2000 – 2 Мі-24П. У Марока ў 1999 — 30 Т-72Б; у 2000 — 58 Т-72Б (С), 12 Т-72 БК (СК). У Емен у 2000 — 27 Т-72Б; 2010 – 66 танкаў Т-80. У Іран у 2000 — 12 Т-72М1; 2001 — 14 Т-72М1; 2002 — 15 Т-72М1. У Кот-д'Івуар у 2002 – 2 Мі-24В, 10 мінамётаў «2С12 «Сані», 12 БМП-1; 2003 – 2 Су-25 УБ, 6 РСЗА БМ-21, 6 БТР-80, 13 БРДМ-2, 1 БМП-1; 2004 – 2 Су-25. У Азербайджан у 2005 — 19 танкаў Т-72; 2006 — 41 танк Т-72; 2008 —3 самаходныя гаўбіцы 2С7 «Піён»; 2009 — 5 штурмавікоў Су-25 і 9 самаходных гаўбіц 2С7 «Піён»; 2010 — адзін штурмавік Су-25 і 30 122-мм буксіруемых гаўбіц Д-30. Пастаўкі ў іншыя краіны насілі практычна разавы характар: Папуа — Новая Гвінея – 2 Мі-24П (1997), Сьера-Леонэ – 2 Мі-24Б (1997), Рэспубліка Конга – 6 РСЗА БМ-21 (1997), Дэмакратычная Рэспубліка Конга – 2 РСЗА БМ-21 (1998), ААЭ – 1 БТР-80 (2001), Джыбуці — два верталёты Мі-24 (2005), Эрытрэя — дзевяць рэактыўных артылерыйскіх сістэм залпавага агню «[[Ураган (РСЗА)|Ураган]{» (2007), Арменія — дзесяць 122-мм буксіруемых гаўбіц Д-30, Расія — 15 ракет «паветра-паветра» Р27-Р для Су-27 і МіГ-29 (2008), Сірыя — 33 шматмэтавых знішчальніка МіГ-23 (2008), Нігерыя — два баявых верталёта Мі-24[23].

2010—2020

У 2016 годзе экспарт прадукцыі ваеннага прызначэння ажыццяўляўся ў 60 краін, у 2017 — у 69 краін, а ў 2018 годзе — у 76 краін свету, што складае 110% у адносінах да 2017 года. Тады пастаўкі склалі прыкладна адзін мільярд долараў[24]. Паводле звестак Стакгольмскага інстытута даследаванняў праблем міру (SIPRI), у 2020 годзе краіна заняла 19 месца з аб’ёмам паставак 0,3% ад сусветнага. У параўнанні з узроўнем 2011—2015 гадоў ён знізіўся на 34%[25]. Аснову экспарту склалі сістэмы РЭБ і СПА і камплектуючыя да ваеннай тэхнікі<[26][27][28].

Галоўным пакупніком стала Расія. Так, у 2018 годзе тавараабарот Мінска і Масквы ў ваеннай сферы склаў 600 мільёнаў долараў, а экспарт з краіны перавысіў расійскі імпарт[29]. Буйныя партыі ажыццяўляліся ў Азербайджан, Судан, М’янму, Анголу, Нігерыю і В’етнам[30][31]. Сярод ключавых пакупнікоў ёсць таксама Казахстан, Кітай, Лаос, Інданезія, Бангладэш, Індыя, ААЭ і Уганда[32]. Такія краіны як Сербія, Балгарыя і Славакія рэгулярна закупляюць беларускія боепрыпасы[33]. У 2010-х краіна больш засяродзілася на мадыфікацыі, выпуску і продажы ўзораў узбраенняў уласнай вытворчасці. Так, у 2010-м Узброеным сілам Азербайджана пастаўлены СТРК «Скіф»[34], у 2013-м набыты ЗРК «Бук-МБ»[35], у 2014-м прададзеныя дзве батарэі ЗРК «Стылет»[36], а ў 2018-м набыты РСЗА «Паланэз»[37], комплексы РЭБ «Навальніца-С» і «Навальніца-6»[38]. У тым жа 2018 годзе Судан[39] і Кот-д’Івуар[40] атрымалі некалькі БТР-70МБ1. Івуарыйская армія таксама закупіла восем БРДМ «Кайман»[41]. У 2016 годзе стала вядома, што войска М’янмы мае на ўзбраенне ЗРК «Квадрат-М» (беларуская мадыфікацыя савецкага ЗРК «Куб»)[42]. У невядомы перыяд часу Сірыя[43][44] і ААЭ[45] купілі комплексы РЭБ «Навальніца», а Нігерыя — ПТРК «Шэршань»[46].

