Радзівілаўская карта: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Magni Ducatus Lithuaniae.jpg|thumb|Радзівілаўская карта выдання 1613 года, якое утрымлівае таксама карту Дняпра. Пад картамі таксама былі геаграфічныя і этнічныя апісанні]]
[[Файл:Magni Ducatus Lithuaniae Main.jpg|thumb|Радзівілаўская карта 1635 года выдання]]
'''Magni Ducatus Lithuaniae caeterumque regionum illi adiaciencium exacta descriptio''' («Падрабязнае апісанне Вялікага Княства Літоўскага і суседніх краін»<ref>Поўная назва: ''MAGNI DVCATVS LITHVANIAE, CAETERARVMQVE REGIONVM ILLI ADIACENTIVM EXACTA DESCRIPTIO. Ill[ustri]ss[i]mi ac Excell[enti]ss[i]mi Pri[n]cipis et D[omi]ni D[omini] Nicolai Christophori Radziwil, D[ei] G[ratia] Olycae ac in Nieswies Ducis, S[acri] Rom[ani] Imperii Principis in Szylowiec ac Mir Comitis et S[ancti] Sepulchri Hierosolimitani Militis etc. opera, cura et impensis facta ac in lucem edita.'' У перакладзе: ''Падрабязнае апісанне Вялікага Княства Літоўскагаі іншых сумежных з ім краін, справа завершана і апублікавана дзякуючы працы, намаганням і выдаткам Найслаўнейшага і Найсвятлейшага Князя і пана Мікалая Крыштафа Радзівіла Божай міласцю князя Свяшчэннай рымскай імперыі ў Алыцы і Нясвіжы, графа ў Шыдлоўцы і Міры і рыцара Труны Гасподняй ў Іерусаліме.''</ref>, вядомая таксама, як '''Радзівілаўская карта''' — карта зямель [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] ў масштабе 1:1 300 000 створаная пад кіраўніцтвам [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі]]. Карта была створана галандскім [[картаграфія|картографам]] і гравёрам [[Гесэль Геррыц|Гесэлем Герыцам]] па малюнкам [[Тамаш Макоўскі|ТомашаТамаша Макоўскага]]. Першае выданне карты было надрукавана ў [[Амстэрдам]]е ў 1613 годзе, у друкарні [[Вілем Блаў|Вілема Янсэна Блаў]]<ref name=":1" />.
 
Радзівілаўская карта лічыцца шэдэўрам картаграфічнага мастацтва, з кропкі гледжання дакладнасці яна пераўзышла карты XVII і XVIII стагоддзяў. Шырока выкарыстоўвалася ў картаграфіі Усходняй Еўропы<ref name=":0">{{Cite book |author = Algimantas Česnulevičius |title = M. K. Radvila map in Middle Europe mapping context of the XVII century |date = 2013 |issn = 1392-1096 |wolumin = 49 |numer = 2 |page = 145–153 |url = https://etalpykla.lituanistikadb.lt/object/LT-LDB-0001:J.04~2013~1400872544392/}}</ref>.
 
== Апісанне ==
[[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка]], з 1579 года [[маршалак вялікі літоўскі]], а пазней [[Ваяводы віленскія|віленскі ваявода]], зацікавіўся складаннем падрабязнай карты Вялікага Княства Літоўскага, якая б адпавядала існаваўшым на той час станадартам картаграфічнага мастацтва. Для гэтага ён сабраў каманду ў складзе [[ваяводы кіеўскія|кіеўскага ваяводы]] [[Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі|Канстанціна-Васіля Астрожскага]], англійскага матэматыка і [[езуіты|езуіта]] [[Якуб Босграве|Якуба Босграве]] і мастака [[Тамаш Макоўскі|ТомашаТамаша Макоўскага]]<ref name=":0" />.
 
Гэтыя людзі працавалі над картай з 1595 па 1599 гады. Зборам матэрыялаў і правядзеннем вымярэнняў займаўся Тамаш Макоўскі, які, верагодна, таксама падрыхтаваў і асноўны малюнак карты<ref>J. Jakubowski, ''Tomasz Makowski, sztycharz i kartograf nieświeski'', Warszawa 1923</ref>. Геаграфічныя параметры былі часткова ўзяты з дакументаў [[валочная памера|валочнай памеры]], зямельнай рэформы, ініцыянаванай ў 1547 годзе каралевай [[Бона Сфорца|Бонай Сфорца]]. На карце былі паказаныя 1020 населеных пунктаў, 357 з якіх упершыню прадстаўлены ў картаграфіі<ref name=":2">{{Cite web |title = Znane i nieznane dziedzictwo księcia Mikołaja Krzysztofa Radziwiłła Sierotki – Echa Polesia |publisher = polesie.org |url = https://polesie.org/663/znane-i-nieznane-dziedzictwo-ksiecia-mikolaja-krzysztofa-radziwilla-sierotki/}}</ref>.