Розніца паміж версіямі «Аркадзь Антонавіч Астаповіч»

Аркадзь Астаповіч — майстар лірычнага [[пейзаж]]у ў даваеннай беларускай графіцы. Зрабіў значны ўклад у развіццё графічнага пейзажу. Аўтар графічных работ (пейзажаў, [[партрэт]]аў, кампазіцый).
 
Творам Астаповіча ўласцівыя лірызм, непасрэднасць, тонкі нацыянальны каларыт («Сакавік», «Ранняя вясна», 1923; «Першы дзень», 1925; «Зімовы дзень», 1940), вострае ўспрыманне новага («Завадскія карпусы», 1926; «Палёт», « Першыя трактары», 1927)<ref name="БС"/>.
 
Упадабаная тэхніка — чорная [[акварэль]] у злучэнні з маляўнічай штрыхоўкай чорнай [[туш]]шу, а таксама тэхніка лінагравюры.
 
== Сям’я ==
Меў сясцёр [[Зінаіда Антонаўна Астаповіч-Бачарова|Зінаіду]] (па мужу Бачарову) (1898—1993), мастачку, і [[Зоя Антонаўна Астаповіч|Зою]] (1907—1976), гісторыка, дацэнта, намесніцу загадчыка кафедры гісторыі СССР Акадэміі грамадскіх навук у г. Маскве<ref name="artmuseum">[https://www.artmuseum.by/ru/vyst/virt/arkadij-astapovich-devyat-pisem-i-vsya-zhizn-perepiska-hudozhnikov-aa-astapovicha-i-3a-astapovich-bocharovoj-19151941-gody.html Аркадий Астапович "Девять писем и вся жизнь". Переписка художников А.А. Астаповича и 3.А. Астапович (Бочаровой). 1915–1941 годы]</ref>.
 
У шлюбе з Нінай Рыгораўнай Якубовіч меў двух сыноў, Арсенія (1926—1960) і [[Валянцін Аркадзевіч Астаповіч|Валянціна]] (1932—1993), які стаў архітэктарам<ref name="artmuseum"/>.
9 370

правак