Эдмунд Грындал: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Асоба |імя = Эдмунд Грындал |арыгінал імя = Edmund Grindal |апісанне = |імя пры нараджэнні = |род дзейнасці = Архібіскуп Кентэрберыйскі }} '''Эдмунд Грындал''' ({{lang-en|Edmund Grindal}}; каля 1519—{{ДС|6|7|1583}}) — англійскі святар, архібіскуп Кентэрб...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:01, 10 кастрычніка 2021

Эдмунд Грындал (англ.: Edmund Grindal; каля 1519—6 ліпеня 1583) — англійскі святар, архібіскуп Кентэрберыйскі з 1575.

Эдмунд Грындал
Edmund Grindal
Род дзейнасці Архібіскуп Кентэрберыйскі
Дата нараджэння 1519[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 1583(1583-07-06)[3][4][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне англіканства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грындал рана займеў славу моцнага пратэстанцкага прапаведніка і зрабіўся адным з капеланаў караля Эдуарда VI. У 1553 годзе ён быў намінаваны на пасаду біскупа Лонданскага, аднак смерць караля і ўзыход на трон яго сястры, каталічкі Марыі I, перашкодзіла гэтым планам. Грындал не пажадаў шукаць кампрамісаў з новаю ўладаю і з'ехаў у выгнанне ў Страсбург. Калі ў 1559 была каранаваная новая каралева, пратэстантка Лізавета I, Грындал вярнуўся ў Англію і ў хуткім часе зрабіўся нарэшце біскупам Лонданскім. У 1570 ён атрымаў пасаду архібіскупа Ёркскага, а ў 1575 — архібіскупа Кентэрберыйскага. На гэтай пасадзе ён хутка трапіў у няласку каралевы, адмовіўшыся забараняць пэўныя пурытанскія практыкі. У выніку ў 1577 годзе ён быў адсунуты ад кіравання Царквой Англіі, аднак адмовіўся падаваць у адстаўку і заставаўся фармальна архібіскупам. Прымірыўся з каралеваё ён толькі ў 1582 годзе, незадоўга да смерці.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  4. Edmund Grindal // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.