Фунт стэрлінгаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 70:
 
== Гісторыя ==
Стэрлінг быў уведзены ў абарот англійскім каралём [[ГенрыГенрых II Плантагенет|Генрыхам II]] у 1158 годзе і мяняўся на срэбра. У 1816 годзе быў зменены эквівалент фунта з срэбра на [[золата]], і гэта доўжылася да 1914 года. Пасля гэтага [[абменны курс]] фунта ўтрымліваўся на ўзроўні каля 4,9 USD за 1£. У 1926 годзе зноў быў уведзены абмен на золата, але з абароту былі знятыявынятыя залатыя манеты, банкноты можна было абмяняць на эквівалентную вагу золата. Сістэма залатога абмену была канчаткова адменена 21 верасня 1931 года падчас [[Вялікая дэпрэсія|Вялікай дэпрэсіі]]. Пасля адмены сістэмы залатой валюты фунт быў дэвальваваны на 20%. Фунт стаў [[цвёрдая валюта|цвёрдай валютай]] у 1946 годзе, што было варункамўмовай выдзялення 3,75 мільярдымільярдаў USD крэдыту [[Злучаныя Штаты Амерыкі|Злучанымі Штатамі]]. Пасля скасавання сістэмы залатой валюты ішлі спробы стабілізаваць курс валюты звязваннем кошту фунта з іншымі валютамі, пачынаючы з [[амерыканскі долар|амерыканскага долара]]. Але спробы былі няўдалымі, што прывяло да 30% дэвальвацыі ў 1949 годзе.
 
У сярэдзіне 1960-х гадоў прайшла чарговая хваля зніжэння кошту фунта. У 1966 годзе ў выніку зніжэння курсу валюты брытанскі ўрад увёў валютныя абмежаванні. Адным з іх была забарона на вываз з краіны турыстамі больш за 50 фунтаў (адмененыадменена ў 1970 годзе). Але ў лістападзе 1967 года фунт быў дэвальваваны на 14,3% да ўзроўню 2,41 доларыдолара. У 1976 годзе наступіў чарговы крызіс. Курс фунта ўпаў у адносінах да долара да ўзроўню 1,57, і Вялікабрытанія была вымушана ўзяць крэдыт у [[Міжнародны валютны фонд|МВФ]] (2,3 мільярды фунтаў). Самы нізкі курс фунта зарэгістраваны ў лютым 1985 года, калі за адзін фунт давалі 1,05 доларыдолара.
 
У 1988 годзе ўрад [[Маргарэт Тэтчэр]] вырашыў звязаць фунт з [[нямецкая марка|нямецкай маркай]], а ў 1990 годзе ўвайсці ў сістэму [[Механізм валютных курсаў|Механізму валютных курсаў]], з курсам да нямецкай маркі каля 2,9 DEM/GBP. Але ў 1992 годзе курс фунта быў зніжаны пасля гэтак званай «''чорнай серады''» (16 верасня), калі група валютных спекулянтаў на чале з [[Джордж Сорас|Джорджам Сорасам]] правяла спекуляцыйную атаку на фунт, якая прынесла Сорасу каля мільярда долараў, але фунт страціў 25% кошту на працягу некалькіх дзён. У наш час Вялікабрытанія пакінула фунт пад эгідай [[еўра]], якое мае хаджэнне разам з фунтам. Рашэнне аб поўным увядзенні еўра пакінута на будучыню.