Берасцейская унія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 16:
* захоўваліся ўсе царкоўныя святы згодна з праваслаўным каляндаром;
* на царкоўныя пасады прызначаюцца толькі «рускія» людзі;
* манастыры і цэрквы не пераўтвараюцца ў касцелыкасцёлы;
* забараняецца пераманьваць у рыма-каталіцтва ўніятаў;
* Папа Рымскі з’яўляецца кіраўніком царквы ў пытаннях веры;
Радок 27:
 
== Абвяшчэнне уніі на царкоўным Саборы ў Берасці ==
6—10 кастрычніка паводле старога стылю 1596 года (у Рэчы Паспалітай, якая перайшла тады ўжо на новы, грыгарыянскі каляндар, гэта было 16—20 кастрычніка) на скліканым з дазволу караля царкоўным Саборы ў [[Брэст|Берасці]], куды на запрашэнне мітрапаліта Кіеўскага Міхаіла Рагозы і з’ехаліся ўсе біскупы, старэйшыя найбольш значных манастыроў, прадстаўнікі духавенства і манаства, а таксама прыхільнікі і праціўнікі уніі з ліку свецкіх (шляхта, прадстаўнікі брацтваў, месцічы), Кіеўская мітраполія афіцыйна абвясціла пра аднаўленьнеаднаўленне сваёй поўнай сулучнасці з Рымскім Апостальскім Пасадам. Адбылося гэта 18 кастрычніка (8 кастрычніка паводле старога стылю) у [[Свята-МіхайлаўскаяМікалаеўская царква (Брэст)|кафедральнай царкве св. Мікалая]].
 
У Саборы, які абвясціў царкоўную унію Кіеўскай мітраполіі з Рымскай Царквой, удзельнічалі кіеўскі мітрапаліт Міхаіл Рагоза і 5 біскупаў: уладзімірскі і берасцейскі ІпаціІпацій (Пацей), біскуп луцкі і астрожскі Кірыла (Тарлецкі), які да таго ж выступаў пад тытулам патрыяршага экзарха, архібіскуп полацкі [[Герман Загорскі]], холмскі біскуп [[ДыянісіДыянісій Збіруйскі]] і кобрыньскі архімандрыт, менаваны біскуп пінскі і тураўскі [[Ёна Гогаль]]; тры архімандрыты з Беларусі: з Мінскага манастыра, [[Гедэон Бральніцкі]] з [[Лаўрышаўскі манастыр|Лаўрышаўскага манастыра]] і Браслаўскага манастыра. Дакладную колькасць прадстаўнікоў парафіяльнага духавенства, якія падтрымалі Унію, сярод тых, што прыехалі ў Берасце, вызначыць не ўдалося, аднак іх колькасьцьколькасць была значнай. Свецкія ж людзі на гэтым прадстаўнічым царкоўным саборы маглі быць толькі слухачамі.
 
