Рыбчанка (рака): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 45:
Даўжыня ракі 30 км, з іх 26 км у Маладзечанскім раёне<ref name="cri">[http://www.cricuwr.by/static/INVENT_VO/Text/PDF/RAZD1/Minsk/tabl1-2.pdf Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»]{{ref-ru}}</ref>. Плошча [[вадазбор]]у 518 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м³/с. Сярэдні [[Ухіл ракі|нахіл воднай паверхні]] 1,7 м/км.
 
Утвараецца ад зліцця рэк [[Вязынка (рака)|Вязынка]] і [[Гуйка]] ў гарадскім пасёлку [[Радашковічы]], цячэ пераважна на паўночных схілах [[Мінскае ўзвышша|Мінскага ўзвышша]], упадае ў Ілію за 1,4 км на паўночны захад ад вёскі [[Беражок (Вілейскі раён)|Беражок]].
 
Асноўныя прытокі: [[Удра]], [[Канатопка]] (справа), [[Бервячанка]] (злева). [[Даліна]] ў верхнім і ніжнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 3—4 км, у сярэднім цячэнні не выражана. [[Пойма]] на вялікім працягу двухбаковая (шырыня 0,5—1 км), парасла [[хмызняк]]ом, забалочаная. [[Рэчышча]] звілістае, у межах Радашковічаў (1,5 км) каналізаванае, яго шырыня ў межань 15—17 м. У маляўнічай мясціне на рацэ зона адпачынку «Рыбчанка». Каля вёскі Раёўка [[сажалка]] плошчай 0,15 км².