Размовы:Ліцвіны: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎5: А на праўдзе:
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
:::::: Славесная акрабатыка, старая песня пра дзве нацыі літоўцаў, з якіх адна амаль увесь час была пад немцамі, а другая лякалізавалася невядома дзе. Лухта, адным словам. Калі зробіце мысленнае намаганне, то зразумееце, што гэтыя "чужыя" літвіны - гэта беларусы. Я цудоўна ведаю, што гэта былі чужыя Літвіны для жамойтаў, жамойты самі так і пісалі. Так што пачніце глядзець у дакументы, а то Вы з Вашай лёгікай можаце і рускіх з немцамі парадніць. [[Удзельнік:Rasool|Rasool]] 14:05, 24 Жнівень 2009 (UTC)
::::::: Чытайце, а не выдумляйце і прачытаецца Вам тое, што чорным па белым напісана. Ніякіх двух нацый -- літоўцы у Жамойці і Аўкштайціі былі адным народам і гэта ўсведамлялі -- ёсць асобная вобласць, жыхары якой хочуць на сваёй тэррыторыі абмежаваць жыхароў суседніх абласцей ў правах на карысць сабе, нават калі гэтыя суседзі аднакроўныя этнічна. Даваў прыклад Віцебска, дзе быў такі самы прывілей, якога дамагаліся сабе жамойты -- дык што, віцябляне не былі русінамі з-за гэтага прывілею. Па-вашаму, што мусілі напісаць абывацелі Жамойці, калі не хацелі сабе ўрадоўцаў русінаў ці літоўцаў з Аукштайціі, якімі яшчэ словамі яны маглі данесці сваю простую думку? --[[Удзельнік:MaximLitvin|Максім Л.]] 18:30, 24 Жнівень 2009 (UTC)
::::::::: Земскі прывілей Жамойці быў дадзены ў 1496 годзе вялікім князем Аляксандрам, не пустаслоўце. [[Удзельнік:Rasool|Rasool]] 12:43, 1 Люты 2010 (UTC)
:::::::: Якая яшчэ "Аўкштайція"? Гэта Вы самі прыдумалі, аніякай Аўкштайціі ў тых дакумэнтах няма, дый яе ніколі не было ў дакумэнтах ВКЛ, яна сустракаецца вылучна ў нямецкіх дакумэнтах. І дзе Вы жадаеце размясціць тую Аўкштайцію ў 14 ст.? Паміж Панявежысам, які быў амаль ля нямецкай мяжы, і паміж Свянцянамі якія ўжо былі беларускімі? А Вам не здаецца, што замала месца застаецца для гэтай "тытульнай нацыі" - менш за Менскі раён? А яна павінна была кантраляваць сваёй летувіскай мовай палову Русі ўлучна з Кіевам і Ноўгарадам (бо Жамойдзь пад немцамі і не станавіла цэласці з гэтай "Аўкштайцяй", ды нават калі-некалі падымала бунты супраць яе) - у чым тады была моц гэтае нейкае нікім ніколі ня бачанае "Аўкштайціі"???. Магу Вас заверыць - ня ў тым, што яе ніхто ня мог знайсці на мапе і ня мог пачуць ейную мову. Адным словам, пашырацца найменню Літва на Беларусь Вы не дазваляеце, а жадаеце, каб дзяржавай ад мора да мора кіравала гэтая малюсенькая вобласць, дый якой літаральна не застаецца месца на мапе (тэрытарыяльна і этнаграфічна) паміж Жмудзяй і Беларусяй. Незважаючы на тое, што цудоўна ведама што літвіны жылі па ўсёй Беларусі. [[Удзельнік:Rasool|Rasool]] 06:12, 25 Жнівень 2009 (UTC)
Не адхіляейцеся ад загалоўнага пытання -- пра што пісалі і што прасілі жамойты, у нетры даўняй і ўсім вядомай "праблемы". Дык Вы адмаўляеце факт, што літоўцы аўтахтонна жылі апроч Жамойці яшчэ і ў іншых абласцях ВКЛ на поўдзень ад Жамойці? --[[Удзельнік:MaximLitvin|Максім Л.]] 08:06, 25 Жнівень 2009 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Ліцвіны».