Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў/Лондан: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up з дапамогай AWB
clean up з дапамогай AWB
Радок 1:
БРАЦКАЕ КНІГАДРУКАВАННЕ ў 16—
НІКАЛА ДЭ ЛІРА (Nicolas de Lyra), Мікалай Ліранскі (каля 1270— 1340) - французскі багаслоў і прапаведнік, прафесар Парыжскага ун-та. Склаў першы падрабязны каментарый да ўсіх кніг Старога і Новага запавету, які ў сярэднія вякі быў распаўсюджаны ў многіх спісах. Пасля вынаходства кнігадрукавання каментарый неаднойчы выпускалі друкарскім спосабам. Выходзілі асобныя выдан- ні каментарыя да ўсёй Бібліі, да Евангелля, да пасланняў апостала Паўла. Вялікім фарматам і ў некалькіх тамах выходзіла «Біблія» з каментарыямі Н. дэ Л. на лац. мове (1481, Венецыя; 1482— 83, 1485, 1487, 1489, 1493, 1497, Нюрнберг), на ням. мове (каля 1478, Кёльн, 1494, Любек). С. выкарыстаў яго каментарый пры падрыхтоўцы асобных біблейскіх кніг. П. У. Уладзіміраў лічыў, што каментарый Н. дэ Л. з’явіўся крыніцай для правядзення С. паралеляў паміж Старым і Новым запаветам у прадмове да кн. «Ісус Навін», для супастаўлення асобных навук. дысцыплін і біблейскіх кніг у агульнай прадмове да ўсёй «Біб- ліі». С. ўслед за Н. дэ Л. прыводзіць у назвах кніг і ў прадмовах словы і фразы са стараж.-яўр. тэксту Бібліі з іх пера- кладамі (у Н. дэ Л.— на грэч. і лац. мовы, у С.— дадаткова і на бел. мову). Якім выданнем каментарыяў карыстаўся С., пакуль не ўстаноўлена; ёсць меркаванне, што адным з выданняў А. Кобергера.
17 ст. Брацкае бел. кнігадрукаванне — асн. пераемнік выдавецкіх, мастацкапаліграфічных, літаратурных, моўных, дэмакр. і асв. традыцый С. Па сваёй культурнай, грамадска-паліт. і ідэалаг. накіраванасці, па функцыях і ўплыву ў «посполнтым» асяроддзі бел. насель
Я. Л. Неміроўскі.
ніцтва яно аб’ектыўна адыграла вядучую ролю ва ўсім бел. кнігадрукаванні 16— 1-й пал. 17 ст. Брацкія друкарні, якія выкарыстоўвалі пераважна кірылічныя шрыфты, друкавалі кнігі на зразумелай нар. масам «руской» (бел., бел.-ўкр.) або царк.-слав. мове (традыцыйнай у сферы бел. і ўсх.-слав. кніжнасці). Уладальніцкія запісы на лаціна-польскіх выданнях (гал. прадукцыі каталіцкіх і рэфарм. друкарняў) і брацкіх кірылічных кнігах паказваюць, што этнічны і сац. арэал іх пашырэння не быў тоесным. Нягледзячы на ўзрастаючую паланізацыю мясц. феадалаў, часткі мяшчанства (перш за ўсё заможных гандлёва-прадпрымальніцкіх слаёў), што тлумачылася канкрэтнымі грамадска-паліт. ўмовамі развіцця Беларусі і Украіны, адчуваўся першаступенны ўплыў брацкіх кніг (ім «лепей ннж евангелнн верят»).
 
Станаўленне Б. к. арганічна звязана з этапамі фарміравання і развіцця брацтваў — спецыфічных нац.-рэліг. арганізацый бел. і ўкр. правасл. гарадскога насельніцтва з адносна шырокімі грамадска-паліт., культ. і сац.-эканам. функцыямі. Буйнейшыя бел. брацтвы ўзніклі ў Вільні, Магілёве, ‘Брэсце, Мінску, Пінску, Слуцку і інш. У брацтвы ўваходзілі прадстаўнікі 3 саслоўяў: шляхты,' мяшчанства, духавенства. Ва ўсіх вял. брацтвах вырашальную ролю адыгрывала мяшчанства, рамеснікі, купцы, члены гарадской рады. Брацтвы актыўна выступалі супраць каталіцкай экспансіі, царк. уніі, нац.-рэліг. прыгнёту. Іх дзейнасць садзейнічала фарміраванню шырокай паліт. апазіцыі, у якой удзельнічала большая ч. мяшчанства, сялянства, пэўныя слаі казацтва, духавенства, правасл. шляхты. Пад іх уплывам бел. і ўкр. насельніцтва адмаўлялася прызнаваць уніяцкую царк. іерархію, распараджэнні ўрада Рэчы Паспалітай, які падтрымліваў контррэфармацыю, каталіцкую экспансію і унію. Брацтвы выступалі таксама за абмежаванне царк. улады вышэйшага правасл. духавенства, падпарадкаванне кліру брацкіх цэркваў свецкаму «стану>. Брацтвы адыгралі вял. ролю ў развіцці пэўных сфер культуры, л-ры, пісьменнасці, музыкі (спеваў), іканапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у дэмакратызацыі і секулярызацыі школьнай сістэмы адукацыі. Яны стварылі сац., матэрыяльныя і духоўныя перадумовы Б. к., якое выявіла ў сваёй дзейнасці гал. нац.