Розніца паміж версіямі «Тамаш Макоўскі»

44 байты дададзена ,  2 месяцы таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
 
 
[[File:Magni Ducatus Lithuaniae.jpg|thumb|Карта Вялікага Княства Літоўскага (Амстэрдам, 1613)]]
Тамаш Макоўскі выгравіраваў [[Радзівілаўская карта|першую дакладную карту]] [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] (каля 1603, захавалася 2-е выд., [[1613]], [[Амстэрдам]]), да якой склаў тлумачальны тэкст, даў агульную характарыстыку края (захоўваецца ў бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта). Арыгінал тэкста да карты захоўваецца ва ўніверсітэцкай бібліятэцы горада [[Упсала]] ў [[Швецыя|Швецыі]]. Аўтар гравюр да кніг «Перэгрынацыя, або Паломніцтва ў Святую зямлю» М. К. Радзівіла (1601, Брунсберг), «Гіпіка» [[Крыштаф Мікалай Мікалаевіч Дарагастайскі|К. Дарагастайскага]] (1603, [[Кракаў]]; 1620, [[Познань]]), да «Панегірыка братоў Скарульскіх — Яна, Захара і Мікалая» (1604, [[Нясвіж]]), «Панегірыка Казіміру» (1610, [[Вільня]]).
 
Аўтар гравюр з відамі [[Вільня|Вільні]], [[Клецк]]а, [[Трокі|Трокаў]], серыі гравюр «Аблога Смаленска». У [[1611]] годзе ў нясвіжскай майстэрні Макоўскі выгравіраваў план [[Масква|Масквы]], на якім пазначаны маскоўскія храмы, званіцы, вежы і іншыя славутасці<ref>[http://www.soyuzgos.ru/2008/25/25_33_Nesvizh.html Журнал «Союзное Государство» (апрель 2008 г.)]</ref>. Выканаў гравіраваныя партрэт М. К. Радзівіла, некалькі гравюр пра падзеі вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй (серыя «Аблога Смаленска», 1611; выява прадстаўлення сенату палонных братоў Шуйскіх, і інш.). Работы падпісваў Маковіус, Макоўскі, Т. М.