Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Пячатка БТДАВ.jpeg|міні|справа|Пячатка БТДАВ]]
'''Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны''', '''Беларускае таварыства дапамогі ахвярам вайны (БТДАВ)'''  — дабрачынная арганізацыя для дапамогі бежанцам [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]]. Існавала ў 1915-1920-х гг. у [[Вільня|Вільні]].
 
== Гісторыя ==
Параза расійскіх войск ва Усходняй Прусіі ў жніўні [[1914]] паказала, што ў далейшым ход вайны для Расіі можа злажыцца няўдала. Таму ўлады дазволілі стварэнне, апрача Літоўскага і Польскага, Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны.
 
9 сакавіка [[1915]] віленская губернская ўправа па справах згуртаванняў ухваліла статут Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якое пасля таго, як 29 красавіка яго зацвердзіў губернатар, магло распачаць працу. Старшынёй (маршалкам) праўлення таварыства стаў [[Вацлаў Іваноўскі]], а яго намеснікамі  — [[Антон Луцкевіч]] і [[Вацлаў Ластоўскі]]. У склад праўлення ўвайшлі [[Павел Аляксюк]], Ігнат Біндзюк, Уладзіслаў Сталыгва, ксёндз Савіцкі, [[Ігнат Буйніцкі]], Н. Клім. Управа таварыства знаходзілася ў Вільні, яно мела права дзейнічаць на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай, Віленскай і Віцебскай губерняў.
 
У сакавіку 1915 праўленне таварыства выдала адозву «Да грамадзян Беларусі», у якой заклікала насельніцтва да супольнай ахвярнай працы дзеля ажыццяўлення сваіх першапачатковых задач: грамадскай апекі (харчаванне, раскватараванне, лекарская дапамога) і помачы вясковым жыхарам у адбудове панішчанага вайной. Таварыства арганізоўвала пункты харчавання, сталовыя, інтэрнаты, імкнулася аказаць медыцынскую дапамогу бежанцам.
Радок 25:
З канца [[1918]] дзейнасць таварыства ў сувязі са складанай ваеннай і палітычнай сітуацыяй на Віленшчыне пачала згортвацца. У маі-чэрвені [[1919]] праз адсутнасць грошай на закупку прадуктаў былі зачынены дзіцячыя прытулкі.
 
У ліпені 1919 аб'яўленааб’яўлена пра аднаўленне дзейнасці таварыства, абраны новы камітэт на чале з [[К. Душэўскі]]м. З верасня 1919 таварыства мела прадстаўніка ў [[ЦБРВГ|Цэнтральнай Беларускай радзе Віленшчыны і Гродзеншчыны]]. Аднак спробы наладзіць працу ў ранейшых маштабах не мелі поспеху.
 
На пачатку 1920-х г. таварыства ўзначальвалі [[П. Мятла]] (лістапад 1923 - — май 1924), [[Р. Астроўскі]] (май - — кастрычнік 1924 і сакавік 1925), [[Э. Будзька]] (кастрычнік 1924 - — май 1925). Дзейнасць камітэту зводзілася да ўтрымання дзіцячага прытулку ў Вільні (каля 100 выхаванцаў).
 
Звесткі пра функцыяванне таварыства пасля 1925 не выяўлены.
 
== Літаратура ==
* Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі. - — Мн., 2006. ISBN 985-6530-40-7
 
== Гл. таксама ==
* [[Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]]
* [[Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны]]