Партызанская брыгада «Спартак»: Розніца паміж версіямі

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Вайсковае фарміраванне |назва = Партызанская брыгада «Спартак» |гады = 1943—1944 |войны = Другая сусветная вайна<br />Вялікая Айчынная вайна |краіна = {{Сцягафікацыя|СССР}}<br />{{Сцягафікацыя|БССР|1940}} |памер = 674 партызаны (4...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:19, 10 кастрычніка 2021

Партызанская брыгада «Спартак»партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 года на базе арганізаванага ў маі 1942 года атрада «Спартак». Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Відзскага і Шаркоўшчынскага раёнаў. 4 ліпеня 1944 года брыгада (674 партызаны, 6 атрадаў), злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада «Спартак»
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Вілейскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 674 партызаны (4 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Відскі і Шаркоўшчынскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Аркадзь Міхайлавіч Панамароў

Склад

Брыгада была створана на базе атрада «Спартак», арганізаванага у маі 1942 года ў 2-й партызанская брыгада імя Панамарэнкі як 3-і атрад і накіраванага ў Відскі раён, дзе папоўніўся мясцовымі групамі і быў названы «Спартак». У лістападзе 1942 года ў час баёў з карнікамі атрад падзяліўся да дзве групы. Група на чале з А. М. Панамаровым і І. Н. Крысавым перайшла ва Ушацкі, другая ў Расонскі раён. У сакавіку 1943 года з 1-й групы быў паўторна створаны атрад «Спартак», якому ў маі была перададзена частка асабовага складу 1-й партызанскай брыгады імя Суворава. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзіла шэсць атрадаў.

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнікі штаба

Дзейнасць

Партызаны ў верасні 1942 года рабілі напады на гарнізоны ў вёсках Казяны (Казянскія баі), Опса, увосень вялі баі з карнікамі каля вёсак Азярава, Якшты, Журавоўшчына. у жніўні 1943 года на чыгуначным участку ВарапаеваКрулеўшчына падарвалі больш за 850 рэек, на чыгуначным участку ВільнюсДаўгаўпілс — больш за 1 тысячу рэек. У студзені, красавіку, маі 1944 года разграмілі ўмацаваныя нямецкія гарнізоны ў Відзах, Опсе, пусцілі пад адхон 21 эшалон, знішчылі 11 складоў. Да прыходу Чырвонай Арміі занялі райцэнтры Відзы, Дзісну, Цвярачус.

Літаратура