Розніца паміж версіямі «Аркадзь Антонавіч Астаповіч»

няма тлумачэння праўкі
{{Цёзкі2|Астаповіч}}
{{Мастак| партрэт =Arkady Astapovich photo.jpeg}}
'''Арка́дзь Анто́навіч Астапо́віч''' ({{ДН|30|9|1896|18}}, [[Мінск]] — {{ДС|21|9|1941}}, [[Арлоўская вобласць]], [[Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|Расія]]) — беларускі мастак-графік<ref name="БС">т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.</ref>. Вучыўся ў рысавальнай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў у Петраградзе (1915—1916)<ref name="БС"/><ref name="ККН">[http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=7183 Кропля крыві на аркушы белым]</ref>. Брат [[Зінаіда Антонаўна Астаповіч-Бачарова|Зінаіды Астаповіч-Бачаровай]], таксама мастачкі<ref>[http://artcode.by/2012/ViewArticle.aspx?date=29.03.2012 Зинаида Астапович. «Автопортрет». 1923.] {{ref-ru}}</ref>.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[Мінск]]у ў сям’і Антона Антонавіча Астаповіча, [[Калежскі сакратар|калежскага сакратара]], потым — тытулярнага саветніка. Маці, Марыя Ільінічна — займалася хатняй гаспадаркай і была таленавітай рукадзельніцай<ref name="ККН"/>. Праз чатыры гады пасля нараджэння сына, у 1890 годзе, сям’я пераехала ў [[Рэчыца|Рэчыцу]], а ў 1906 — у [[Гродна]]<ref name="ККН"/>.
 
Пачатковую адукацыю Аркадзь атрымаў у [[Гродзенская мужчынская гімназія|Гродзенскай мужчынскай гімназіі]] (1906—1914), скончыўшы яе ў 1914 годзе з залатым медалём<ref name="ККН"/>. Пасля смерці бацькі ў лютым 1914 года сям’я пераехала да сваякоў у [[Санкт-Пецярбург|Петраград]].
 
Аркадзь з сястрой пасяліліся ў кватэры № 29 на [[Канал Грыбаедава|Кацярынінскім канале]], дом № 12. І неўзабаве Аркадзь стаў студэнтам [[Санкт-Пецярбургскі політэхнічны інстытут|Політэхнічнага інстытута]] на аддзяленні караблебудавання. Адначасова ён пачаў займацца на графічным аддзяленні мастацкай школы {{нп3|Імператарскае таварыства заахвочвання мастацтваў|Імператарскага таварыства заахвочвання мастацтваў|ru|Императорское общество поощрения художеств}}, дырэктарам якой быў колішні педагог [[Марк Шагал|Шагала]] — [[Мікалай Канстанцінавіч Рэрых|Мікалай Рэрых]]. А непасрэднымі настаўнікамі ў Аркадзя былі [[Іван Якаўлевіч Білібін|Іван Білібін]] і {{нп3|Альфрэд Рудольфавіч Эберлінг|Альфрэд Эберлінг|ru|Эберлинг, Альфред Рудольфович}}, вучань [[Ілья Яфімавіч Рэпін|Рэпіна]]<ref name="ККН"/>.
 
Доўгага навучання ў школе не атрымалася. Праз паўтара года ён быў мабілізаваны ў армію для паскоранага праходжання курса інжынераў-сапёраў, некаторы час служыў у сапёрным батальёне. У часе рэвалюцыі Астаповіч перайшоў на бокпадтрымаў [[Бальшавікі|бальшавікоў]], апынуўшысяпасля чаго апынуўся ў часцях [[Рабоча-сялянская Чырвоная армія|Чырвонай Арміі]] ў [[Харкаў|Харкаве]]<ref name="ККН"/>.
 
