Міжнароднае ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 15:
Аднак нягледзячы на складанасці пераходнага перыяду, этап станаўлення міжнароднага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспубліка Беларусь прайшла з меншымі стратамі і больш значнымі дасягненнямі, чым большасць дзяржаў [[СНД]], захаваўшы касцяк ВПК і ўсе створаныя перш канструктарскія бюро і навукова-даследчыя інстытуты<ref name="Сильванович"/>.
=== Упарадкаванне і стабілізацыя ===
Указам [[Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь|Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]] ад 30 снежня 2003 г. № 599 кантралюючыя і каардынуючыя функцыі ў дзейнасці ўсіх арганізацый ВПК краіны перададзены [[Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўнаму ваенна-прамысловаму Камітэтукамітэту]], што дазволіла павялічыць эфектыўнасць і выніковасць працы ў ваенна-тэхнічнай сферы, надаўшы ёй належную сістэмнасць, упарадкаванасць і планавы характар<ref>О создании Государственного военно-промышленного комитета Республики Беларусь: Указ Президента Респ. Беларусь от 30 дек. 2003 г. № 599 [Электронный ресурс] // КонсультантПлюс: Беларусь / ООО «ЮрСпектр», Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. — Минск, 2019.</ref>.
 
Пачалася мадэрнізацыя раней распрацаваных узораў і даўно наяўных у распараджэнні Беларусі ўзбраенняў, стварэнне ўласных сродкаў і сістэм агнявога паражэння, ваеннай радыёэлектронікі, оптыкі, оптаэлектронікі, праграмных комплексаў для ваенных інфармацыйных сістэм і сістэм кіравання зброяй, паспяхова прадстаўленых на мностве спецыялізаваных міжнародных выстаў і салонаў з падпісаннем кантрактаў на пастаўку гэтых распрацовак за мяжу<ref name="Сильванович"/>.