Касцёл Перамянення Гасподняга (Ваверка): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 39:
Першы драўляны касцёл у Ваверцы быў пабудаваны ў 1413 годзе па фундацыі пана Міхала Галгіновіча і першапачаткова асвечаны пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы (гэта першае гістарычнае ўзгадванне вёскі ў пісьмовых крыніцах). У 1500 годзе тут вядомыя ўжо дзве парафіі — у Вялікай (Старой) і Малой Вавёрках. Пасля Галгіновічаў вёскай уладарыў Мікалай Юндзіловіч, з 1522 г. — Косцевічы, потым Галеўскія. У 1570 Вавёрка атрымала статус мястэчка Лідскага павета. У сярэдзіне XVІ ст. пры касцёле ў Вялікай Вавёрцы дзейнічалі тры альтарыі. Пры гэтым парафія ў Вялікай Вавёрцы лічылася адной з самых багатых у Віленскай дыяцэзіі, а парафія ў Малой — «убогай». У 1568 г. парафія была пераведзена ў [[кальвінізм]], але з 1648 года, дзякуючы [[езуіты|езуітам]], якія заснавалі тут сваю місію, зноў стала каталіцкай. Адроджаная святыня была пераасвечана пад тытулам Св. Фрашцішкі. З гэтага часу ў гістарычных дакументах знікаюць звесткі аб парафіі ў Малой Вавёрцы. І мястэчка, і касцёл былі знішчаны падчас [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667)|вайны 1654-67 гадоў з Масковіяй]].
[[Файл:Ваверка. Касцёл Перамянення Божага 12.jpg|міні|злева|Кропельніца з надпісам «Самуэль Кастравіцкі. 1659»]]
Магчыма, святыня была адроджана ў 1659 годзе, паколькі ў нартэксе сучаснага касцёла захавалася старая капельніца з надпісам «Самуэль Кастравіцкі. 1659». Першы каменны касцёл на месцы струхнелага драўлянагa быў пабудаваны ў 1840-44 гады на сродкі мясцовага землеўладальніка [[Самуэль Кастравіцкі (1788—1859)|Самуэля Кастравіцкага (1788—1859)]] і таксама быў асвечаны ў гонар Св. Францішкі Рымлянкі. Гэта быў аскетычны ў дэкоры, без асаблівых стылевых рысаў храм пад высокім гонтавым дахам без вежы (магчыма, вежа планавалася, але не была збудавана). Вядомыя фігуры, якія былі зроблены са спецыяльнага, вельмі трывалага віду гіпсу. Да сённяшняга дня захаваліся толькі дзве.
 
Вавёрская парафія прымала актыўны ўдзел у [[Паўстанне, 1863-1864|паўстанні 1863 года]]. Пробашч касцёла кс. Раймунд Зямацкі па загадзе М. Мураўёва «за прачытанне маніфесту паўстанцаў» быў расстраляны ў Вільні 5 чэрвеня (24 мая па старым стылі) 1863 года.