[[Выява:Crab Nebula.jpg|thumb|[[Крабападобная туманнасць]] — галактычная туманнасць, якая засталася па выбуху звышновай. Выбух назіраўся кітайскімі і арабскімі астраномамі ў [[1054]] годзе.]]
'''Туманнасць''' — участак [[міжзорнае асяроддзе|міжзорнага асяроддзя]], які выдзяляецца сваім выпраменьваннем або паглынаннем выпраменьвання ў агульным фоне неба. Раней ''туманнасцямі'' называлі любы нерухомы на небе падоўжаны [[астранамічны аб'ект|аб'ектаб’ект]]. У [[1920-я|20-х]] гадах [[20 стагоддзе|XX стагоддзя]] было адкрыта, што сярод ''туманнасцей'' ёсць шмат [[галактыка|галактык]] (напр., [[Туманнасць Андрамеды]]). Пасля гэтага тэрмін ''туманнасць'' быў звужаны да пазначанага вышэй сэнсу.
Туманнасці складаюцца з [[пыл]]у, [[газ]]у і [[плазма|плазмы]].
== Гісторыя ==
Першапачаткова туманнасцямі ў [[астраномія|астраноміі]] лічылі любыя нерухомыя і працяглыя (дыфузныя) прамяністыя [[астранамічны аб'ект|астранамічныя аб'ектыаб’екты]], у тым ліку [[зорнае скопішча|зорныя скопішчы]] або [[галактыкі]] па-за [[Млечны Шлях|Млечным Шляхам]], якія не было магчыма размеркаваць па [[зорка]]х. Некаторыя прыклады падобнага выкарыстання захаваліся да нашага часу. Напрыклад, [[Галактыка Андрамеды|Галактыку Андрамеды]] часам называюць «Туманнасцю Андрамеды».
У [[1787]] годзе [[Шарль Месье]], які актыўна займаўся пошукам [[камета|камет]], склаў каталог нерухомых дыфузных аб'ектаўаб’ектаў, падобных да камет. У [[каталог Месье]] трапілі як, уласна, туманнасці, гэтак і [[галактыка|галактыкі]] (напрыклад, вышэй прыгаданая галактыка Андрамеды — M31) і [[шаравое зорнае скопішча|шаравыя зорныя скопішчы]] ([[M13]] — скопішча ў [[сузор'е Геркулес|сузор'ісузор’і Геркулеса]]).
З развіццём астраноміі і павелічэннем разрознення [[тэлескоп]]аў, тлумачэнне тэрміна «туманнасць» удакладнялася: частка «туманнасцей» была ідэнтыфікаваная як [[зорнае скопішча|зорныя скопішчы]], былі выяўленыя цёмныя (паглынальныя) газапылавыя туманнасці, і, нарэшце, у 1920-х гадах, спачатку [[Кнут Лундмарк|Кнуту Лундмарку]], а потым і [[Эдвін Хабл|Эдвіну Хаблу]], атрымалася размеркаваць па зорках перыферыйныя вобласці шэрагу галактык і тым самым вызначыць іх прыроду.
|