-патрыятычныя, грамадска-паліт. і культ. патрэбы бел. і ўкр. народаў. Дзякуючы дзейнасці С, брэсцкіх і нясвіжскіх друкароў, Івана Фёдарава, Пятра Мсціслаўца і іх паслядоўнікаў на Беларусі і ў Літве да гэтага часу быў назапашаны значны тэхн. вопыт, друкарскае майстэрства (у т. л. гравёрнае) стала адной з параўнальна даступных галін рамеснай вытворчасці. Узнікненне шэрагу прыватных друкарняў на Беларусі і ў Літве ў апошнія дзесяцігоддзі 16 ст. сведчыла пра фарміраванне даволі шырокага кніжнага рынку, рост попыту на друкаваную прадукцыю. Аднак пастаянна дзейнічала тады толькі адна вял. друкарня, якая актыўна выкарыстоўвала кірылічныя шрыфты — друкарня Мамонічаў у Вільні. Грамадска-паліт. пазіцыя Мамонічаў, а таксама сувязі з заможнымі слаямі Вільні і велікакняжацкай канцылярыяй (у т. л. Львом Сапегам) дазволілі дамагчыся афіц. прызнання іх дзейнасці. Гэта была адзіная бел. друкарня 16— 18 ст., якая тры разы атрымлівала каралеўскія прывілеі на права выпуску царк.-рэліг. і свецкіх выданняў (у т. л. Статутаў Вял. кн. Літоўскага). Арганізацыйнае афармленне ў 1584 бел. Троіцкага (пазней Святадухаўскага) брацтва ў Вільні дало магчымасць прыступіць да стварэння ўласнай друкарні. У статуце брацтва, афіцыйна зацверджаным у 1589, прадугледжвалася буд-ва школ і друкарні для выдання кніг на грэч., слав., «рус.> і польск. мовах. Першыя крокі бел. і ўкр. мяшчанства па арганізацыі Б. к. адразу выклікалі ўмяшанне правасл. іерархіі, якая імкнулася абмежаваць дзейнасць брацкіх друкарняў вузкацарк. рамкамі. Пытанні арганізацыі Б. к. былі вынесены на разгляд брэсцкіх сабораў 1590, 1591, 1594. Саборныя пастановы прадпісвалі манапалізацыю брацкага бел. і ўкр. кнігадрукавання ў Львоўскай і Віленскай друкарнях, устанаўленне епіскапальнай цэнзуры, арганізацыю камісіі праўшчыкаў-карэктараў, фінансаванне выдавецкай дзейнасці за кошт сродкаў, сабраных ва ўсіх епархіях Кіеўскай мітраполіі. Брацтвам удалося адстаяць права выдаваць кнігі рознага зместу. У саборным вызначэнні 1591 адзначалася, што брацтвы ў сваёй выдавецкай дзейнасці павінны кіравацца дараванай граматай канстанцінопальскага патрыярха 1589. Грамата дазваляла львоўскаму Успенскаму брацтву друкаваць не толькі царк., але і розныя навучальныя, гіст. выданні, у т. л. «хроннкн снреч летопнсцы». Грамадска-паліт. барацьба, якая рэзка абвастрылася ў сярэдзіне 1590-х г., пераход большай часткі правасл. іерархіі на бок уніі ператварылі ўсе пастановы брэсцкіх сабораў у намінальныя. Пытанні далейшай арганізацыі Б. к., яго фінансавання, збыт кніг сталі ўнутр. справай брацтваў.
 
 
У сярэдзіне 1590-х г. віленскае брацтва ўзначаліў актыўны праціўнік уніі, дзеяч бел. і ўкр. асветы, пісьменнік-палеміст Стэфан Зізаній. Пад яго кіраўніцтвам брацкая друкарня ў 1595—96 выпусціла не менш як 11 выданняў (больш за 2200 арк.). Да гэтага часу толькі Пражская друкарня С. набліжалася да такога ўзроўню інтэнсіўнай выдавецкай дзейнасці. На працягу некалькіх гадоў пасля Брэсцкай уніі 1596 брацкая друкарня ў Вільні амаль поўнасцю бяздзейнічала. Сучаснай бібліяграфіі не вядомы кірылічныя выданні, выпушчаныя брацкай друкарняй у 1597—1607, за выключэннем «Часоўніка», што зберагаецца ў Оксфардскай б-цы, які па некат. маст.-арнамент. адзнаках, напр., па выкарыстанню ініцыялаў Віленскай друкарні С, можа быць аднесены да выданняў гэтага брацтва. У крыніцах 17 ст. ўпамінаецца навучальны «Катэхізіс», апублікаваны брацтвам каля 1600. У 1594—1608 перарвалася або аслабла дзейнасць брацкай друкарні ў Львове. Віленскае брацтва, адлучанае ад Троіцкага манастыра, вымушана было расходаваць значныя сродкі на стварэнне новага культавага цэнтра (буд-ва мураванай Святадухаўскай царквы), судовыя іскі і інш. Некалькі палемічных выданняў, выпушчаных брацтвам на польск. мове ў 1608—10 (ананімныя выданні Мялеція Сматрыцкага), прывялі да закрыцця друкарні, арышту яе вядучых дзеячаў, у т. л. гал. натхняльніка і арганізатара, прапаведніка, пісьменніка, рэктара брацкай школы Л. Карповіча. У складаных грамадска-паліт. умовах брацкая друкарня з 1611 стала дзейнічаць у мястэчку Еўе (гл. Еўінская друкарня). Шляхецкая юрысдыкцыя ў некат. ступені абмяжоўвала брацтва ад умяшання уніяцкага духавенства, гаспадарскай і магістрацкай адміністрацыі ў справы друкарні. 