КП у Беларусі: Розніца паміж версіямі

рускамоўная штодзённая газета Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(Няма розніцы)

Версія ад 11:19, 29 верасня 2021

«КП в Белоруссии» (да 2016 года — «Комсомольская правда в Белоруссии») — беларуская рускамоўная штодзённая газета.

«КП у Беларусі»
Арыгінальная
назва
«руск.: КП в Белоруссии»
Тып штодзённая газета
Фармат А3
Уладальнік ЗАО «БелКП-ПРЕСС»
Мова руская
Вэб-сайт kp.by

Падчас пратэстаў у Беларусі тыражы нумара газеты не выйшлі тройчы: 18 жніўня, 20 жніўня і 21 жніўня 2020 года. Друкарня дзяржаўнага «Беларускага дома друку», якая падпарадкоўваецца Кіраўніцтву справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, не стала друкаваць наклад выдання, спаслаўшыся, у тым ліку, на паломку друкарскага абсталявання[1][2]. Таксама ў выдання ўзніклі праблемы з продажам у кіёсках «Белсаюздруку» і з распаўсюджваннем па падпісцы праз «Белпошту». У выніку, генеральны дырэктар ЗАО «БелКП-ПРЕСС» Наталля Галезнік, для «ўмацавання рэдакцыі і вываду з крызісу прадпрыемствы» вымушана была пайсці на замену галоўнага рэдактара[3].

4 верасня Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска прысудзіў трох журналістаў газеты (Марыя Элешэвіч, Мікіта Дубалека і Сяргей Шчогалеў) да адміністрацыйнага арышту за ўздзел у мітынгу 1 верасня[4].

29 верасня 2021 года на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь доступ на сайта газеты быў заблакаваны[5].

Галоўныя рэдактары

  • Андрэй Ляўкоўскі (да жніўня 2020 года)
  • Марыя Бунакова (са жніўня 2020 года)

Зноскі