Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэгі: Адменена Праўка з маб. прылады Праўка праз маб. дадатак Праўка праз дадатак Android
Радок 2:
'''Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР''' — уваходжанне [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] ў склад [[БССР]] пасля [[Польскі паход Чырвонай Арміі (1939)|вераснёўскага паходу Чырвонай Арміі]] [[1939]] года.
 
reg
== Заходняя Беларусь у складзе Польшчы ў 1921—1939 ==
{{main|Заходняя Беларусь}}
Заходняя Беларусь — назва часткі земляў, якія да 1917 года ўваходзілі ў склад [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], у 1918-1920 гг. неаднаразова мянялі прыналежнасць і адыйшлі да [[Другая Рэч Паспалітая|Польшчы]] паводле [[Рыжскі мірны дагавор 1921|Рыжскага мірнага дагавору]] пасля польска-савецкай вайны. Тэрыторыя Заходняй Беларусі прыблізна адпавядае сучасным [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай]], [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай]], часткі [[Мінская вобласць|Мінскай]] і заходняй палове [[Віцебская вобласць|Віцебскай]] абласцей Рэспублікі Беларусь. Насельніцтва ў 1930-х гг. каля 4 млн. чал.
 
Назва дадзеная паводле этнічнага складу насельніцтва, у якім пераважалі [[беларусы]] і беларуская культура. У польскай культуры пераважна вядомая як Усходнія землі ці ўскраіны («[[крэсы всходне]]»).
 
Пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавора бальшавіцкая Расія вызначылі памер беларускай этнаграфічнай тэрыторыі, якая апынулася ў складзе Полшчы, у 98.815 км² з 3,2 млн. насельніцтва<ref>Ладысеў, У. Ф. Рыжскі дагавор 1921 года і палітыка кіраўніцтва Савецкай Расіі экспарту рэвалюцыі // Biuletyn Historii Pogranicza. — 2001. — № 2. — С. 38. ''Са спасылкай на:'' Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 242. — Воп. 1. — Спр. 7. — Арк. 6, 75.</ref>. У дакладзе на пазачарговай сесіі [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савета СССР]] I-га склікання, старшыня [[СНК СССР]] і [[Народны камісарыят замежных спраў СССР|народны камісар замежных спраў СССР]] [[Вячаслаў Міхайлавіч Молатаў|Вячаслаў Молатаў]] апераваў: «тэрыторыя Заходняй Беларусі дасягае 108 тысяч квадратных кіламетраў»<ref>О внешней политике Советского Союза. Доклад Председателя Совета Народных Комиссаров и Народного Комиссара Иностранных дел тов. В. М. Молотова на заседании Верховного Совета Союза ССР 31 октября 1939 года // Проблемы социалистического права. — 1939. — № 4 — 5. — С. 12.</ref>. Савецкая акадэмічная навука вызначала тэрыторыю Заходняй Беларусі ў 82 тыс. км², аднак уключаючы ў яе склад усе 4 ваяводствы былых «паўночна-ўсходніх крэсаў», якія займалі нашмат большую плошчу<ref>Хаўратовіч, І. Заходняя Беларусь // Беларуская савецкая энцыклапедыя: [у 12 т.] / АН БССР, Галоўная рэдакцыя БелСЭ; рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 4: Графіка — Зуйка. — Мн.: Галоўная рэдакцыя БелСЭ, 1971. — 607 с., [42] л. іл., каляр. іл., партр., карт. — С. 533; Хаўратовіч, І. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР // Беларуская савецкая энцыклапедыя: [у 12 т.] / АН БССР, Галоўная рэдакцыя БелСЭ; рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 10: Сошна — Фут. — Мн.: Галоўная рэдакцыя БелСЭ, 1975. — 656 с., [27] л. іл., каляр. іл., картр., факсім. — С. 438; Хаўратовіч, І. Заходняя Беларусь // Беларуская савецкая энцыклапедыя: [у 12 т.] / АН БССР, Галоўная рэдакцыя БелСЭ; рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 12: Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. — Мн.: Галоўная рэдакцыя БелСЭ, 1975. — 735 с., [53] л. іл., каляр. іл., партр., карт, факсім. — С. 151.</ref>.
 
Сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Заходняй Беларусі значна адрознівалася ад астатняй Польшчы. З эканамічнага пункту гледжання, край заставаўся адсталай аграрнай ускраінай і выкарыстоўваўся пераважна як крыніца сыравіны і таннай працоўнай сілы, як рынак збыту для польскай прамысловасці. Такая эканамічная палітыка кіруючых колаў краіны ва ўмовах аграрнага перанасялення і масавага беспрацоўя асуджала край на адсталасць і беднасць.
 
На тэрыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся масавы рух супраць прыгнёту Польшчы.
 
== Ваенная кампанія (верасень 1939) ==