Розніца паміж версіямі «Іван Луцкевіч»

1 077 байтаў дададзена ,  1 месяц таму
У час эвакуацыі з Вільні расійскія ўлады хацелі вывезці Івана Луцкевіча разам з яго калекцыяй старажытнасцяў, абяцаючы для гэтага цэлы вагон. На гэта Іван казаў: ''«Мая павіннасць — аставацца ў родным краю і бароцца за мой народ незалежна ад таго, якія войскі будуць тут гаспадарыць!''». Каб не быць прымусова эвакуяваным, апошнюю ноч перад расійскай эвакуацыяй ён правёў не ў сваёй хаце. Удзельнічаў у арганізацыі «лятучых дружын», якія пільнавалі парадак у горадзе ў час змены ўладаў, раздабываў для дружыннікаў зброю і праводзіў з імі ночы. Нямецкія войскі ўвайшлі ў Вільню 18 верасня 1915 года.
 
Іван Луцкевіч актыўна ўдзельнічае ў працы [[Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], адзін з арганізатараў [[Беларускі народны камітэт|Беларускага народнага камітэта]], які дзейнічаў пад прыкрыццём таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і пры якім канцэнтруецца беларуская асветніцкая праца{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=16}}. Адзін з арганізатараў [[Беларускі народны камітэт|Беларускага народнага камітэта]]. Быў адным з трох дэлегатаў ад беларусаў у Віленска-ковенскім абывацельскім камітэце. У 1915 годзе закладзены блок беларускіх, літоўскіх, польскіх і яўрэйскіх арганізацый [[Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага]], арганізатарам якога стаў Іван Луцкевіч. У снежні 1915 года выдадзены першы «ўніверсал» Канфедэрацыі, напісаны Іванам Луцкевічам. На той час браты Луцкевічы прытрымліваліся ідэй «[[Краёўцы|краёвасці]]». У 1916 годзе Беларускі нацыянальны камітэт, старшынёй якога быў Антон Луцкевіч, ухваліў канфедэрацыйную канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора. Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года]] выказвалася ідэі за ўключэнне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданне дзяржаўнага статуса ўсім мясцовым мовам, школьнае навучанне на роднай мове. Аднак, паводле Антона Луцкевіча, ідэя канфедэрацыі была разбітая [[Літоўцы|літоўскім]] нацыяналізмам.
 
У 1915 годзе ў Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа, але кваліфікаваных настаўнікаў не хапала. У снежні Іван Луцкевіч і [[Алаіза Пашкевіч]] стварылі настаўніцкія курсы, на іх Іван Луцкевіч выкладае краязнаўства. Працуе скарбнікам кааператыва «Райніца». Арганізатар [[Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група|Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы]]. Улетку 1916 года пры актыўнай працы Івана Луцкевіча адрываецца [[Беларускі клуб (Вільня)|Беларускі клюб]], становіцца яго старшынёй.
 
Арганізатар першых беларускіх школ на Віленшчыне, Гродзеншчыне, Беласточчыне (1916), настаўніцкіх курсаў, [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] (1919), [[Беларускае навуковае таварыства, 1918|Беларускага навуковага таварыства]] (1918). Збіральнік і даследчык беларускіх старажытнасцей. Яго асабістая калекцыя стала асновай [[Беларускі музей у Вільні|Беларускага музея ў Вільні]].
9 422

праўкі