Рашэль Міронаўна Хін: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vladlen59 (размовы | уклад)
Vladlen59 (размовы | уклад)
Радок 8:
У 1880 годзе Рашэль паступае на вышэйшыя жаночыя медыцынскія курсы пры Медыка-хірургічнай акадэміі ў Пецярбургу. Але неўзабаве жыццёвыя планы змяніліся, бо яе вабілі гуманітарныя прадметы: гісторыя і літаратура. Але яўрэям паступіць у універсітэт у Расіі было амаль немагчыма, бо існавала «адсоткавая норма». Таму яна паступіла і тры гады вучылася ў Парыжы на гісторыка-літаратурным аддзяленні каледжа «College de France», навучанне ў якім было бясплатным і без уступных экзаменаў, аднак дыплома выхаванцам пасля заканчэння каледжа не выдавалі. Акрамя вучобы ў каледжы, яна слухала таксама лекцыі ў Парыжскім універсітэце (Сарбоне).
 
У Парыжы ў 1880—1881 гадах ёй пашчасціла пазнаёміцца і мець цесныя адносіны з рускім пісьменнікам [[Іван Сяргеевіч Тургенеў|Іванам Сяргеевічам Тургеневым]]. Ён дапамагаў ёй парадамі і даваў рэкамендацыі: якія курсы і прафесараў выбраць, часам нават экзаменаваў яе. Вядома, што ў Парыжы яна пазнаёмілася таксама з [[Гюстаў Флабер|Гюставам Флаберам]], Эмілем Заля, Гі дэ Мапасанам, Анатолем Франсам і пазней перакладала іх некаторыя творы. У вольны ад вучобы час шмат падарожнічала па Заходняй Еўропе.
 
Пасля вяртання ў Расію выйшла замуж за адваката С. Фельдштэйна і ў іх нарадзіўся сын Міхаіл. Другім мужам быў таксама адвакат — А. Гальдоўскі. Аднак, першы муж разводу не даваў і ей прышлося прыняць каталiцтва. Рашэль памяняла i сваё прозвiшча на Хiн–Гальдоўская. Яе новы муж быў паспяховым адвакатам і шмат зарабляў. Яна займалася толькi літаратурнай працай i трымала лiтаратурны салон, на пасяджэннях якога абмяркоўвалiся лiтаратурныя творы i тэатральныя прэм’еры, публiцыстычныя артыкулы, слухалi музыку, спевы, вершы<ref> Бердников, Л.И. Литературный салон Рашели Хин // Новый журнал, № 283, 2016</ref>. Творчую атмасферу яе салона i тых, хто яго наведваў, апiсаў паэт Максiмiльян Валошын у вершы «Я мысленно вхожу в ваш кабинет». Гэты верш стаў песняй дзякуючы Давiду Тухманаву. Песня змешчана ў яго альбоме «По волне моей памяти» (1976)<ref> https://yandex.ru/video/preview/?text </ref>.