Ценявыя здзелкі

ЗША неаднаразова абвінавачвалі ўрад Рэспублікі Беларусь у пастаўках узбраенняў краінам, якія яны падазравалі ў супрацоўніцтве з тэрарыстамі[47]. Часам сярод атрымальнікаў аказваюцца розныя групоўкі, у тым ліку Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі[48][49], Хезбала[50] і палесцінскія рухі[51][52]. Фіксаваліся парушэнні краінай зброевага эмбарга ААН, напрыклад, на пастаўкі ўзбраенняў у Судан[53]. Адным з галоўных падазраваных, якія маюць дачыненне да ценявых здзелках, называецца былы кіраўнік Савет Бяспекі Віктар Шэйман[47].

У сферы ваенных паслуг і гандлю зброяй Рэспубліка Беларусь часам дзейнічае ў кааперацыі з іншымі дзяржавамі. Так, напрыклад, па афрыканскаму кірунку краіна супрацоўнічае з Францыяй. Цікавасць французскага боку заключаецца ў падтрыманні лаяльных рэжымаў і парадку ў былых калоніях (гл. неакаланіялізм), а беларускай — заробку з ваенных паслуг і стрымліванні ўзмацнення жорсткасці санкцый ЕС. Беларусь дзейнічае там, дзе для Францыі альбо патрэбна дадатковая дапамога, альбо неабходна прыкрыццё ценявой працы французаў працай беларусаў, каб не нанесці ўрон іміджу першых. Меркавана апошняе адбывалася падчас грамадзянскай вайны ў Кот-д’Івуары 2002—2007 гадоў[54]. Падобная схема працы наладжана і з Расіяй, якая выкарыстоўвае краіну ў якасці пасярэдніка па прадастаўленні ваенных паслуг і тавараў у асобных «гарачых кропках»[55]. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, у адказ на адно з абвінавачванняў у незаконных пастаўках зброі, заявіў, што Беларусь легальна прадае ўзбраенне, але яе пакупнікі затым перапрадаюць яго[47].

