Ефрасіння Полацкая: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 64:
=== Перапісванне кніг ===
{{Цытата |''Кожны дзень павучала сясцёр сваіх: старых вучыла цярплівасці і ўстрыманню; юных жа навучала душэўнай чысціні і цялеснаму супакаенню; хадзе спакойнай, голасу засяроджанаму, слову дабрачыннаму, ядзе і піццю маўкліваму; у адносінах да старэйшых быць пакорлівымі, а мудрых слухаць; да роўных і меншых — любові некрывадушнай; менш казаць, а болей разумець''|"Жыццё Еўрасінні Полацкай"}}
Верагодна, у канцы 1110-х гг. Ефрасіння прыняла і чын схімы. Праз пэўны час дзяўчына перасялілася (між [[1118]] і [[1122]], магчыма, што пасля ваенных дзеянняў [[1119]]) з дапамогай полацкага епіскапа Іллі Еўпрасіння ў келлі — галубніцы [[Сафійскі сабор, Полацк|Сафійскага сабора]], пачала перапісваць кнігі (''«нача книгы писати своими руками»'') ўу [[скрыпторый|скрыпторыі]] пры тамтэйшай бібліятэцы. Менавіта перапісванне кніг было, відаць, адным з яе схімных зарокаў.
[[Файл:Gospel of Polotsk.JPG|справа|thumb|[[Полацкае Евангелле]]]]
Працэс пісьма быў надзвычай складаны і марудны, гэта была нялёгкая фізічная праца, і ёй займаліся выключна мужчыны. Перапісчык пісаў не на стале, а на далоні левай рукі, якую ўпіраў локцем у калена. Пісалі на [[пергамент|пергаменце]] ўставам — буйным і прамым, без нахілу, почыркам, кожная літара аддзялялася ад суседняй. Перапісчык павінен быў не толькі добра ведаць [[граматыка|граматыку]], але і мець мастацкія здольнасці, бо пачатковыя літары і загалоўкі раздзелаў трэба было аздабляць жывёльным ці раслінным [[арнамент]]ам. Акрамя таго кнігі часта ўпрыгожваліся адмыслова выпісанымі загаловачнымі літарамі, [[буквіца]]мі ці ініцыяламі і [[мініяцюра]]мі. За дзень можна было спісаць не больш за чатыры старонкі<ref>Нікалаюк Д. Прападобная Еўфрасіння, с. 48</ref>. Ужо тое, што за такую цяжкую справу ўзялася маладая дзяўчына, было подзвігам<ref>Арлоў У. Таямніцы, с. 98-99</ref>.
Радок 141:
=== Перанясенне мошчаў у Кіеў. Царкоўнае шанаванне святой ===
[[Файл:Eŭfrasińnia Połackaja. Эўфрасіньня Полацкая (1890).jpg|справа|thumb|Труна Ефрасінні Полацкай у Кіева-Пячорскай лаўры.]]
Ефрасіння была пахавана ў Феадосіевым Іерусалімскім манастыры, а пасля захопу гораду [[мусульмане|мусульманамі]], ўу [[1187]] годзе рака з целам была перанесена ў Феадосіеву пячору [[Кіева-Пячэрская лаўра|Кіеўскай лаўры]]<ref>Мысліцелі і асветнікі Беларусі, с. 16</ref>. Згодна з паданнем, манахі збіраліся перанесці святыню ў Полацк, аднак таму перашкодзіла адвечная варажнеча [[вялікія князі кіеўскія|кіеўскіх]] і [[князі полацкія|полацкіх князёў]]<ref>Арлоў У. Таямніцы, с. 130</ref>. Існуе іншая думка, што апошняй воляй Ефрасінні магло быць пахаванне ў манастыры Святога Феадосія, што і стала прычынай<ref>Мельнікаў, С.101.</ref> таго, што рака з астанкамі была пакінута ў Кіеве, а не вернута ў Полацк.
 
{{сюды|Кананізацыя}}Мясцовае царкоўнае шанаванне ў Полацкай зямлі пачалося ўжо ў канцы XII ст., калі тут ужо існавала царкоўная служба прападобнай Ефрасінні Полацкай, і было складзена [[агіяграфія|агіяграфічнае]] «Жыціе» (верагодна, да 1187, і ў адным з заснаваных Ефрасінняй манастыроў). Царкоўнае шанаванне да [[16 ст.]] мела толькі мясцовы характар, і ў [[Масковія|Маскоўскай Русі]], да ўключэння ў Макар’еўскія спісы, імя Ефрасінні амаль не было вядомым<ref>Нікалаюк Д. Прападобная Еўфрасіння, с. 74</ref>. Аднак, і на Макар’еўскіх саборах [[1547]] і [[1549]] гадоў афіцыйнай кананізацыі не адбылося. Агульная служба святой была зацверджана [[РПЦ]] толькі адносна нядаўна — у [[1893]] годзе<ref>Мельнікаў А. Жыццё с.22</ref>.