У 2-й палове 1922 года Астаповіч дэмабілізуецца і вяртаецца на радзіму бацькі — у вёску [[Навасёлкі (Пухавіцкі раён)|Навасёлкі]] [[Мінская губерня|Менскай губерні]], дзе ён жыў і настаўнічаў каля 7 гадоў. Тут жа, у Навасёлках, у 1924 годзе бярэ шлюб са сваёй стрыечнай сястрой — дачкой мясцовага святара і вясковай настаўніцай Нінай Рыгораўнай Якубовіч, якая была старэйшая за мастака на сем гадоў (памерла ў 1963). У іх нарадзіліся сыны Арсен і Валянцін<ref name="ККН"/>. З 1929 года ў [[Мінск|Менску]], працуе настаўнікам малявання, чарчэння і матэматыкі ў 9-й сярэдняй школе, паралельна — у вечаровай сямігодцы № 3<ref name="zakančeńnie">{{cite web|url = http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=7225|title = Кропля крыві на аркушы белым. Заканчэнне|author = Барыс Крэпак|authorlink = Барыс Аляксеевіч Крэпак|date = 7-4-2012|publisher = kimpress.by|language = |archiveurl = https://web.archive.org/web/20191205220948/http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=7225|archivedate = 6-12-2019|accessdate = 6-12-2019}}</ref>. Сябра Менскай філіі Усебеларускага аб’яднання мастакоў з 1927 года. У часе [[Рэпрэсіі ў БССР|палітычных рэпрэсій]], у 1938 годзе арыштаваны органамі [[НКУС БССР|НКУС]], накіраваны ў магілёўскую турму, выпушчаны праз 4 месяцы<ref name="zakančeńnie"/>.
 
== Творчасць ==
Аркадзь Астаповіч — майстар лірычнага [[пейзаж]]у ў даваеннай беларускай графіцы. Зрабіў значны ўклад у развіццё графічнага пейзажу. Аўтар графічных работ (пейзажаў, [[партрэт]]аў, кампазіцый). Стварыў шэраг кніжна-часопісных ілюстрацый і жывапісных палотнаў (пейзажы, [[нацюрморт]]ы).
 
Аркадзь Астаповіч — майстар лірычнага [[пейзаж]]у ў даваеннай беларускай графіцы. Зрабіў значны ўклад у развіццё графічнага пейзажу. Аўтар графічных работ (пейзажаў, [[партрэт]]аў, кампазіцый). Стварыў шэраг кніжна-часопісных ілюстрацый і жывапісных палотнаў (пейзажы, [[нацюрморт]]ы).
 
Творам Астаповіча ўласцівыя лірызм, непасрэднасць, тонкі нацыянальны каларыт («Сакавік», «Ранняя вясна», 1923; «Першы дзень», 1925; «Зімовы дзень», 1940), вострае ўспрыманне новага («Завадскія карпусы», 1926; «Палёт», « Першыя трактары», 1927)<ref name="БС"/>.
 
== Літаратура ==
* ''[[Надзея Міхайлаўна Усава|Усава Н]].'' Астаповіч Аркадзь Антонавіч // {{Крыніцы/БелЭн|2|||45}} С. 45
* Аркадзь Астаповіч. Аркадий Астапович. Arkadzy Astapovich / Склад. Н. М. Усава. — Мінск : [[Беларусь]], 2012. — (Серыя «Славутыя мастакі з Беларусі»). — ISBN 978-985-01-1015-2.
* {{кніга|аўтар =Усава Н. М.|частка = |загаловак = Аркадзь Астаповіч: альбом|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Мн .|выдавецтва =Беларусь|год =2012|том = |старонкі = |старонак =79|серыя = Славутыя мастакі з Беларусі|isbn =978-985-01-1015-2|тыраж =1000}}
* ''[[Надзея Міхайлаўна Усава|Усава Н]].'' Астаповіч Аркадзь Антонавіч // {{Крыніцы/БелЭн|2к}} С. 45
 
== Спасылкі ==
[[Катэгорыя:Мастакі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Графікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі]]
[[Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны]]
[[Катэгорыя:Навасёлкі (Пухавіцкі раён)]]