Розніца паміж версіямі «Сведкі Іеговы ў Беларусі»

У 2019 г. Сведкі Іеговы г. [[Вілейка]], Барысаў і [[Ліда]] мелі судовыя разбіральніцтвы з мясцовымі органамі кіравання ў сувязі з адмовамі ў рэгістрацыі мясцовых абшчын<ref>[https://www.osce.org/ru/odihr/431009?download=true Беларусь. Проблемы религиозной свободы. Заявление Европейской ассоциации Свидетелей Иеговы] // Human Dimension Implementation Meeting, [[АБСЕ]], [[Варшава]], 16-27 верасня 2019 г., с.5-6</ref>.
 
===== Затрыманне СведкіСведкаў Іеговы з Расіі =====
21 лютага 2020 года ў Беларусі затрымалі Сведку Іеговы з Расіі, Мікалая Махалічава, падчас праверкі дакументаў на дарозе<ref name="jw-russia.org">[https://jw-russia.org/news/2020/02/83.html Впервые в истории Беларусь арестовала Свидетеля Иеговы, который за свою веру преследуется в России] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>. 31 студзеня 2020 года ён быў аб’яўлены Расіяй у міжнародны вышук па «справе Сазонава» ва [[Урай|Ураі]]<ref>[https://jw-russia.org/cases/uray.html Дело Сазонова и др. в Урае // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России]</ref>. Пасля затрымання яго накіравалі ў [[Ізалятар часовага ўтрымання|ІЧУ]] г. [[Гарадок]], а 24 лютага, згодна з інфармацыяй на афіцыйным сайце расійскіх Сведкаў Іеговы, «намеснік пракурора Гарадоцкага раёна, малодшы саветнік юстыцыі А. Заікін пастанавіў заключыць Мікалая Махалічава пад варту з адбываннем у СІЗА-2 УУС Віцебскага аблвыканкама. У сваёй пастанове беларускі пракурор, спасылаючыся на расійскі суд, сцвярджае, што Махалічаў дзейнічаў „наўмысна, па матывах рэлігійнай нецярпімасці, з экстрэмісцкіх памкненняў, якія выяўляюцца ў прапагандзе перавагі паслядоўнікаў рэлігійнага вучэння Сведак Іеговы перад іншымі асобамі…“, а таксама займаўся „вызнаннем і распаўсюджваннем ідэалогіі і веры“. Відавочна, што пракурор скапіяваў тэкст абвінавачвання з расійскай крымінальнай справы ў сваю пастанову<ref name="jw-russia.org"/>». Махалічаў аспрэчыў рашэнне аб утрыманні яго ў следчым ізалятары, аднак 27 лютага Гарадоцкі раённы суд адхіліў просьбу вызваліць яго з ізалятара і пацвердзіў рашэнне пракуратуры<ref>Olga Glace. [http://www.forum18.org/archive.php?article_id=2551 BELARUS: Jehovah’s Witness fights extradition to Russia] // Forum18</ref>. Праваабаронца [[Эніра Браніцкая]] з Human Constanta патлумачыла [[Еўрарадыё]] i [[Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода|Радыё Свабода]]: «У Беларусі рашэнне аб выдачы Махалічава павінна прымаць Генеральная пракуратура. Цяпер толькі прынята рашэнне аб меры затрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту да таго часу, пакуль наша Генпракуратура не ўхваліць яго выдачу» па запыце з Расіі<ref>АЛЯКСЕЙ КАРПЕКА. [https://euroradio.fm/u-belarusi-zatrymali-svedku-iegovy-yamu-pagrazhae-vydacha-u-rasiyu У Беларусі затрымалі сведку Іеговы, яму пагражае выдача ў Расію] // Еўрарадыё, 25/02/2020</ref><ref name="svaboda.org">Аляксандра Дынько. [https://www.svaboda.org/a/30453495.html У Беларусі ўпершыню затрымалі сьведку Яговы з Расеі] // Радыё Свабода, 25.02.2020</ref>. Мікалай Махалічаў падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека, таксама былі звесткі, што ён падаў прашэнне аб палітычным прытулку ў Беларусі<ref name="svaboda.org"/>. У інтэрв’ю «Свабодзе» намесніца ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Алена Радчанка заявіла, што ўсе канфесіі роўныя ў Беларусі, і параіла адрасаваць праваахоўным органам пытанні, звязаныя з затрыманнем Мікалая Махалічава<ref>Алесь Дашчынскі. [https://www.svaboda.org/a/30456282.html «У Беларусі быць сьведкам Яговы не злачынства». У Расею вернікі стараюцца ня езьдзіць] // Радыё Свабода, 26.02.2020</ref>. Да генеральнага пракурора РБ [[Аляксандр Уладзіміравіч Канюк|Аляксандра Канюка]] звярнулася праваабарончая