Зноскі

  1. Міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва на афіцыйным сайце Мінабароны РБ
  2. а б в г д е ё ж Сильванович О. В. Международное военно-техническое сотрудничество Беларуси: современное состояние и перспективы // Журнал международного права и международных отношений : журнал. — Международное общественное объединение по научно-исследовательским и информационно-образовательным программам "Развитие", 2019. — № № 1-2..
  3. Бабаджанов, А. Я. Военно-политическое сотрудничество постсоветских государств. Проблема сочетаемости национальных подходов / А. Я. Бабаджанов. — М.: Аспект Пресс, 2014. — 256 с.
  4. Бельянинов, А. Ю. Военно-техническое сотрудничество России с иностранными государствами: настоящее и будущее / А. И. Бельянинов. — М.: Граница, 2003. — 236 c.
  5. Хоменко, Н. А. Российский экспорт вооружений: проблемы и перспективы / Н. А. Хоменко. — М.: РНФ, 1996. — 67 с.
  6. Шишков, Ю. В. Интеграционные процессы на пороге XXI века: почему не интегрируются страны СНГ / Ю. В. Шишков. — М.: НП III тысячелетие, 2001. — 478 c.
  7. Зверев, Ю. «Полонезы», беспилотники и роботы: секрет успеха белорусского ВПК / Ю. Зверев [Электронный ресурс] // Евразия. Эксперт. — 16.10.2017. — Режим доступа: http://www.eurasia.expert/polonezy-bespilotniki-i-roboty-sekret-uspekha-belorusskogo-vpk/ — Дата доступа: 01.02.2019.
  8. О создании Государственного военно-промышленного комитета Республики Беларусь: Указ Президента Респ. Беларусь от 30 дек. 2003 г. № 599 [Электронный ресурс] // КонсультантПлюс: Беларусь / ООО «ЮрСпектр», Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. — Минск, 2019.
  9. Верхов, С. Стратегическое партнерство Беларуси и Казахстана / С. Верхов // ВПК. Беларусь. — 2013. — № 4. — С. 88—95.
  10. Головченко, Р. Интеграция, кооперация, модернизация: особенности военно-технического сотрудничества Республики Беларусь с иностранными государствами / Р. Головченко // ВПК. Беларусь. — 2011. — № 2. — С. 2—9.
  11. Леонович, А. Н. Направления развития военно-технического сотрудничества (ВТС) Республики Беларусь / А. Н. Леонович // Проблемы теории и практики формирования белорусской экономической модели (к 120-летию со дня рождения В. В. Куйбышева): сб. материалов Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 30 мая 2008 г. — Минск, 2008. — С. 581—582.
  12. Леонович, А. Н. Рост экспорта вооружения и военной техники в начале XXI века / А. Н. Леонович // Экономика Республики Беларусь в интеграционных процессах: тенденции, проблемы и перспективы: сб. материалов Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 19—20 апр. 2012 г. — Минск, 2012. — С. 266—269.
  13. Леонов, С. И. Военно-техническое сотрудничество Республики Беларусь с Российской Федерацией / С. И. Леонов // Актуальные проблемы социально-гуманитарного знания в контексте обеспечения национальной безопасности: материалы V Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 13—14 апр. 2017 г. В 4 ч. Ч. 2. — Минск: Воен. акад. Респ. Беларусь. — С. 136—139.
  14. Михайлевский, Е. Перспективное сотрудничество: Венесуэла — окно в Латинскую Америку для белорусского ВПК / Е. Михайлевский // ВПК. Беларусь. — 2012. — № 3. — С. 56—65.
  15. Михайлов, В. Китай и Беларусь уважают историю, дорожат миром и обращают взгляд в будущее: успех всестороннего стратегического партнерства Минска и Пекина / В. Михайлов // Там же. — 2015. — № 2. — С. 6—15.
  16. Чичилов, С. Беларусь и Туркменистан — стратегические партнеры в Центральной Азии / С. Чичилов, В. Михайлов // ВПК. Беларусь. — 2015. — № 1. — С. 88—95.
  17. Шишков, Ю. В. Интеграционные процессы на пороге XXI века: почему не интегрируются страны СНГ / Ю. В. Шишков. — М.: НП III тысячелетие, 2001. — 478 c.
  18. Шкадаревич, А. П. Геополитика сквозь призму оптики: Беларусь продолжает завоевывать рынок сложной и наукоемкой оптико-электронной техники / А. П. Шкадаревич // ВПК. Беларусь. — 2013. — № 3. — С. 50—55.
  19. Доклад Председателя Государственного военно-промышленного комитета Романа Головченко [Электронный ресурс] // Официальный Интернет-портал Президента Республики Беларусь. — 12.11.2018. — Режим доступа: [1]. — Дата доступа: 12.11.2018.
  20. а б Торговля оружием и будущее Белоруссии
