Фунт стэрлінгаў: Розніца паміж версіямі

дапаўненне
(дапаўненне)
(дапаўненне)
У сярэдзіне 1960-х гадоў прайшла чарговая хваля зніжэння кошту фунта. У 1966 годзе ў выніку зніжэння курсу валюты брытанскі ўрад увёў валютныя абмежаванні. Адным з іх была забарона на вываз з краіны турыстамі больш за 50 фунтаў (адменены ў 1970 годзе). Але ў лістападзе 1967 году фунт быў дэвальваваны на 14,3% да ўзроўню 2,41 долары. У 1976 годзе наступіў чарговы крызіс. Курс фунта ўпаў у адносінах да долара да ўзроўню 1,57, і Вялікабрытанія была вымушана ўзяць крэдыт у [[Міжнародны валютны фонд|МВФ]] (2,3 мільярды фунтаў). Самы нізкі курс фунта зарэгістраваны ў лютым 1985 года, калі за адзін фунт давалі 1,05 долары.
 
У 1988 годзе ўрад [[Маргарэт Тэтчэр]] вырашыў звязаць фунт з [[нямецкая марка|нямецкай маркай]], а ў 1990 годзе ўвайсці ў сістэму [[Механізм валютных курсаў|Механізму валютных курсаў]], з курсам да нямецкай маркі каля 2,9 DEM/GBP. Але ў 1992 годзе курс фунта быў зніжаны пасля гэтак званай «''чорнай серады''» (16 верасня), калі група валютных спекулянтаў на чале з [[Джордж Сорас|Джорджам Сорасам]] правяла спекуляцыйную атаку на фунт, якая прынесла Сорасу каля мільярда долараў, але фунт страціў 25% кошту на працягу некалькіх дзён. У наш час Вялікабрытанія пакінула фунт пад эгідай [[еўра]], якое мае хаджэнне разам з фунтам. Рашэнне аб поўным увядзеньніувядзенні еўра пакінута на будучыню.
 
== Спасылкі ==