Эпітэлій: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: вікіфікацыя, афармленне
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 1:
[[File:Illu epithelium.jpg|thumb|300px|
Тыпы эпітэлію:
<br />уверсе - — аднаслойны (плоскі, кубічны, прызматычны);
<br />унізе - — мнагаслойны
]]
'''Эпітэліяльная тканка'''  — тып [[тканка|тканкі]], прадстаўлены покрыўным (эпідэрміс скуры, эпітэлій стрававальнай, дыхальнай, мочапалавой сістэм) і залозістым (уваходзіць у склад большасці [[залозы|залоз]]) эпітэліем. Складаецца з [[клетка]]к, якія прылягаюць адна да другой і ўтвараюць слой, што пакрывае цела [[жывёлы]] або высцілае ўнутраную паражніну.
 
== Покрыўны эпітэлій ==
[[Клетка|Клеткі]] покрыўнага эпітэлію ляжаць шчыльна адна да адной  — міжклетачнага рэчыва паміж імі няма. Покрыўны эпітэлій выконвае ахоўную функцыю. Ён бывае аднаслойным і шматслойным. У аднаслойным эпітэліі ўсе клеткі звязаны з асноўнай мембранай, у той час як у шматслойным з мембранай звязаны толькі ніжні слой клетак. У адпаведнасці з формай клетак аднаслойны эпітэлій падзяляецца на плоскі, кубічны і прызматычны.
 
На клеткі покрыўнага эпітэлію, як правіла, уздзейнічаюць разнастайныя фактары асяроддзя, і яны гінуць. Але іх колькасць хутка ўзнаўляецца дзякуючы выражанай здольнасці да дзялення клетак, размешчаных у больш глыбокіх слаях.
 
== Залозісты эпітэлій ==
Клеткі залозістага эпітэлію выпрацоўваюць і выдзяляюць розныя сакрэты  — [[стрававальныя сокі]], [[слёзы]], [[пот]] і інш. Залозісты эпітэлій можа быць прадстаўлены клеткамі, сабранымі ў групы,  — [[залозы|залозамі]].
 
Адрозніваюць залозы ўнутранай, знешняй і змешанай сакрэцый.
Радок 16 ⟶ 18:
Залозы ўнутранай сакрэцыі не маюць вывадных праток. Выпрацаваныя імі біялагічна актыўныя рэчывы трапляюць непасрэдна ў [[тканкавая вадкасць|тканкавую вадкасць]] або ў [[кроў]].
 
Залозы знешняй сакрэцыі маюць вывадныя пратокі і па іх выдзяляюць свой сакрэт на паверхню цела ([[малочныя залозы|малочныя]], [[потавыя залозы|потавыя]], [[сальныя залозы|сальныя]]) або ў поласці  — ротавую, [[страўнік]], [[кішэчнік]] (слінныя, кішэчныя і інш.).
 
Залозы змешанай сакрэцыі ([[падстраўнікавая залоза|падстраўнікавая]], [[палавыя залозы|палавыя]]) утрымліваюць розныя тыпы клетак. Адны з іх выконваюць унутрысакраторную, а другія  — знешнесакраторную функцыю.
 
== Літаратура ==
* ''Машчанка М.'' Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: [[Народная асвета (выдавецтва)|Народная асвета]], 2011. — ISBN 978-985-03-1531-1.
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Дэрматалогія]]
[[Катэгорыя:Тканкі арганізма]]