Вялікі гістарычны атлас Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 35:
У [[2010]] годзе ў часопісе «[[ARCHE]]» (№6, с. 298—322) была змешчана [[рэцэнзія]] [[Алег Латышонак|Алега Латышонка]] і [[Генадзь Семянчук|Генадзя Семянчука]] на першы том атласа<ref>[http://vln.by/node/187 А. Латышонак, Г. Семянчук. Марныя высілкі акадэмічных гісторыкаў]</ref>. У ёй звяртаецца ўвага на вялікую колькасць дапушчаных гістарычных памылак. Таксама адзначаецца, што ў выданні недастаткова ўвагі надаецца тэрыторыі [[Падляшша]], [[Смаленшчына|Смаленшчыны]], [[Браншчына|Браншчыны]], [[Віленскі край|Віленшчыны]], колішніх [[Невельскі павет|Невельскага]], [[Себежскі павет|Себежскага]] і [[Суражскі павет|Суражскага]] паветаў. Гэтыя тэрыторыі часткова ці зусім не адлюстраваныя на генеральнай карце «Беларускія землі ў XVI ст.»<ref>[http://vln.by/node/188 Некалькі разважанняў з нагоды рэцэнзіі Алега Латышонка і Генадзя Семянчука]</ref> Пры гэтым галоўны рэдактар атласа [[Вячаслаў Насевіч]] прызнае, што аўтары свядома пакінулі па-за ўвагай атласа прылеглыя абшары Беларусі, якія населены этнічнымі беларусамі<ref>[http://vln.by/node/188 Некалькі разважанняў з нагоды рэцэнзіі Алега Латышонка і Генадзя Семянчука] / Вячаслаў Насевіч</ref>.
 
У 2013 годзе кандыдат гістарычных навук [[Яўген Канстанцінавіч Анішчанка|Яўген Анішчанка]] напісаў адкрыты ліст «Жульніцтва за картамі». У ім ён падрабязна апісаў працэс стварэння Генеральнай карты «Беларускія землі ў канцы XVIII ст.» да другога тома выдання. З яго слоў атрымліваецца, што [[Вячаслаў Насевіч]] у выніку прысвоіў калектыўную працу і тым самым парушыў афіцыйны дагавор наконт аўтарскага права. У сувязі з гэтым у знак пратэсту Анішчанка адмовіўся атрымліваць апошні ганарар<ref>[http://pawet.net/library/history/bel_history/aniszcz/20/%D0%96%D1%83%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D1%86%D1%82%D0%B2%D0%B0_%D0%B7%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96.html Жульніцтва за картамі] / Яўген Анішчанка, 29.11.2013</ref>.
 
{{зноскі}}