Іван Луцкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 98:
Іван Луцкевіч актыўна ўдзельнічае ў працы [[Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], адзін з арганізатараў [[Беларускі народны камітэт|Беларускага народнага камітэта]], які дзейнічаў пад прыкрыццём таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і пры якім канцэнтруецца беларуская асветніцкая праца{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=16}}. Быў адным з трох дэлегатаў ад беларусаў у Віленска-ковенскім абывацельскім камітэце. У 1915 годзе закладзены блок беларускіх, літоўскіх, польскіх і яўрэйскіх арганізацый [[Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага]], арганізатарам якога стаў Іван Луцкевіч. У снежні 1915 года выдадзены першы «ўніверсал» Канфедэрацыі, напісаны Іванам Луцкевічам. На той час браты Луцкевічы прытрымліваліся ідэй «[[Краёўцы|краёвасці]]». У 1916 годзе Беларускі нацыянальны камітэт, старшынёй якога быў Антон Луцкевіч, ухваліў канфедэрацыйную канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора. Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года]] выказвалася ідэі за ўключэнне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданне дзяржаўнага статуса ўсім мясцовым мовам, школьнае навучанне на роднай мове. Аднак, паводле Антона Луцкевіча, ідэя канфедэрацыі была разбітая [[Літоўцы|літоўскім]] нацыяналізмам.
 
У 1915 годзе ў Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа, але кваліфікаваных настаўнікаў не хапала. У снежні Іван Луцкевіч і [[Алаіза Пашкевіч]] стварылі настаўніцкія курсы, на іх Іван Луцкевіч выкладае краязнаўства. Працуе скарбнікам кааператыва «Райніца». Арганізатар [[Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група|Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы]]. Улетку 1916 года пры актыўнай працы Івана Луцкевіча адрываецца [[Беларускі клуб (Вільня)|Беларускі клюб]], ён становіцца яго старшынёй. Таксама ўлетку 1916 года разам з [[Вацлаў Ластоўскі|Вацлавам Ластоўскім]] удзельнічае ў Лазанскай канферэнцыі народаў Расіі, у мемарыяле беларускай дэлегацыі была выкладзена канцэпцыя Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага.
 
Незалежніцкая пазіцыя, якую выказваў Іван Луцкевіч на лазанскай канферэнцыі, занепакоіла нямецкія акупацыйныя ўлады. Немцы ставяць братоў Луцкевічаў пад асабісты нагляд шпіёна Эдмунда Зузэміля, які на той час быў прызначаны беларускім перакладчыкам пры ўправе друку. Пад Зузэміля рэквізуецца частка віленскай кватэры Луцкевічаў, і ён мае магчымасць сачыць за імі. Іван Луцкевіч арганізоўвае [[Беларускі вучыцельскінастаўніцкі саюз (Вільня)|Беларускі вучыцельскі саюз]], які высоўвае Луцкевіча сваім прадстаўніком у Цэнтральнае бюро прафесійных саюзаў. Зузэміль настойвае на тым, каб вучыцельскі саюз высунуў іншага кандыдата, але калі новы сход Саюза зацвердзіў свой выбар, арганізацыя была закрытая нямецкімі ўладамі.
 
У 1916 годзе дапамагае ў арганізацыі беларускіх школ на Віленшчыне, Гродзеншчыне, Беласточчыне. У 1917 годзе нямецкія ўлады рыхтуюцца да арганізацыі літоўскага прадстаўнічага органа — [[Літоўская Тарыба|Тарыбы]], дзе беларусам вызначаецца адно месца. Акупацыйныя ўлады шукаюць кандыдатаў, якія б былі цалкам лаяльныя да нямецкай адміністрацыі, таму Зузэміль высоўвае кандыдатам Вацлава Ластоўскага. 16 верасня 1917 года на сацыялістычным мітынгу партый усіх нацыянальнасцяў, прамоўцы сярод беларусаў, між імі Іван Луцкевіч, кляймяць палітыку немцаў і тых літоўцаў, якія пайшлі на згоду з імі.
Арганізатар першых беларускіх школ на Віленшчыне, Гродзеншчыне, Беласточчыне (1916), настаўніцкіх курсаў, [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] (1919), [[Беларускае навуковае таварыства, 1918|Беларускага навуковага таварыства]] (1918). Збіральнік і даследчык беларускіх старажытнасцей. Яго асабістая калекцыя стала асновай [[Беларускі музей у Вільні|Беларускага музея ў Вільні]].
 
18—23 верасня 1917 года ў Вільні праходзіць Літоўская канферэнцыя, якая абірае прадстаўнічы орган Літвы — [[Літоўская Тарыба|Тарыбу]].
 
АрганізатарАдзін першыхз беларускіх школ на Віленшчыне, Гродзеншчыне, Беласточчыне (1916), настаўніцкіх курсаў,арганізатараў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] (1919), [[Беларускае навуковае таварыства, 1918|Беларускага навуковага таварыства]] (1918). Збіральнік і даследчык беларускіх старажытнасцей. Яго асабістая калекцыя стала асновай [[Беларускі музей у Вільні|Беларускага музея ў Вільні]].
 
У сярэдзіне чэрвеня 1919 г. выехаў на лячэнне на польскі курорт [[Закапанэ]], дзе і памёр. У 1991 г. прах Івана Луцкевіча перапахаваны на [[Могілкі Роса|могілках Роса]] ў Вільні.