3 1618 да сярэдзіны 17 ст. брацтва выпускала свае выданні то ў Вільні, то ў Еўі. Амаль усе брацкія выданні таго часу друкаваліся з выкарыстаннем адных і тых жа арнаментальна-маст. матэрыялаў, шрыфтоў. Вядомыя дзеячы Б. к. таго часу — Самуіл Рагаля і Гаўрыла Івановіч. Друкарня віленскага брацтва (Вільня — Еўе) была буйнейшай у гісторыі бел. Б. к. У 1652 яна спыніла сваю дзейнасць. У 2-й чвэрці 17 ст. арганізацыя брацкіх друкарняў непасрэдна на тэр. Беларусі была абумоўлена актывізацыяй грамадска-паліт. і культ. дзейнасці бел. мяшчанства, пашырэннем брацкай сістэмы адукацыі, культ. сувязей з Украінай і Расіяй. Невыпадкова ў арганізацыі Б. к. ў Куцейне (гл. Куцеінская друкарня) і Магілёве значную ролю адыграў магіляўчанін С. Собаль, які да таго друкаваў у Кіеве. Нягледзячы на адсутнасць каралеўскіх і велікакняжацкіх прывілеяў, якія пацвярджалі правы аршанскага брацтва, актыўны ўдзел у дзейнасці Куцеінскай друкарні магілёўскіх і аршанскіх братчыкаў дазваляе аднесці яе да ліку брацкіх. Куцеінскай друкарняй кіраваў член магілёўскага Багаяўленскага брацтва ігумен I. Труцэвіч — аўтар шматлікіх прадмоў да куцеінскіх выданняў. У сярэдзіне 17 ст. ў сувязі з працяглымі войнамі, разарэннем брацтваў, значным пагаршэннем грамадска-паліт. умоў спынілася дзейнасць амаль усіх брацкіх друкарняў: у Вільні, Еўі, Куцейне і Магілёве. У канцы 17—18 ст. працягвала выпускаць кнігі толькі Магілёўская Багаяўленская друкарня (большую частку яе прадукцыі складалі літургічныя выданні на царк.слав. мове).
 
Канец 16— сярэдзіна 17 ст.— асн. перыяд у дзейнасці бел. Б. к., калі поўнасцю раскрылася яго культ. і грамадскапаліт. значэнне. У гэты час асабліва выразна выявілася пераемнасць, што звязвала Б. к. з творчасцю С. Этнічная аснова Б. к. і выдавецкай дзейнасці С. была аднатыпнай. Кнігі С. прызначаліся перш за ўсё «рускому> насельніцтву Вял. кн. Літоўскага, адрасатам іх былі «братня моя, русь», «людн посполнтые руского языка», землякі С. Паняцце «рускнй народ», «руснны> ў 1 -й пал. 16 ст. ў стараж.бел. і ўкр. пісьменнасці азначала ўвесь усх.-слав. этнас Вял. кн. Літоўскага і Польшчы, не дыферэнцыраваны ў больш вузкім сэнсе. Выданні С. ў больш шырокім плане прызначаліся таксама для ўсяго «рускогс» насельніцтва Вял. кн. Літоўскага і Польшчы. Узнікненне Б. к. ў канцы 16 ст. было таксама абумоўлена жыццёвымі патрэбамі культ. і грамадска-паліт. развіцця Беларусі і Украіны. Таксама як і С., брацкія друкары неаднаразова падкрэслівалі сваё імкненне служыць «рускому народу», распаўсюджваць свае выданні на ўсе расійскія краіны (тэрмін «Расія> ў брацкім кнігадрукаванні канца 16—1-й пал. 17 ст. звычайна быў адэкватны тэрміну «Русь> у выданнях С). Адначасова бел. і ўкр. кніжнікі адрознівалі «большую Россню, то ест Москву». Кнігадрукарская дзейнасць С. і брацтваў мела аднатыпную сац. аснову (слаі насельніцтва, якія адыгралі вырашальную ролю ў арганізацыі першых бел. і пазнейшых брацкіх друкарняў, а таксама тое сац. асяроддзе, якому пераважна прызначаліся і былі даступныя гэтыя выданні). У дзейнасці Пражскай і Віленскай друкарняў С. ўдзельнічалі прадстаўнікі бел. мяшчанства, гандлёва-прадпрымальніцкіх колаў Вільні (гл. арт. Багдан Онкаў, Якуб Бабіч, Юрый Адвернік). Асобы, якія падтрымлівалі выдавецкую дзейнасць С, уваходзілі ў склад «панского н бурмнстровскогс» брацтваў, што аб’ядноўвалі гандлёва-прадпрымальніцкія колы горада. Сац. аснова Б. к. ў канцы 16— 1-й пал. 17 ст. некалькі пашырылася. Крыніцы адносна поўна дазваляюць меркаваць пра сац. склад двух найбольш буйных бел. брацтваў, паколькі захаваліся рэестры гэтых арганізацый. Гал. бел. брацтвам у канцы 16—17 ст., якое адыгрывала першаступенную ролю ва ўсёй грамадска-паліт., царк.-рэліг. і асв. дзейнасці антыуніяцкай апазіцыі, было Троіцкае (з пач. 17 ст.— Святадухаўскае). Брэсцкая унія 1596 выклікала раскол у віленскім брацтве, ад яго адышла большая частка шляхты, гарадскога патрыцыяту, што істотна дэмакратызавала склад брацтва. Прыкладна ў гэты час пачала дзейнічаць 1-я брацкая друкарня. У магілёўскім Багаяўленскім брацтве ў 1-й пал. 17 ст. моцныя пазіцыі займалі члены гарадскога магістрату, купецтва, якія актыўна ўдзельнічалі ў гандлі з Масквой і інш. рус. гарадамі. У практычнай дзейнасці буйных бел. брацтваў вядучую ролю адыгрывала правасл. мяшчанства, якое выступала ў абарону бел. культуры, супраць каталіцкай экспансіі і уніі. Гэтыя ж слаі насельніцтва былі асн. адрасатам брацкіх выданняў.
