Розніца паміж версіямі «Перастрэлка ў Мінску 28 верасня 2021 года»

др
выява
др (выява)
[[Выява:Andrey Zeltser with rifle gun.jpg|thumb|right|Кадр з відэа забойства Андрэя Зельцэра]]
[[28 верасня]] [[2021]] года ў [[Мінск]]у па [[Вуліца Якубоўскага (Мінск)|вул. Якубоўскага]] ў доме 29 здарылася перастрэлка, у выніку якой загінулі 31-гадовы супрацоўнік [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|Камітэта дзяржаўнай бяспекі]] Дзмітрый ''«Нірвана»'' Федасюк і 32-гадовы супрацоўнік «[[EPAM Systems]]» Андрэй Зельцэр<ref>[https://d3rebrwga7u6ai.cloudfront.net/?c=ar&i=278653 Nashaniva.com]</ref><ref>[https://novayagazeta.ru/articles/2021/09/28/zhitel-minska-zastrelil-sotrudnika-kgb-prishedshego-k-nemu-s-obyskom-siloviki-ubili-strelka-otvetnym-ognem-18-news novayagazeta.ru]</ref>.
 
У ноч з 1 на 2 кастрычніка быў затрыманы журналіст выдання «[[КП в Белоруссии]]» {{нп3|Генадзь Мажэйка|Генадзь Мажэйка|ru|Можейко, Геннадий}}<ref>[https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/12562929 tass.ru]</ref>, які напісаў артыкул пра загінулага Андрэя Зельцэра<ref>[https://svb1234.azureedge.net/a/31489079.html Радыё Свабода]</ref>.
 
6 кастрычніка Андрэя Зельцэра пахавалі на [[Лясныя могілкі (Мінск)|Лясных могілках]]<ref>[https://d3rebrwga7u6ai.cloudfront.net/?c=ar&i=278875 Nashaniva.com]</ref> у Мінску. У гэты дзень Следчы камітэт заявіў, што ў крымінальнай справе, заведзенай на тых, хто пакінуў ацэначныя каментары ў інтэрнэце пасля смерці супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка маецца 136 падазраваных, і ўсе яны знаходзяцца пад вартай. Крымінальная справа была заведзеная па артыкулах 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на абуджэнне іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады і яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненае ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп'ютарнайкамп’ютарнай сетцы Інтэрнэт) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь<ref>[https://d3rebrwga7u6ai.cloudfront.net/?c=ar&i=278879 Nashaniva.com]</ref>.
 
{{зноскі}}