Ісакіеўскі сабор: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Радок 68:
 
=== Другая Ісакіеўская царква ===
Другая Ісакіеўская царква, у камені, была закладзена ў [[1717]] годзе, паколькі першая да таго часу ўжо абвятшала. {{OldStyleDate|17|жніўня|1717|6}} года Пётр I уласнаручна заклаў першы камень у падмурак новай царквы ў імя Ісака Далмацкага. Другая Ісакіеўская царква будавалася ў стылі «{{нп3|Пятроўскае барока|пятроўскага барока|ru|Петровское барокко}}» па праекце бачнага дойліда пятроўскай эпохі {{нп3|Георг Іаган Матарнові||ru|Маттарнови, Георг Иоганн}}, які знаходзіўся на службе ў Пецярбургу з 1714. Пасля яго скону ў [[1721]] годзе будаўніцтва ўзначаліў [[Мікалай Фрыдрых Гербель|М. Ф. Гербель]]. Да гэтага часу ўжо былі выкананы падмуркі. Захавалася данясенне ў {{нп3|Канцылярыя ад будынкаў|канцылярыю ад будынкаў|ru|Канцелярия от строений}} каменных спраў майстра Якава Неўпакоева: «Па смерці архітэктара Матарнові даручана кіраўніцтва пабудовы архітэктару Гербелю, які не паказвае, што рабіць, і ў будоўлі прыпынак»<ref>{{нп3|Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў|РГИА|ru|Российский государственный исторический архив}}. Ф. 467. Оп. 1, Ч. I. Кн. 7б. Д. 317, 09.1720.</ref>. Гербель узвёў царкоўныя скляпенні, але, пасля таго, як яны з-за няўдалых праектных рашэнняў трэснулі, кіраўніцтва будаўніцтвам было перададзена [[Гаэтана Кіяверы]]{{sfn|Ротач, Чеканова|1990|c=21}}. Царкву дабудоўваў каменных спраў майстар [[Якаў Дзмітрыевіч Неўпакоеў|Якаў Неўпакоеў]]{{sfn|Бутиков, Хвостова|1974|с=10}}. Завяршалі аздабленне спачатку Кіяверы (1725—1726), а потым {{нп3|[[Міхаіл Рыгоравіч Зямцоў|Міхаіл Зямцоў|ru|Земцов, Михаил Григорьевич}}]] (1728){{sfn|Морозова|2004|c=105}}.
 
Царква, пабудаваная ў [[1727]] годзе, была [[Неф|трохнефнай]], з бакавымі прытворамі і, упершыню ў Расіі, мела ў плане форму {{нп3|Лацінскі крыж|лацінскага крыжа|ru|Латинский крест}}{{sfn|Морозова|2004|c=102}}. Тынковыя фасады былі амаль пазбаўленыя дэкору, бакавыя [[прытвор]]ы чляніліся пілястрамі з капітэлямі, іх франтоны ўпрыгожвалі карнізы лаканічнага профілю. Сцены бакавых фасадаў чляніліся падвойнымі [[Лапатка (архітэктура)|лапаткамі]] у чвэрць цэглы, размешчанымі паміж арачнымі вокнамі. Вокны былі зашклёныя люстраным [[Кінгісеп|Ямбургскім]] шклом — мясцовы завод працаваў з тых часоў, калі гэтыя землі належалі Швецыі. Пад вокнамі, гэтак жа, як і пад вокнамі [[Кунсткамера|Кунсткамеры]] і палаца царыцы {{нп3|Праскоўя Фёдараўна Салтыкова|Праскоўі Фёдараўны|ru|Салтыкова, Прасковья Фёдоровна}}, Гербель зладзіў [[Ніша|нішы]]. [[Апсіда]], прытворы, бакавыя нефы мелі скляпеністыя цагляныя [[перакрыцце|перакрыцці]]. «{{нп3|Васьмерык на чацверыку||ru|Восьмерик на четверике}}», пастаўлены на перакрыжаванні скляпенняў, вянчаў васьмігранны купал з зоркай. Шпіль на званіцы і купал былі пабудаваныя па праекце ван Болеса ў 1724 годзе. [[Вальмавы дах]] з гарызантальным заломам быў пакрыты жалезам па {{нп3|Цёс|цёсу|ru|Тёс}}. Даўжыня ў плане складала 28 сажняў (60,5 м). Шырыня ад паўднёвых дзвярэй да паўночных — 15 сажняў (32,4 м), у іншых месцах — 9,5 сажняў (20,5 м){{sfn|Серафимов, Фомин|1865|с=3}}.