арганізацыя [[Amnesty International]] з заклікам не выдаваць Мікалая Махалічава Расіі<ref>[https://www.amnesty.org/en/documents/eur49/2086/2020/en/?fbclid=IwAR15DO_asmJkWiUxUr3wpd5yJMF-_SX-9eE_zf3nll-pmhbEOSvrb-c355Y BELARUS: JEHOVAH’S WITNESS AT RISK OF EXTRADITION TO RUSSIA: NIKOLAI MAKHALICHEV] // [[Amnesty International]]</ref>. Беларуская праваабарончая арганізацыя Human Constanta падтрымала гэты заклік, спасылаючыся на артыкул 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года № 105-З «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», згодна з якім замежнікі не могуць быць выдвараны за межы Рэспублікі Беларусь у замежную дзяржаву, дзе іх жыццю або свабодзе пагражае небяспека з прычыны іх расы, веравызнання, грамадзянства, нацыянальнай прыналежнасці, прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы або палітычных перакананняў<ref>Згодна: Е. Спасюк. [https://naviny.by/article/20200402/1585852033-ne-vydavayte-mahalicheva-rossii-pravozashchitniki-vstupilis-za?fbclid=IwAR2pza5sdH3LrdSUxLdm_4_x58hLRzyBEqlJKj-YaZWQEqftN0PUeP-JNWo «Не выдавайте Махаличева России». Правозащитники вступились за Свидетеля Иеговы] // Naviny.by</ref>. Таксама праваабаронцы спасылаюцца на [[прэцэдэнт]], калі Беларусь у 2019 годзе адмовілася выдаць [[Таджыкістан]]у апазіцыянера Фархода Адзінаева і дазволіла апошняму з’ехаць у Літву<ref>Згодна: Е. Спасюк. [https://naviny.by/new/20191108/1573215269-v-grodno-iz-sizo-osvobodili-tadzhikskogo-oppozicionera-farhoda-odinaeva В Гродно из СИЗО освободили таджикского оппозиционера Фархода Одинаева — он уехал в Литву] // Naviny.by</ref>. 5 красавіка 2020 года Генеральная пракуратура РБ адмовілася выдаць Мікалая Махалічава Расіі і вызваліла яго з-пад варты, згодна з паведамленнем на старонцы Human Constanta ў [[Facebook]]<ref>[https://www.facebook.com/HumanConstanta/photos/a.1758619881063616/2559490534309876/?type=3&theater паведамленне на старонцы Human Constanta у Facebook ад 6 красавіка 2020 г. 12:55]</ref>. Падчас свайго знаходжання ў СІЗА, Махалічаў актыўна займаўся прапаведніцкім служэннем<ref>У артыкуле пра яго вызваленне на сайце Сведкаў Іеговы сцвярджалася, што за сакавік Махалічаў правёў 198 гадзін у размовах з людзьмі на рэлігійныя тэмы і праводзіў 4 вывучэнні Бібліі. Гл.: [https://www.jw.org/ru/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8/jw/%D1%80%D0%B5%D0%B3%D0%B8%D0%BE%D0%BD%D1%8B/%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%81%D0%B8%D1%8F/%D0%91%D1%80%D0%B0%D1%82-%D0%9C%D0%B0%D1%85%D0%B0%D0%BB%D0%B8%D1%87%D0%B5%D0%B2-%D0%BE%D1%81%D0%B2%D0%BE%D0%B1%D0%BE%D0%B6%D0%B4%D0%B5%D0%BD-%D0%B8%D0%B7-%D1%82%D1%8E%D1%80%D1%8C%D0%BC%D1%8B-%D0%B2-%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8-%D0%93%D0%B5%D0%BD%D0%BF%D1%80%D0%BE%D0%BA%D1%83%D1%80%D0%BE%D1%80-%D0%BE%D1%82%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D0%BB-%D0%B2-%D0%B2%D1%8B%D0%B4%D0%B0%D1%87%D0%B5-%D0%B5%D0%B3%D0%BE-%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%BC-%D0%B2%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%8F%D0%BC/ Брат Махаличев освобожден из тюрьмы в Беларуси. Генпрокурор отказал в выдаче его российским властям] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы</ref>.
 
29 верасня 2021 г. у г. [[Брэст]] быў затрыманы Алег Лашанкоў, які быў аб'яўлены ў Расіі ў міждзяржаўны розшук ў сувязі з прыналежнасцю да Сведкаў Іеговы. 1 кастрычніка 2021 г. намеснік пракурора горада пастанавіў заключыць яго пад варту да 8 лістапада ў СІЗА №7 МУС па Брэсцкай вобласці<ref>[https://jw-russia.org/news/2021/10/111057.html В Беларуси арестован Свидетель Иеговы из России. На родине ему грозит уголовное преследование за веру] // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России</ref>.
 
=== Выданні Сведкаў Іеговы на беларускай мове ===