 
Брацтвы збіралі сродкі для фінансавання выдавецкай і грамадска-паліт. дзейнасці з многіх гарадоў і мястэчкаў. Новай з’явай у сац. дзейнасці бел. брацтваў былі іх грамадска-паліт. сувязі з укр. казацтвам. Віленскае брацтва садзейнічала падрыхтоўцы некат. петыцый казакоў да ўрада Рэчы Паспалітай. Выдавецкая і грамадска-паліт. дзейнасць брацтваў стварала пэўныя перадумовы для аб’яднання нар. мас Беларусі і Украіны ў барацьбе супраць нац.-рэліг. і сац. прыгнёту. Вял. значэнне ў развіцці Б. к. мела культ.-асв. і ідэйная спадчына С. У Б. к., як і ў выданнях С., адлюстраваліся рэнесансавыя і рэфарм. тэндэнцыі, якія выявіліся ў значнай меры на фоне сярэдневяковай культ. спадчыны. Яны адчувальныя ў змесце некат. кніг, прадмовах, афармленні. Брацкія выдаўцы арыентаваліся на стараж.-рус., стараж.-бел. (у больш шырокім плане — усх.-славянскую) культуру. Аднак яны ў пэўнай меры ўспрынялі таксама некат. філас. і светапоглядныя ідэі антычнасці, ранняга хрысціянства. Агульнай рысай кірылічнага кнігадрукавання ў пачатковы перыяд яго развіцця ва ўсіх усх.-слав. народаў былотое, што літургічныя тэксты складалі адносна вял. частку брацкіх выданняў (33,33 %). У рус. кнігадрукаванні літургічныя выданні складалі абсалютную большасць прадукцыі. Гэта тлумачылася не толькі пануючым уплывам царк. ідэалогіі ў эпоху феадалізму, але і пэўнымі спецыфічнымі патрэбамі правасл. царквы на Беларусі, у Літве, на Украіне ў канцы 16—1-й пал. 17 ст.: неабходнасцю ўпарадкаваць і нармалізаваць сістэму богаслужэння, процістаяць уніяцкаму і каталіцкаму ўплыву і інш. Брацтвы мелі свае культавыя цэнтры, забяспечвалі іх кнігамі. Ідэалагічная і культ.-асв. дзейнасць іх развівалася ў рэчышчы рэліг. светапогляду. Гэта не выключала пэўнага абміршчэння і дэмакратызацыі бел. кнігадрукавання. Нават у літургічныя выданні нярэдка ўстаўляліся тэксты або раздзелы палемічнага, асв. зместу, некат. з іх знаёмілі чытачоў з творамі антычнай і стараж.-рус. пісьменнасці, гіст. героямі. Пэўныя канфесіянальныя выданні адначасова выкарыстоўваліся ў літургіі і ў хатнім чытанні, напр., «Псалтыр з паследаваннем> — адно з найб. частых выданняў брацтваў, якое аднаўляла асн. структуру «Малой падарожнай кніжкі» С. У «Месяцаслове» (заключнай частцы «Псалтыра с паследаваннем») змяшчаліся некат. элементы царк. календара, блізкія да звестак «Малой
падарожнай кніжкі», апускаўся астранам. прагноз зацьменняў, упаміналіся кананізаваныя імёны агульнаслав., стараж.-рус. і рус. дзеячаў. Абміршчэнне брацкіх канфесіянальных выданняў, якое працягвала дэмакр. і асв. традыцыі С, выяўлялася ў значным пашырэнні саслоўна-прафесіянальнага кола чытачоў. Уплыў чытацкага асяроддзя асабліва адчуваўся ў імкненні брацтваў узняць грамадскі прэстыж свецкіх, непрывілеяваных саслоўяў. Упершыню ў царк.-рэліг. пісьменнасці сцвярджалася, што нямала «святых> і «пакутнікаў> былі «з купцов», «мытннков», «жолнеров>. Прыкметную частку брацкай выдавецкай прадукцыі складала т. зв. Чэцця кніга, якая прызначалася для келейнага або хатняга чытання: творы Іаана Златавуста, Макарыя Егіпецкага, Фікарыя Святагорца, павучальная л-ра («Дыёптра> ў перакладзе Віталія) і інш. Секулярызацыйныя тэндэнцыі, якія выяўляліся ў дзейнасці брацтваў, найб. адбіліся на ўзрастанні ўдз. в. белетрыстычных, вучэбных, палемічных выданняў. Узорам маст.-апавядальных выданняў быў сярэдневяковы агіяграфічны раман «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа>, які выйшаў у 1637 у Куцейне (выдаўцы прыпісалі яго Іаану Дамаскіну, бел. пераклад зрабіў архімандрыт магілёўскага Багаяўленскага манастыра I. Полаўка).