Праціўнікі Уніі амаль адразу зразумелі, што яны не ў стане перашкодзіць абвяшчэнню царкоўнай уніі, таму сабраліся ў Берасці на свой сход у доме пратэстанта М. Райскага, які таксама абвясцілі царкоўным саборам. Прыхільнікаў захавання нез’яднанай усходняй Царквы ў Рэчы Паспалітай узначальваў уплывовы магнат Канстанцін Астрожскі, які прывёў з сабой войска ў 2-3 тысячы салдат, і япіскап Львоўскі ГедэаонГедэон Балабан. У антыўнійным саборы браўпрымаў удзел яшчэ адзін біскуп — перамышальскі — Міхаіл (Капыстэнскі), а таксама 16 пратапопаў, 9 архімандрытаў (сярод якіх выдзяляўся Нікіфар Тур з Кіева-Пячорскай лаўры), ігумены і манахі з 12 манастыроў. Як і львоўскі і перамышльскі біскупы, архімандрыт Нікіфар Тур у першых дэкларацыях падтрымаў унію, але ў апошнія месяцы перад саборам у Берасці стаў яе ўплывовым праціўнікам. Было шмат прадстаўнікоў ніжэйшага духавенства. У лагеры праціўнікаў уніі знаходзіліся таксама 22 магнаты і прадстаўнікі брацтваў — 35 месцічаў з 16 гарадоў. Хоць кароль адзначыў у сваёй грамаце, што на сабор у Берасці будуць дапушчаныя толькі біскупы, духоўныя і свецкія «рускія», але не чужаземцы, галоўнай духоўнай фігурай антыўнійнага сабору стаў прадстаўнік Канстанцінопальскага патрыярхату грэк Нікіфар, які патрапіў на сабор толькі дзякуючы К. Астрожскаму. Паколькі Нікіфар, хоць і быў прадстаўлены ў Берасці як патрыяршы экзарх, не з’яўляўся святаром, а тым больш біскупам, яго права галасаваць і накладваць санкцыі на «рускіх» уладык уяўлялася сумнеўным нават самім удзельнікам антыуніяцкага сабора. Таксама на саборы ў Берасці прысутнічаў грэк Кірыл Лукарыс, які прадстаўляў патрыярха Александрыйскага Мялеція Пігаса. Такі склад удзельнікаў альтэрнатыўнага сходу толькі ўзмацніў большасць іерархаў Кіеўскай мітраполіі ў іх намеры давесці справу аднаўлення царкоўнага адзінства з Рымскай Царквой да канца. У іх вачах антыўнійны сход увасабляў ўсе прычыны бедаў Рускай Царквы: умяшанне свецкіх асоб у царкоўныя справы, непаслушэнства актывістаў брацтваў, умяшанне грэкаў з няпэўнымі паўнамоцтвамі ў кіраванне Кіеўскай мітраполіяй, руйнуючы ўплыў пратэстантаў, якія дапамаглі арганізаваць альтэрнатыўны сход.
 
Наклаўшы ўзаемныя праклёны, іерархі унійнага сабору і ўдзельнікі антыўнійнага сходу раз’ехаліся па сваіх епархіях, сеючы зерне варожасці і напружанасці ў грамадстве. Паінфармаваны пра сабор і ўрачыстае абвяшчэнне Уніі, кароль Жыгімонт III сваім універсалам ад 15 снежня 1596 года зацвердзіў усе рашэнні царкоўнага сабора 16—20 кастрычніка ў Берасці, заклікаў усіх праваслаўных вернікаў дзяржавы да паслушэнства сваім біскупам, а М. Капыстэнскага і Г. Балабана каб не прызнавалі больш сваімі пастырамі. Афіцыйна праваслаўная Царква ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай перастала існаваць, была створана грэка-каталіцкая царква. У грамадстве ж пачала расці напружанасць і варожасць паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Уніі.
Радок 38:
Грамадства ўспрыняла ўвядзенне уніі па-рознаму. Частка насельніцтва рашуча яе падтрымала, асабліва ў епархіях, што ўзначальвалі прыхільнікі уніі, частка насельніцтва рашуча адмовіліся ад рэформы. Традыцыя праваслаўя не дапускала аніякіх змен — так не магла захавацца чысціня «першапачатковасці» хрысціянства. Увядзенне уніі прымалася як асабістая трагедыя. Іншыя праваслаўныя дзеячы выступалі не супраць уніі, а супраць падпарадкавання папе, супраць рэгіянальнага характару уніі. Такое моцнае супраціўленне было непрадбачаным, канфрантацыя нарастала. Адбываліся сутычкі, барацьба за храмы і епіскапскія кафедры, некаторыя падзеі прымалі жудасныя формы. Дзейнасць уніяцкага архіепіскапа [[Іасафат Кунцэвіч|Іасафата Кунцэвіча]] ў Полацку і Віцебску выклікала выбух гнева часткі насельніцтва, што падбухторвалася праваслаўным епіскапам — Кунцэвіч быў забіты і выкінуты ў Дзвіну. Такія паўстанні жорстка падаўляліся ўладамі, якія спачатку падтрымалі новую царкву.
 
