Розніца паміж версіямі «Відзы»

63 байты дададзена ,  1 месяц таму
др
др (→‎Літаратура: афармленне, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на энцыклапедычны даведнік «Беларусь» 1995 года з дапамогай AWB)
 
У 1-ю сусветную вайну з восені 1915 акупіраваны нямецкімі войскамі. У час баявых дзеянняў горад амаль поўнасцю быў разбураны. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў снежні 1918. Дзейнічаў валасны Савет рабочых і сялянскіх дэпутатаў. У жніўні 1919 акупіраваны польскімі войскамі, у ліпені 1920 заняты часцямі Чырвонай Арміі. З 1921 у Польшчы, Відзы — мястэчка, цэнтр гміны Браслаўскага павета, 431 дом, 2326 жыхароў (1931). Дзейнічала найбольш актыўная ў павеце арганізацыя [[КПЗБ]]. 3 1939 у складзе БССР, з 15.1.1940 гарадскі пасёлак, цэнтр раёна Вілейскай вобласці.
 
У чэрвені 1941 акупіраваны немцамі. У Відзах і раёне акупантамі было знішчана 4154 чалавекі. Утворана гета, насельніцтва якога было адпраўлена ў канцлагеры Заходняй Еўропы і ў большасці загінула. 2.7.1944 партызаны [[Партызанская брыгада «Спартак»|брыгады «Спартак»]] разам з літоўскімі партызанамі атрада «Жальгірыс» з боем занялі Відзы і 2 дні іх утрымлівалі. Вызвалены 8.7.1944 часцямі 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту.
 
3 1944 раённы цэнтр Полацкай, з 1954 Маладзечанскай абласцей. 3 1960 гарадскі пасёлак Браслаўскага раёна Віцебскай вобл. У 1969 — 2,6 тыс. жыхароў. Побач з Відзамі існавала некалькі прадмесцяў, гісторыя якіх цесна звязана з гісторыяй мястэчка: Відзы-Лоўчынскія, Відзы-Альбрэхтоўскія (пазней в. Рэгуляры, зараз не існуе) — дзяржаўны двор, пазней уладанне канонікаў-рэгулярных. Відзскі двор (сучасная в. Падварынка) — уладанне біскупаў, пазней належалі выхадцам з Грэцыі Пізані.