 
С. выступаў супраць сярэдневяковай абмежаванасці, падкрэсліваў асв., выхаваўчае, грамадскае значэнне сваіх кніг, гіст. вопыту, свядомай чалавечай дзейнасці. Ен быў прыхільнікам шырокай сістэмы адукацыі, якая ўключала асн. гуманітарныя, свецкія навукі таго часу. Брацтвы ўвасобілі ў жыццё многія пед. і адукацыйныя ідэі С. Пад апекаю буйнейшых брацтваў (Вільня, Магілёў) узніклі школы новага тыпу, т. зв. брацкія школы, у якіх поўнасцю або часткова выкладаўся комплексны курс сямі «вызваленых» навук, што ўпамінаюцца ў пражскіх выданнях С. Брацтвы падрыхтавалі некалькі важных граматычных і слоўнікава-лексікаграф. выданняў: «Граматыка славянская> Лаўрэнція Зізанія (15%), «Граматыкі славянскія> Сматрыцкага (1619), «Лексікон славянароскі» Памвы Бярынды (1653). Масавымі тыражамі выходзілі школьныя падручнікі, што прызначаліся для навучання дзяцей асновам кніжна-слав. пісьменнасці. 3 1590-х г. да 1654 бел. друкарні выпусцілі 16 буквароў (8 брацкіх) — больш за палову ўсіх аналагічных выданняў, што выйшлі ў той час ва ўсх.слав. землях. Стараж. брацкія буквары мелі некалькі рэдакцый, якія істотна адрозніваліся,— «фёдараўскую», у аснову якой пакладзены львоўскае і астрожскае выданні «Азбукі> Фёдарава (1574 і 1578), еўінскую («Буквар», 1618), што паслужыла ўзорам для большасці пазнейшых бел. выданняў. Арыгінальным па зместу быў «Буквар» — «Навука ку чнтаню н розуменю пнсма словенского», складзены Л. i С. Зізаніямі. Акрамя азбукі, у яго ўвайшлі вучэбны слоўнік з каментарыямі — «Лексіо і «Катэхізіс» Стэфана Зізанія антыкаталіцкай накіраванасці. Асв. мэтам служылі таксама глосы (шырока выкарыстоўвалі С, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі) — каментарыі да фразаў іншамоўных лексічных запазычанняў (з польск., лац., грэч. і інш. моў), пераклады малазразумелых слоў у самім тэксце, прадмовы выдаўцоў, аўтараў, перакладчыкаў, устаўныя раздзелы свецкага зместу. У Б. к., як і ў дзейнасці брацтваў наогул, выяўляліся пэўныя рэфарм. тэндэнцыі. Брацкія ідэолагіі выступалі супраць рэфарм. рухаў, што аформіліся ў самастойныя кірункі ў Рэчы Паспалітай (кальвінізм, лютэранства, антытрынітарызм, сацыніянства), але яны многае запазычылі і перапрацавалі з ідэйнай спадчыны еўрап. рэнесансавай культуры і Рэфармацыі. Для прадстаўнікоў уніяцкай іерархіі была відавочнай ідэйная сувязь першых брацкіх выдаўцоў (Зізанія і інш.) з іх папярэднікамі, пачынаючы ca С. Уніяцкі палеміст А. Сялява пісаў у 1622, звяртаючыся да братчыкаў: «Хіба не вы ўласна дазваляеце атручвацца... людзям сваім вучэннем іншаверцаў? I прад тым яшчэ, даўно, пры продках вашых, вам падобных, Русь была нямала атручана: да уніі быў Скарына, гусіт ерассю, які па-руску друкаваў вам кнігі ў Празе. Прымалі іх з удзячнасцю, дастаткова таго было, што зваўся Русін з Полацку, як падпісваўся. Смактавалі яго друкі, гаварылі, што чалавек годны, русін, брат наш, гэта друкаваў. Сымон Будны і Лаўрэнцій Крышкоўскі, сваю арыянскую атруту па-руску надрукаваўшы, рассеялі паміж папоў> (Архіў Паўд.-Зах. Расіі. Кіеў, 1914. Ч. 1, т. 8, в. 1. С. 717, на рус. мове). Асобнае месца ў жанравай структуры Б. к. заняла палемічная публіцыстыка. Палемічнае кнігадрукаванне было накіравана супраць контррэфармацыі, каталіцкай экспансіі, царк.-рэліг. уніі, якія падрывалі грамадска-паліт., культ. і рэліг. агульнасць усх.-слав. народаў, тэндэнцыі да адзінства, звужалі магчымасць развіцця бел. і ўкр. культур і садзейнічалі паланізацыі феадалаў, мяшчанства, абвастралі нац.