Вільгельм Карлавіч Кюхельбекер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 1:
{{Асоба}}
'''Вільгельм Карлавіч фон Кюхельбекер''' (10 [21] чэрвеня 1797, {{МН|Санкт-Пецярбург||}} — 11 [23] жніўня 1846, {{МС|Табольск||}}, Заходне-Сібірскае генерал-губернатарства) — рускі [[паэт]] і грамадскі дзеяч, сябар [[Аляксандр Сяргеевіч Пушкін|Пушкіна]] і [[Яўген Абрамавіч Баратынскі|Баратынскага]], аднакурснік Пушкіна па Царскасельскім ліцэі, [[калежскі асэсар]], дзекабрыст.
 
З дваранскай сям’і абруселых немцаў. Скончыў Царскасельскі ліцэй (1817), дзе пачалося яго сяброўства з А. С. Пушкіным, [[Антон Антонавіч Дэльвіг|А. А. Дэльвігам]]. Служыў у Калегіі замежных спраў; выкладаў рускую і лацінскую мовы. У 1820-21 быў у замежным падарожжы; чытаў у [[Парыж]]ы публічныя лекцыі па рускай літаратуры, у якіх абгрунтоўваў неабходнасць палітычных пераўтварэнняў у Расіі (лекцыі былі спыненыя па загаду рускага пасольства). У 1822 годзе Кюхельбекер служыў на Каўказе чыноўнікам асобых даручэнняў пры А. П. Ярмолаве. У лістападзе 1825 быў прыняты [[Кандрат Фёдаравіч Рылееў|К. Ф. Рылеевым]] у Паўночнае таварыства дзекабрыстаў. У час [[паўстанне дзекабрыстаў|Паўстання дзекабрыстаў]] 14 снежня 1825 у Пецярбургу страляў у вялікага князя Міхаіла Паўлавіча, спрабаваў пабудаваць салдат для контратакі. Пасля падаўлення паўстання спрабаваў уцячы за мяжу, але быў арыштаваны ў [[Варшава|Варшаве]], асуджаны да смяротнага пакарання, замененай катаргай, якую адбываў у Дынабургскай, Свеаборгскай і інш. крэпасцях. З 1836 года на пасяленні ў [[Сібір]]ы.
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1