Уніяцтва праз падтрымку дзяржавы і культурна-асветніцкую дзейнасць паступова пашыралася сярод сельскага насельніцтва і гараджан, дробнай шляхты. Да пачатку [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] яно стала самай масавай рэлігіяй у княстве, значна дапамагло захаваць нацыянальныя адметнасці беларускага народа, стрымала апалячванне беларускіх земляў{{крыніца?}}. Гэта азначае, што тыя надзеі, якія ўсклалі на ўніяцтва ў Ватыкане і Кракаве, збольшага не збыліся. Больш удала Ватыкан і Кракаў дзейнічалі ў асяроддзі сярэдніх і буйных феадалаў ВКЛ. Падчас контррэфармацыі яны амаль усе перайшлі ў каталіцтва, што паспрыяла іх апалячванню, зліццю з феадальным саслоўем Польшчы ў адзінае феадальнае саслоўе Рэчы Паспалітай. Большасць Беларускіхбеларускіх феадалаў страчвалі сувязь з гістарычнай традыцыяй дзяржавы ВКЛ, са сваім народам.
 
Прыхільнікі праваслаўя не зніклі з гістарычнай сцэны. У 1620 г. яны тайна, пры падтрымцы Маскоўскага патрыярха, пасвяцілі новую іерархію ў Кіева-Пячорскай Лаўры, якая кантралявалася праваслаўнымі. Так канчаткова адбыўся раскол былых праваслаўных княствакнястваў на дзве царквы. Ва ўсходніх раёнах княства праваслаўныя карысталіся значнай падтрымкай, асабліва ў буйных гарадах. Таму кіраўнікі дзяржавы з цягам часу вымушаны былі афіцыйна прызнаць адраджэнне праваслаўя ў княстве. У 1632 і 1633 гг. Уладзіслаў IV Ваза прызнаў існаванне праваслаўных цэркваў і надаў ім некаторыя прывілеі, у 1650 г. гэтыя прывілеі падцвердзіў Ян Казімір.
 
== Унія ў Расійскай імперыі ==
Радок 50:
Спроба адрадзіць унію ў Беларусі была зроблена на пачатку XX стагоддзя Галіцкім мітрапалітам [[Андрэй Шаптыцкі|Андрэем Шаптыцкім]] і маладой беларускай інтэлігенцыяй, якая гуртавалася вакол першай беларускай газеты «[[Наша Ніва]]» — [[Іван Луцкевіч|Іванам Луцкевічам]], [[Алаіза Пашкевіч|Алаізай «Цёткай» Пашкевіч]] і інш.
 
З 1917 года да сярэдзіны 1920-х гадоў ва [[Усходняя Беларусь|ЎсходняйУсходняй Беларусі]], занятай бальшавікамі, у [[Магілёў|Магілёве]], [[Віцебск]]у і іншых мясцовасцях праводзілася місійная праца па адраджэнні уніі пад кіраўніцтвам расейскагарасійскага грэка-каталіцкага экзарха [[Леанід Фёдараў|Леаніда Фёдарава]] (сёння беатыфікаваны Каталіцкай царквой) і магілёўскага рымска-каталіцкага дэкана [[Язэп Белагаловы|Язэпа Белагаловага]].
 
На тэрыторыі [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], якая аказалася ў складзе Польшчы, з пачатку 1920-х гадоў пачалося стварэнне каталіцкіх парафій усходняга абраду пад кіраўніцтвам віленскага, пінскага і падляскагападляшскага рымска-каталіцкіх біскупаў. Са створаных за 20 гадоў пад Польшчай каля двух дзясяткаў уніяцкіх парафій і асяродкаў увосень 1939 годугода мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі стварыў [[Беларускі экзархат Грэка-каталіцкай царквы]], які з 1940 года ўзначаліў а. [[Антон Неманцэвіч]], SJ.
 
Усе ўніяцкія парафіі пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] былі знішчаныя савецкай уладай. Аднак пэўная частка вернікаў і некалькі манахіняў у [[Пінск]]у захоўвалі сваю ўніяцкую веру і практыкавалі ў рымска-каталіцкіх касцёлах Беларусі да сваёй смерці.