Іван Луцкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 80:
 
=== Пачатак палітычнай дзейнасці ===
[[Файл:Іван і Антон Луцкевічы і Аляксандр Уласаў у час выхаду Нашай Нівы.jpg|міні|Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў у час выхаду «Нашай Нівы»]]
У 1902 годзе Іван заканчвае вучобу ў гімназіі, разам з Антонам яны едуць у [[Санкт-Пецярбург]]. Іван паступіў на юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, і адначасова ў Археалагічны інстытут. У сталіцы [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ў гэты час было шмат беларускіх студэнтаў, тут браты знаёмяцца з [[Вацлаў Іваноўскі|Вацлавам Іваноўскім]]. У гэтым жа годзе Іван і Антон Луцкевічы разам з Вацлавам Іваноўскім арганізоўваюць «[[Круг беларускай народнай прасветы і культуры]]», мэтай гуртка было стварэнне беларускай школьнай адукацыі і выдавецтва беларускіх кніг{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. Іван адрэдагаваў першую адозву кружка да грамадзянства Краю, заклікаўшы да выпаўнення натуральнага абавязку перад беларускім народам: да нясення ў вёску асветы на [[Беларуская мова|беларускай мове]]{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. Пры ўдзеле Івана была выдадзеная брашура «''Калядная пісанка на 1904 год''» і зборнік [[Янка Лучына|Янкі Лучыны]] «''Вязанка''»{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=11}}.
 
Радок 90 ⟶ 89:
 
=== Вільня ===
[[Файл:Іван і Антон Луцкевічы і Аляксандр Уласаў у час выхаду Нашай Нівы.jpg|міні|Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў у час выхаду «Нашай Нівы»]]
Знаходзячыся ў Вільні на нелегальным становішчы, Іван Луцкевіч разгортвае агітацыйную дзейнасць у праваслаўнай духоўнай семінарыі, чытае вучням лекцыі па гісторыі Беларусі. Тут жа пашыраецца партыйная дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады, канспірацыйнай кватэрай якой ёсць кватэра [[Алаіза Пашкевіч|Алаізы Пашкевіч (Цёткі)]]. З ініцыятывы Івана Луцкевіча ў верасні 1906 года выходзіць першая легальная беларускамоўная газета «[[Наша доля]]», а пасля яе хуткай забароны «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]»{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=14}}. У гэты ж час Луцкевіч займаецца археалагічнымі працамі і зборам беларускага антыкварыяту, старадрукаў і рукапісных кніг, калекцыя захоўвалася ў рэдакцыі «Нашай нівы» на вуліцы Завальнай, 7{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=15}}. Ініцыятар стварэння [[Выдавецтва «Нашай Нівы»|Выдавецтва «Нашай нівы»]] ў 1907 годзе, пазней таксама меў дачыненне да стварэння выдавецтва «[[Наша хата]]» (1908—1911) і [[Беларускае выдавецкае таварыства|Беларускага выдавецкага таварыства]].