По-Адурскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 40:
 
== Гісторыя ==
Горад [[По]] мае даўнія адукацыйныя традыцыі, узыходзячыя да [[XVI стагоддзе|XVI стагоддзя]]. У [[1549]] годзе быў заснаваны каледж мастацтваў, а ў [[1564]] годзе - [[Пратэстанцтва|пратэстанцкая]] акадэмія. Гэтая акадэмія была ператворана ва ўніверсітэт у [[1583]] годзе, але была зачынена пасля далучэння [[Беарн|Беарна]] да [[Францыя|Францыі]] ў [[1620]] годзе.
 
Стагоддзе пазней, у [[1722]] годзе, быў створаны Беарнскі ўніверсітэт, які складаўся з факультэтаў мастацтваў, права і тэалогіі. Ён знік, як і ўсе іншыя французскія ўніверсітэты, [[15 верасня |15 верасня]] [[1793]] года ў часы [[Вялікая французская рэвалюцыя|Вялікай французскай рэвалюцыяй]]. Пазней, у [[1809]] годзе, у часы [[Напалеон I Банапарт|Напалеона І]], у [[По]] была ўтворана новая акадэмія, якая была зачынена ў [[1848]] годзе падчас [[Другая французская рэспубліка|Другой рэспублікі]].