Францыск Скарына і яго час: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''«Францыск Скарына і яго час»''' — другая на Беларусі персанальная энцыклапедыя, якая асвятляе асноўныя моманты жыцця і дзейнасці беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны. Энцыклапедыя змяшчае 728 артыкулаў, прысв...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:52, 3 кастрычніка 2021

«Францыск Скарына і яго час» — другая на Беларусі персанальная энцыклапедыя, якая асвятляе асноўныя моманты жыцця і дзейнасці беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны. Энцыклапедыя змяшчае 728 артыкулаў, прысвечаных скарынінскім выданням, папярэднікам і сучаснікам першадрукара, развіццю яго асветніцкіх традыцый, адлюстроўванню вобраза Скарыны ў літаратуры і мастацтве, сацыяльна-палітычным умовам на Беларусі ў XV—XVI ст. Выданне багата ілюстравана тэкстамі і гравюрамі з выданняў Скарыны.

Літаратура

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. /Беларус. Сав. Энцыклапедыя / Рэдкал. I. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с. — ISBN 5-85700-003-3.