Пінскае княства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
У 1204 годзе, паводле Іпац'еўскага летапісу, згадваецца пінскі князь Уладзімір, магчыма, сын Яраслава Юр'евіча, захопленага падчас барацьбы за Уладзіміра-Валынскае княства. Пад 1226/1227 годам згадваецца пінскі князь Расціслаў, які няўдала супернічаў за [[Чартарыйск]] з галіцкім князем [[Даніла Галіцкі|Данілам]]. У 1229 годзе падчас паходу [[Валынь|валынскіх]] князёў на палякаў Уладзіміра пакінулі абараняць [[Бярэсце]] ад [[яцвягі|яцвягаў]]. Княства моцна пацярпела ад шматлікіх набегаў [[літва, племя|літвы]] на Валынь, якія здзяйсняліся праз Пінскую зямлю. У падзеях, звязаных з барацьбой уладзімірскіх князёў з [[ВКЛ|Літвой]] у 1247 годзе, згадваецца князь Міхаіл, а ў падзеях 1262 года пінскія князі [[Федар Уладзіміравіч|Фёдар]], [[Дзямід Уладзіміравіч|Дзямід]] і [[Юрый Уладзіміравіч|Юрый]]. Пра апошняга вядома, што ён памёр у 1292 годзе.
 
Пасля забойства вялікага князя літоўскага [[Міндоўг]]а ў 1263 годзе ў Пінск збег яго сын [[Войшалк]], які прыняў манаскі пострыг. Пры [[Гедзімін]]е (ці нават раней) княства ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1320 годзе належала [[Нарымонт Гедзімінавіч|Нарымунту Гедзімінавічу]], а з 1348 года яго сынам [[Васіль Нарымунтавіч|Васілю]] і [[Юрый Нарымунтавіч|Юрыю]], потым унуку [[Фёдар Васілевіч Нарымонтавіч|Фёдару]] і праўнуку [[Аляксандр Іванавіч Нос|Аляксандру Носу]], а пасля яго перайшло вялікаму князю [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонту Кейстутавічу]]. ПотымВялікі было ва ўладанні вялікага князякнязь [[Казімір IV Ягелончык|КазіміраКазімір]], які ўу 1450-я гады даў княства Сямёну Юр'евічу Нарымонтавічу.
 
Пасля смерці Сямёна Юр'евіча Нарымонтавіча, у 1471 годзе княства нададзена як "хлебакармленне" княгіні Марыі Гаштольд, удаве кіеўскага князя [[Сямён Алелькавіч|Сямёна Алелькавіча]], а пасля яе смерці — [[Фёдар Іванавіч Яраславіч|Фёдару Іванавічу Яраславічу]], мужу яе дачкі. У 1521 годзе [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонт Стары]] перадаў княства сваёй жонцы [[Бона Сфорца|Боне Сфорцы]]. Пасля ад'езду Боны ў [[Італія|Італію]] ў 1556 годзе княства перададзена [[Жыгімонт II Аўгуст|Жыгімонту Аўгусту]], які ператварыў яго ў [[Пінскае староства|староства]]. З 1565—1566 гадоў адміністрацыйна ўвайшло ў склад Пінскага павета [[Берасцейскае ваяводства|Берасцейскага ваяводства]].