Рамуальд Сымонавіч Зянкевіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Нарадзіўся ў сям'і арандатара, бацькоўскі фальварак, верагодна, знаходзіўся недзе паміж [[Гарадскі пасёлак Свір|Свір'ю]] і [[Свянцяны|Свянцянамі]]. Пачатковую адукацыю атрымаў у Свірскай парафіяльнай школе (1818-1820). Скончыў Віленскую гімназію (1826) і літаратурнага аддзялення [[Віленскі універсітэт|Віленскага універсітэта]] (1830), працаваў настаўнікам і выхавацелем у прыватных школах. У 1844 г. атрымаў месца настаўніка Росенскай павятовай школы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., але неўзабаве з-за прагрэсіруючай слепаты пакінуў працу. У пошуках работы Р. Зянкевіч апынуўся на Палессі, знайшоў прытулак у [[Лунін]]е Пінскага пав., рэзідэнцыі князёў Друцкіх-Любецкіх. Эдвін Друцкі-Любецкі дазволіў Р. Зянкевічу карыстацца уласнымі бібліятэкай, архівам і кабінетам-музеем.
 
Р. Зянкевіч запісваў песні, казкі, паданні, легенды, абрады і звычаі. У 1847 г. ў часопісе [[Ю. Крашэўскі|Ю. Крашэўскага]] [[Athenaeum (18401841)|«Athenaeum»]] («Атэнэум») надрукаваў нарыс «Народныя песні, сабраныя на Піншчыне і перакладзеныя Р. Зянкевічам» (''«Народные песни, собранные на Пинщине и переведённые Р. Зенкевичем»''), дзе разам з беларускім арыгіналам змяшчаў пераклад на польскую мову, што значна пашырала кола даследчыкаў беларускага фальклору і павышала вартасць яго працы. У зборніку «Народныя песні Піншчыны» (''«Piosenki gminne ludu Pińskiego»'', Коўна, 1851) змясціў беларускія песьні, запісаныя над Пінай, Прыпяццю і Цной (звыш 200 песень), з дадаткам некалькіх песень з Валынскага Палесся, з Бугу, з ваколіц Любамля. Р. Зянкевіч — этнограф-аматар, але яго зборнік з'яўляецца першым зборам беларускіх песень, які, у адрознее ад папярэдніх яму зборнікаў Я. Чачота, мае навуковае значэнне. Змест зборніка ў 1868 г. быў перадрукаваны О. Кольбергам у 52-м томе «Беларусь — Палессе» «Поўнага збору прац».
 
Важнейшай у навуковай спадчыне Р. Зянкевіча з'яўляецца праца «Пра ўрочышчы і звычаі жыхароў Піншчыны, а таксама пра характар іх песень» (часопіс «Вiblіotека Warszawska» — 1852, т. 4; 1853, т. 1), у якой ён даў апісанне працоўных працэсаў, каляндарных і сямейных абрадаў, вераванняў і забабонаў. Упершыню расказаў пра старажытны веснавы абрад "куста", які суправаджаўся багатым і пышным рытуалам, пахавальныя абрады, памінальны абрад "дзяды".