-рэліг. і сац.класавыя супярэчнасці. Палемічная публіцыстыка садзейнічала росту нац. і грамадска-паліт. свядомасці бел. і ўкр. народаў, падымала прэстыж бел. і ўкр. культуры, выступала за развіццё міжслав. культ. сувязей, верацярпімасць. Антыкаталіцкія і антыуніяцкія ідэі палемічнай публіцыстыкі былі па-свойму выкарыстаны нар. масамі Беларусі і Украіны ў барацьбе супраць нац.-рэліг. і сац. прыгнёту, у бунтах, сялянска-казацкіх войнах і выступленнях. Развіваючы традыцыі С., брацкія выдаўцы нямала ўвагі надавалі прававым пытанням. На першы план выступілі праблемы заканадаўчай рэгламентацыі права, выкарыстання яго ў інтарэсах усіх саслоўяў, у т. л. мяшчанства, абмежавання феад. свавольства і насілля. Ідэолагі брацкай палемічнай л-ры (Сматрыцкі) лічылі, што пісанае права, якое адпавядала прыродным патрэбам чалавека і саслоўна-класавай градацыі грамадства, непрадузятае судаводства, выкананне ўсіх прынятых нормаў і законаў здольны забяспечыць унутраны мір у краіне, пакончыць з нац.-рэліг. разладам, папярэдзіць нар. бунты і хваляванні, аслабіць сац. напружанне. У 2-й пал. 1620-х—30-х г. палемічная рэліг. публіцыстыка ў брацкім кнігадрукаванні саступіла месца новым свецкім гісторыка-прававым выданням. Ідэолагі кансерватыўнага крыла ў брацтвах разлічвалі, што кіруючыя колы дзяржавы, феад. знаць і шляхта змогуць вырашыць асн. грамадска-паліт. праблемы. Гісторыка-прававыя выданні таго часу адрасаваны сеймавым і сенацкім «станам». Адступленнем ад традыцый С. было пераважнае выкарыстанне польск. мовы ў палемічных выданнях (толькі 2 з 10 былі надрукаваны поўнасцю або часткова кірыліцай), а таксама прыкметны кансерватызм у ацэнцы некат. прагрэс. з’яў зах. культуры, у т. л. прыродазнаўчых навук. Агульную жанравую структуру брацкага кірылічнага кнігадрукавання ў канцы 16—1-й пал. 17 ст. можна абагульніць наступным чынам: літургіка, статуты, дагматычнае багаслоўе —33 выданні, Новы запавет і Евангеллі — 7, творы стараж. пісьменнікаў, чэцця кніга— 11, белетрыстыка, палемічная л-ра, панегірыкі — 8, падручнікі—12, выданні, якія выкарыстоўваліся ў літургіі і ў школьнай справе—16. Брацкія выдаўцы працягвалі моўныя традыцыі С. ў кнігадрукаванні, які шмат зрабіў для далейшага развіцця бел. літ. мовы. У бел. кнігадрукаванні 16—1-й пал. 17 ст. толькі прывілеяваная друкарня Мамонічаў і брацкія друкары шырока выкарыстоўвалі бел. мову ў сваіх выданнях. Брацкія друкарні па агульнай колькасці выданняў на бел. мове прыкладна ў 1,5 раза апярэджвалі друкарню Мамонічаў. 3 пачатку дзейнасці да 1654 брацкія выдавецтвы выпусцілі 17 кніг на бел. мове, 1 з паралельным польск. перакладам (Казанье Кнрнлла, патрнарха нерусалнмского, 1596), а таксама двухмоўны «Лексікон славянароскі» Бярынды. Удз. в. ўсёй гэтай групы ў агульнай колькасці захаваных брацкіх выданняў — прыкладна 22 %, па колькасці аркушаў — каля 10 %. У 27 выданнях сустракаюцца фрагменты бел. тэксту: прадмовы, пасляслоўі, тлумачэнні на палях, адасобленыя раздзелы: арт. С. Зізанія «Казанне пра рымскі вялікдзень», паследаванне (саборнік 12 месяцам) і інш. У некат. выданнях, як напр., у «Трэбніку> (1621), гэтыя артыкулы агавораны ў прадмове: «Наконец прндалнсмо простым языком предмову пред шлюбом малженскнм, Науку пред споведю, пытанне в споведн, н матерна казаня на погреб>. Выданні з фрагментамі бел. тэксту і раздзеламі складаюць каля 31 %, а разам з вышэй названай групай —53 % ад колькасці захаваных брацкіх выданняў.