  21. Американцы боятся белорусских танков. Белоруссия американских санкций не боится
  22. Поставляют ли Украина и Беларусь оружие Ираку
  23. Завоюет ли Беларусь позиции на глобальных рынках оружия?
  24. Беларусь в 2018 году продала оружия более чем на миллиард долларов // Sputnik, 7 февраля 2019
  25. SIPRI: Беларусь на 19 месте по продажам оружия в мире // Thinktanks.by, 16 марта 2021.
  26. Беларусь вошла в список крупнейших мировых экспортеров оружия Архіўная копія ад 9 лютага 2020 на Wayback Machine // TUT.BY, 21 февраля 2017
  27. Белорусские системы РЭБ {поставленные из ОАЭ} выводят из строя турецкие дроны над Ливией // Aviapro, 27 июня 2020
  28. Посадить американский беспилотник Ирану помогли белорусские технологии? (15 декабря 2011)
  29. Белорусский экспорт вооружений растет: главный покупатель — Россия (14 марта 2019)
  30. Беларусь вошла в топ-20 мировых экспортеров оружия // Комсомольская правда, 1 февраля 2018
  31. Торговля оружием и будущее Беларуси (5 марта 2011)
  32. Оружие не берут. Из-за чего Лукашенко согласился на интеграцию с Россией
  33. «Полонезы» для Баку, «Кайманы» для Африки. Что производит и с кем торгует оборонка Беларуси
  34. ВС Азербайджана усилили возможности по борьбе с танками // vpk.name
  35. Закупленные У Беларуси ЗРК «Бук» В Азербайджанской Армии: Неизбежность Поражения Для Врага
  36. Лукашенко продал Азербайджану две батареи ЗРК «Стилет»
  37. Белорусские РСЗО «Полонез» в Азербайджане: последствия для Закавказья // Евразия эксперт
  38. Армянским БПЛА не уйти от азербайджанских комплесов “Гроза”
  39. В Йемене замечены белорусские БТР-70МБ1 — militaryreview (31 октября 2018)
  40. Белорусский БТР-70МБ1. Модернизация БТР-70 ч.2
  41. Прохождение «Кайманов» (с 01:01:00 и с 01:13:00)
  42. Иодернизированные в Беларуси системы противовоздушной обороны «Квадрат-М»
  43. Белорусская «Гроза-С» в Сирии вырвала зубы у американских «Жнецов» // Discred, 15 сентября 2020
  44. Нина Лукашева. СМИ: Беларусь поставляла в Сирию комплексы «Гроза-С» // Актуальные новости, 8 сентября 2020
  45. Белорусские системы РЭБ выводят из строя турецкие дроны над Ливией // Avia.pro, 27 июня 2020
  46. Белорусский ПТРК на вооружении армии Нигерии
  47. а б в Оружейный бизнес Беларуси – легальный и "теневой"
  48. Оружейный бизнес Беларуси – легальный и "теневой"
  49. El Pais: Венесуэла с помощью Лукашенко и его приближенных поставляла белорусское оружие колумбийским боевикам
  50. Беларусь вновь обвинили в незаконных поставках оружия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 26 сакавіка 2019.
  51. Беларусь вновь обвинили в незаконных поставках оружия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 29 сакавіка 2019.
  52. «International Herald Tribune»: Остановить белорусскую торговлю оружием
  53. WikiLeaks: Беларусь продавала оружие в Судан в обход санкций ООН
  54. см. След белорусского оружия в Кот-д'Ивуар и 15 лет без ответа: кто виновен в бомбардировке французских военных в Кот-д’Ивуар
  55. Александр Зингман, Африка и оружие из Беларуси - как они связаны // Deutsche Welle, 1 апреля 2021

Літаратура

  • Сильванович О. В. Международное военно-техническое сотрудничество Беларуси: современное состояние и перспективы // Журнал международного права и международных отношений : журнал. — Международное общественное объединение по научно-исследовательским и информационно-образовательным программам "Развитие", 2019. — № № 1-2.
  • Головченко, Р. Интеграция, кооперация, модернизация: особенности военно-технического сотрудничества Республики Беларусь с иностранными государствами / Р. Головченко // ВПК. Беларусь. — 2011. — № 2. — С. 2—9.
  • Леонович, А. Н. Направления развития военно-технического сотрудничества (ВТС) Республики Беларусь / А. Н. Леонович // Проблемы теории и практики формирования белорусской экономической модели (к 120-летию со дня рождения В. В. Куйбышева): сб. материалов Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 30 мая 2008 г. — Минск, 2008. — С. 581—582.
  • Шкадаревич, А. П. Геополитика сквозь призму оптики: Беларусь продолжает завоевывать рынок сложной и наукоемкой оптико-электронной техники / А. П. Шкадаревич // ВПК. Беларусь. — 2013. — № 3. — С. 50—55.

Спасылкі