Бардоскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 40:
 
== Агульная характарыстыка ==
Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 50 тысяч студэнтаў і працуе больш за 4 тысячы выкладчыкаў і даследчыкаў у галіне гуманітарных і сацыяльных навук, навук аб жыцці, тэхнічных і інжынерынхінжынерных навук і інш. Гэта найбуйнейшы ўніверсітэт у рэгіёне [[Новая Аквітанія]]. Ён мае некалькі кампусаў у [[Бардо]], у тым ліку ва ўніверсітэцкім раёне Таланс-Песак-Градзіньян, а таксама ў гарадах [[Ажэн]] і [[Перыгё]]. Вытокі ўніверсітэта ў Бардо ўзыходзіцьўзыходзяць да часоў [[Антычнасць|антычнасці]] і [[Сярэдневякоўе|сярэднявечча]]. З [[1 студзеня]] [[2014]] года ў [[Бардо]] функцыянуюць два ўніверсітэты: Бардоскі ўніверсітэт і [[Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля Мантэня]].
 
== Гісторыя ==
Яшчэ ў [[286]] годзе [[Наша эра|нашай эры]] рымлянамі ў гэтых мясцінах была створана навучальная ўстанова. У той час горад быў важным адміністрацыйным цэнтрам [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]], і навучальная ўстанова павінна была рыхтаваць чыноўнікаў для наваколля.
 
Уласна [[універсітэт|ўніверсітэт]] у [[Бардо]] быў заснаваны [[була]]й [[Яўген IV|Папы Яўгена IV]] [[7 чэрвеня]] [[1441]] года, калі Бардо знаходзіўся пад панаваннем [[Англічане|англічан]]. Ініцыятыва стварэння ўніверсітэта належыць арцыбіскупуархібіскупу Пію Берланду. Першапачаткова ён складаўся з чатырох факультэтаў: мастацтваў, медыцыны, права і тэалогіі. Юрыдычны факультэт пазней падзяліўся на факультэты цывільнага і кананічнага права.
 
У [[1793]] годзе падчас [[Вялікая французская рэвалюцыя|Вялікай французскай рэвалюцыі]] [[Нацыянальны Канвент|Нацыянальны канвент]] закрыў універсітэт і замяніў яго школай ўу [[1796]] годзе. [[Напалеон I Банапарт|Напалеон]] аднавіў універсітэт у [[1808]] годзе. [[10 ліпеня]] [[1896]] года ўлады [[Трэцяя французская рэспубліка|Трэцяй рэспублікі]] перазаснавалі ўніверсітэт.
 
Праз майскія хваляванні [[1968]] года ўніверсітэт, як і многія іншыя французскія ўніверсітэты, быў падзелены ў [[1970]] годзе на тры драбнейшыя асобныя ўстановы:
Радок 68:
 
[[Катэгорыя:Універсітэты Францыі]]
[[Катэгорыя:Бардо]]