Пратысты: Розніца паміж версіямі

42 байты дададзена ,  7 месяцаў таму
няма тлумачэння праўкі
(→‎Літаратура: афармленне)
Няма тлумачэння праўкі
 
'''Пратысты''' (''Protista''), або '''пратактысты''' (''Protoctista'') — [[царства, біялогія|царства]] эўкарыятычных [[арганізм]]аў. Да яго адносяцца [[аднаклетачныя арганізмы|аднаклетачныя]], [[каланіяльныя арганізмы|каланіяльныя]] і [[мнагаклетачныя арганізмы]], якія не маюць сапраўдных [[тканка|тканак]]. Межы гэтага царства і яго сістэматыка дакладна не вызначаныя. Вывучае [[пратысталогія]].
 
== Гісторыя вывучэння ==
Тэрмін увёў [[Э. Гекель]] (1866), які прапанаваў вылучаць пратыстаў у асобнае царства, што ўключала таксама [[Бактэрыі|бактэрый]].
 
Некаторыя вучоныя выказвалі думку, што да пратыстаў неабходна адносіць толькі жывёльныя аднаклетачныя арганізмы. Аднак на клетачным узроўні немагчыма правесці пэўную мяжу паміж раслінамі і жывёламі. Напрыклад, некаторыя раслінны жгуціканосцы здольныя мяняць тып жыўлення ў залежнасці ад умоў асяроддзя: на святле ажыццяўляюць фотасінтэз (жывяцца як аўтатрофы), у цемры здольны жывіцца гатовымі арганічнымі рэчывамі (як гетэратрофы). Гэта сведчыць пра адзінства паходжання раслін і жывёл і дазваляе аб'яднаць у групу пратыстаў усе аднаклетачныя ядзерныя арганізмы<ref>А. Шалапёнак (2001)</ref>. У цяперашні час да пратыстаў залічваюць усе аднаклетачныя і каланіяльныя ядзерныя арганізмы, а таксама мнагаклетачныя арганізмы, цела ў якіх у большасці выпадкаў не падзелена на [[тканкі]] і складана арганізаваныя органы. Яно ўяўляе сабой [[талом]], або [[слаявішча]]<ref>В. Ціхаміраў і інш. (2010)</ref>.
 
== Агульнае апісанне ==
Пратысты расселены па ўсёй паверхні Зямлі. Яны жывуць у морах і прэсных вадаёмах, вельмі многа іх у глебе. Значная колькасць відаў пратыстаў прыстасавалася да жыцця ўнутры або на паверхні іншых арганізмаў і перайшла да паразітычнага спосабу жыцця.
 
== Агульнае апісанне ==
Цела пратыстаў можа быць рознай формы і памераў. Так, некаторыя аднаклетачныя пратысты маюць даўжыню ўсяго некалькі тысячных долей міліметра (напрыклад, [[радыялярыі]]), а таломы мнагаклетачных — да 60 м і больш. Сярод пратыстаў сустракаюцца як рухомыя ([[цэратыум]]), так і нерухомыя ([[парфіра]] і інш.) арганізмы. Рухомыя пратысты часцей за ўсё перамяшчаюцца з дапамогай аднаго або некалькіх жгуцікаў. Рух могуць забяспечваць і раснічкі, якія пакрываюць усю паверхню клеткі. Клеткі пратыстаў, якія не маюць пастаяннай формы цела, могуць утвараць выпукленні — ілжэножкі. З іх дапамогай гэтыя арганізмы рухаюцца і жывяцца. Клеткі ўсіх пратыстаў аддзелены ад навакольнага асяроддзя [[цытаплазматычная мембрана|цытаплазматычнай мембранай]]. Звонку ад цытаплазматычнай мембраны часта ёсць дадатковае покрыва рознай будовы. Яно можа быць як вельмі тонкім, так і даволі масіўным. У некаторых пратыстаў вонкавая абалонка можа ўмацоўвацца рознымі арганічнымі або неарганічнымі рэчывамі. У выніку гэтага фарміруецца панцыр або ракавіна — вонкавы шкілет. Шэраг арганізмаў маюць арганічны або мінеральны ўнутраны шкілет.
Клеткі пратыстаў утрымліваюць усе арганоіды, уласцівыя тыповай ядзернай клетцы.