 
Брацкія выдаўцы, працягваючы традыцыі С., шмат зрабілі для далейшай дэмакратызацыі бел. літаратурна-пісьмовай мовы, укаранення яе ў кнігадрукаванне, замены кніжнаслав. мовы беларускай у некат. канфесіянальных жанрах. Найб. актыўна ўжывалася бел. мова ў тых брацкіх выданнях, якія выкарыстоўваліся як чэцця кніга, па-за сферай богаслужэння і ў палемічных выданнях, надрукаваных кірыліцай. Брацкія выдаўцы адраджалі таксама аўтарытэт кніжнаслав. мовы, што тлумачылася не толькі архаічнымі кансерватыўнымі тэндэнцыямі. Кніжнаслав. (царк.-слав.) мова ў канцы 16 ст. была аб’ектам інтэнсіўнай палемікі з ідэолагамі ваяўнічага каталіцызму (перш за ўсё П. Скаргам), якія сцвярджалі, што яна не прымальная для тэалогіі, развіцця духоўнай культуры, гуманітарных навук. Брацкія выдаўцы, якія абаранялі грамадскае значэнне кніжнаслав. мовы, адстойвалі працяглыя і багатыя гіст. традыцыі бел. і ўсёй усх.слав. культуры. Выкарыстанне кніжнаслав. мовы брацкімі выдаўцамі (як і Мамонічамі) аблягчала культ. сувязі з інш. ўсх.-слав. народамі. Большасць брацкіх і інш. бел. кірылічных выданняў, якія пашыраліся ў Рус. дзяржаве ў канцы 16—1-й пал. 17 ст., былі надрукаваны на кніжнаслав. мове, якая непадзельна панавала ў маскоўскім кнігадрукаванні. Друкаваныя выданні брацкіх і інш. бел. друкарняў з канца 16 ст. сталі адыгрываць гал. ролю ў нармалізацыі бел. пісьмовай мовы, выпрацоўцы і замацаванні яе граматычнага ладу, арфаграфічных і лексічных рыс. Б. к. ўспрыняло ад С. многія вонкавыя формы і асаблівасці друкаваных выданняў (фармат, маст.-арнаментальнае афармленне, гравюры, двухфарбавы пракат і інш.), большасць элементаў унутранай структуры кнігі: тытульны ліст, прадмовы, калафоны, розныя прыёмы вёрсткі і набору тэксту. У адрозненне ад інш. кірылічных друкарняў — Фёдарава і Мсціслаўца ў Заблудаве, Мсціслаўца, Гарабурды, Мамонічаў у Вільні — у Б. к. намнога шырэй ужываліся характэрныя для С. паменшаныя фарматы кніг: з 87 брацкіх кірылічных выданняў 31 надрукавана фарматам у 4° (як пражскія выданні С), 34 у 8° (як віленскія выданні С.), у т. л. ўсе граматыкі і буквары. Брацкія выдаўцы пайшлі яшчэ далей у памяншэнні фармату кнігі, прыстасоўваючы яго да патрэб вандроўных купцоў, рамеснікаў і інш. слаёў бел. «поспольства»: 17 выданняў надрукаваны фарматам у 12— 18°. Зусім малыя фарматы брацкіх кірылічных выданняў (адэкватныя кнігам С. і яшчэ больш мініяцюрныя) складаюць 94,25 % усіх захаваныхг выданняў. Падобныя фарматы кніг успрыняты Б. к. непасрэдна ад С., што пацвярджаецца поўным падабенствам найменняў гэтых выданняў у тэрмінах, прынятых бел. першадрукаром: «малые кніжкі» (параўн. «Малая падарожная кніжка»), «подорожные» і да т. п. Практычны памер (як і скарынінскіх выданняў) адпавядаў патрэбам свецкіх саслоўяў, мяшчанства. У прадмове да адной з сваіх «кннжек малых» брацкія выдаўцы адзначалі: «Для тых еднак, которьш не часто в ц [е] рквн бывают, а асоблнве для подорожных. Не вснм абовем целый Оустав пре скудость его з друку метн, а пре велнкость его з собою вознтн зыйдеться». Малы фармат дазваляў таксама рабіць брацкія выданні таннейшымі і даступнейшымі. Услед за С. брацкія выдаўцы сталі выкарыстоўваць у сваіх кнігах гравюры разнастайнага зместу розных маст.стылявых форм. Б. к. ў гэтых адносінах уласціва адметная своесаблівасць: ніводная з гравюр С. не была надрукавана ў брацкай (як і ў інш.#бел. і ўкр.) друкарні непасрэдна з яго дошак (магчыма, гэтыя ксілаграфічныя матэрыялы загінулі). Невядомы таксама блізкія копіі яго гравюр. Адной з прычын гэтага, на нашу думку, з’яўляецца тое, што кніжнае мастацтва брацкіх бел. і ўкр. друкарняў у канцы 16—1-й пал. 17 ст. развівалася пад уплывам інш., перш за ўсё мясцовых, маст.-прыкладных традыцый. Гравюры брацкіх выданняў (нягледзячы на іх эвалюцыю і нац. спецыфіку) у значна большай ступені, чым пражскія ксілаграфіі С., былі звязаны са спадчынай стараж.-рус. і ўсх.