Розніца паміж версіямі «Першая сусветная вайна»

няма тлумачэння праўкі
др
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта Візуальны рэдактар Пашыраная мабільная праўка
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта Візуальны рэдактар Пашыраная мабільная праўка
 
==== Польскі кірунак ====
[[File:Russian Troops NGM-v31-p372.jpg|thumb|left|Рускія жаўнеры]]
Абставіны ў паўднёвай частцы руска-аўстрыйскай мяжы спачатку складаліся неспрыяла для рускай арміі. Да 1 — 2 верасня рускія войскі адступілі на тэрыторыю Польскага Царства, да [[Люблін]]а і [[Холм]]а. Дзеянні ў цэнтры фронту аказаліся няўдалымі для Аўстра-Венгрыі. Наступ рускіх пачаўся 19 жніўня і развіваўся вельмі хутка. Пасля першага адступлення аўстра-венгерская армія аказала моцнае супраціўленне на рубяжах рэк Залатая Ліпа і Гнілая Ліпа, але вымушаная была адступіць. Рускае войска 3 верасня заняло Львоў, 4 верасня — [[Галіч (Івана-Франкоўская вобласць)|Галіч]]. 11 верасня пачалося агульнае адступленне аўстрыйскай арміі. Руская армія, захоўваючы шпаркі тэмп наступу, і ўу самы кароткі тэрмін захапіла велізарную стратэгічна важную тэрыторыю — Усходнюю Галіцыю і частку Букавіны. 26 верасня фронт стабілізаваўся на прамежку 120 — 150км на захад ад Львова. Моцная аўстрыйская крэпасць Перамышль апынулася ў аблозе ў тыле рускай арміі. Аўстра-Венгрыя страціла ўпэўненасць у моцы свайго войска і ў далейшым не рызыкавала распачынаць буйныя аперацыі без дапамогі германскіх войскаў.
 
Пасля таго, як рускае наступленне ва Усходняй Прусіі правалілася, Германія магла наступаць толькі ў польскім кірунку, на поўдзень, каб фронт не рассекся на дзве часткі. Апрача гэтага поспех наступу ў паўднёвай частцы Польшчы мог паспрыяць поспеху на Аўстра-Венгерскім напрамку. 28 верасня наступам германцаў распачалася [[Варшаўска-Івангарадская аперацыя]]. Наступленне ішло ў паўночна-ўсходнім напрамку, маючы на ​​мэце Варшаву і крэпасць Івангарад. 12 кастрычніка немцы выйшлі да ракі Віслы. 20 кастрычніка рускія пачалі пераходзіць Віслу, а 27 кастрычніка германская армія пачала агульнае адступленне. 8 лістапада немцы, не дамогшыся станощчагастаноўчага вынікаўвыніку, адышлі на першапачатковыя пазіцыі, а 11 лістапада распачалі паўторны наступ ў тым жа паўночна-ўсходнім кірунку ([[Лодзінская аперацыя]]). Цэнтрам бітвы стаў горад Лодзь, захоплены і пакінуты германцамі некалькімі тыднямі раней. Вынікі баёў былі невыразнымі — рускія здолелі адстаяць Лодзь і Варшаву, але ў той жа час ГерманііГерманія захапіла паўночна-заходнюю частку Польшчы. Лінія фронту цягнулася амаль 1200 км і знаходзілася блізу даваенных межаў.
 
=== 1915 год ===
1 040

правак