Іван Луцкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 104:
У 1916 годзе дапамагае ў арганізацыі беларускіх школ на Віленшчыне, Гродзеншчыне, Беласточчыне. У 1917 годзе нямецкія ўлады рыхтуюцца да арганізацыі літоўскага прадстаўнічага органа — [[Літоўская Тарыба|Тарыбы]], дзе беларусам вызначаецца адно месца. Акупацыйныя ўлады шукаюць кандыдатаў, якія б былі цалкам лаяльныя да нямецкай адміністрацыі, таму Зузэміль высоўвае кандыдатам Вацлава Ластоўскага. 16 верасня 1917 года на сацыялістычным мітынгу партый усіх нацыянальнасцяў, прамоўцы сярод беларусаў, між імі Іван Луцкевіч, кляймяць палітыку немцаў і тых літоўцаў, якія пайшлі на згоду з імі.
 
18—23 верасня 1917 года ў Вільні праходзіць Літоўская канферэнцыя, якая абірае прадстаўнічы орган Літвы — [[Літоўская Тарыба|Тарыбу]]. У адказ на гэта 30 верасня ў Беларускім клубе пад старшынствам Івана Луцкевіча адбываецца беларускі мітынг, які выносіць ноту пратэсту супраць адносін да беларусаў і патрабуе ў нямецкіх уладаў дазволу на скліканне ў Вільні беларускай нацыянальнай канферэнцыі для ўтварэння беларускага прадстаўнічага органа. Неўзабаве дазвол на правядзенне быў атрыманы, Арганізацыйны камітэт дзеля склікання Беларускай канферэнцыі паведамляў аб сваім афіцыйным заснаванні 17 лістапада 1917 года. Іван Луцкевіч актыўна займаецца арганізацыяй канферэнцыі, прадаючы рэчы з сваёй калекцыі старасвеччыны дзеля фінансавага забеспячэння. У справах канферэнцыі едзе ў [[Беласток]], дзе прадстаўнікі нямецкіх уладаў спрабуюць пераканаць яго ў карысці далучэння да Германіі, на што Іван Луцкевіч адказвае: «''Я маю на гэта яшчэ адзін аргумент. Калі і нашым манархам стане [[Вільгельм II Гогенцолерн|Вільгельм]], дык нам не прыйдзецца рабіць свае асобнае рэвалюцыі, каб скінуць яго: гэта зробіць сам нямецкі народ!''».
18—23 верасня 1917 года ў Вільні праходзіць Літоўская канферэнцыя, якая абірае прадстаўнічы орган Літвы — [[Літоўская Тарыба|Тарыбу]].
 
Адзін з арганізатараў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] (1919), [[Беларускае навуковае таварыства, 1918|Беларускага навуковага таварыства]] (1918). Збіральнік і даследчык беларускіх старажытнасцей. Яго асабістая калекцыя стала асновай [[Беларускі музей у Вільні|Беларускага музея ў Вільні]].