-слав. выяўленчага мастацтва. Яны былі больш статычныя і кананічныя ў сваіх сюжэтных схемах. Пышны ілюстрацыйны, адкрыта рэнесансавы характар пражскіх гравюр С. не зусім упісваўся ў тыя ідэйныя канцэпцыі, якія прапаведавалі размежаванне «лацінскага» і ўсх., «грэка-праваслаўнага> мастацтва і інш. сфер культуры. На практыцы брацкія кнігадрукары пастаянна адступалі ад некат. канонаў правасл. артадоксіі. Падобна С., які сінтэзаваў у сваіх выданнях дасягненні сталага еўрап. кнігадрукавання і айч. традыцый рукапіснай кніжнасці, яны творча ўспрымалі вопыт еўрап. краін. Гэта выяўлялася ў пашырэнні літаратурных крыніц арыгінальных брацкіх выданняў, асабліва палемічных, у развіцці некат. рэфарм. ідэй, у перакладах і выданнях асобных кніг еўрап. аўтараў (Гаспаднеціча), узбагачэнні маст.-стылявых сродкаў кніжнага афармлення. Невыпадкова ў Еўінскай друкарні ўпершыню ў гісторыі бел. Б. к. была выкарыстана металагравюра свецкага зместу, на якой паказаны купал неба са знакам задыяка і некат. планетамі («Панегірык на шлюб Аляксандра Слушкі, ваяводы мінскага», 1634). Найб. яўна жыватворны ўплыў кніжнага мастацтва С. выявіўся ў арнаментальна-маст. асаблівасцях брацкіх выданняў. Віленская Святадухаўская і Еўінская друкарні былі прамымі наследнікамі сапраўдных друкарскіх матэрыялаў С.— яго віленскіх заставак і ініцыялаў у рамках з раслінным арнаментам. Дошкі С. выкарыстоўваліся ў Б. к. аж да 1640-х г. Адначасова брацкія выдаўцы нярэдка капіравалі або імітавалі яго віленскія аздобы. Амаль усе факты гэтай пераемнасці прасочваюцца ў бібліяграфічных працах В. I. Лук’яненкі. Паводле нашых падлікаў, у 19 віленскіх і еўінскіх брацкіх выданнях 1595 — пачатку 1640-х г. выкарыстаны сапраўдныя арнаментальныя ксілаграфіі С. Дошкі С. (некат. вял. ініцыялы) і блізкія да іх копіі сустракаюцца таксама ва ўкр. кірылічных выданнях канца 16—першых дзесяцігоддзяў 17 ст. Духоўная і матэрыяльная пераемнасць Б. к., якое ўспрыняло і працягвала многія творчыя традыцыі С, развівалася складана, неадназначна. У паліт., сац.-эканам. і культ. умовах канца 16 — сярэдзіны 17 ст. Б. к. адлюстравала новы ўзровень грамадска-паліт. патрыятычнай свядомасці гараджан (апасродкавана больш шырокіх слаёў бел. насельніцтва) і рост унутрысаслоўных супярэчнасцей, развіццё дэмакр. і гуманіст. тэндэнцый і ўзмацненне ўплыву царквы ў 2-й палове 17 ст. Класавы саюз феадалаў Вял. кн. Літоўскага і Польшчы, у якім вырашальная роля належала польск. феад. знаці, а ў ідэалаг. і духоўнай сферах — каталіцкай царкве, да сярэдзіны 17 ст. стварыў крайне неспрыяльныя ўмовы для далейшага развіцця бел. і ўкр. культуры. Аслабленне брацтваў было звязана таксама з дзяржаўнаадміністрацыйнымі рэпрэсіямі, пагаршэннем матэрыяльнага становішча, неаднародным сац. складам, што выяўлялася ў розных, часам супярэчлівых паліт. і сац. тэндэнцыях. Да сярэдзіны 17 ст. Б. к. вычарпала свае грамадска-паліт. магчымасці. Да нашага часу дайшло 87 кірылічных выданняў (агульным аб’ёмам больш за 20 600 арк.) і 25 надрукаваных лац. шрыфтам (больш за 1700 арк.). Выданні бел. брацтваў шырока распаўсюджваліся на Украіне, паступалі ў Расію. У 1639 свае паслугі ў развіцці маскоўскага кнігадрукавання прапаноўваў С. Собаль і друкар П. Магіла. У 1648 ігумен Бізюкоўскага манастыра Гедэон адпраўлены ў Маскву з рэкамендацыйным лістом Труцэвіча, хадайнічаў аб вял. партыі кніг маскоўскага друку. Гедэон прапанаваў цару Аляксею Міхайлавічу выдаць «зеловелнколепные» кнігі яго рэдакцыі. У 1654—55 у Расію пераехалі ўсе куцеінскія друкары і гравёры, значная частка манахаў на чале з Труцэвічам. Перавезена было таксама абсталяванне друкарні. Многія брацкія друкары выкарыстоўвалі выданні маскоўскага Друкарскага двара і рус. рукапісы. Ідэі С. пра пашырэнне «руской> друкаванай кнігі ва ўсх.-слав. землях, расшырэнне культ. і духоўных узаемасувязей з усімі народамі атрымалі яшчэ адно пацвярджэнне і развіццё ў дзейнасці Б. к.
 
== Літаратура ==
Літ.: 39; 335; 584, с. 113—156, 282—307; 789; Мсаевнч Я. Д. Преемннкн первопечатннка. М., 1981; яго ж. Роль братств в нзданнн н распространеннн кннг на Укранне н Белорусснн (конец XVI—XVIII в.) // Кннга н графнка. М., 1972. Г. Я. Галенчанка.