Беларускае навуковае таварыства (1918): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
 
Аб заснаванні БНТ было абвешчана [[26 студзеня]] [[1918]] г. на Беларускай канферэнцыі ў Вільні<ref>Гадавік Беларускага Навуковага Таварыства. Кн. 1. — Вільня, 1933. — С. 5.</ref>. Паводле Статута, БНТ мела права ствараць і ўтрымліваць на свой кошт [[музей|музеі]], [[бібліятэка|бібліятэкі]], навуковыя ўстановы, наладжваць выстаўкі, экскурсіі, лекцыі, курсы, сходы праводзіць конкурсы, займацца выдавецкай справай<ref>Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі. Аддзелд рэдкіх кніг і рукапісаў (далей ЦНБ НАНБ). Ф. 23. воп. 1. спр. 67. арк. 2; Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛіМ). Ф. 3. воп. 1. спр. 3. арк. 2; НАцыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей — НАРБ). Ф. 883. воп. 1. спр. 25. арк. 6—12.</ref>.
 
 
Сярод заснавальнікаў БНТ былі [[В. Ластоўскі]], [[А. Луцкевіч]], [[І. Луцкевіч]], [[В. Святаполк-Мірскі]], [[Я. Станкевіч]], [[Уладзіслаў Талочка|У. Талочка]] і інш. У пачатку дзейнасці БНТ засяродзілася на выпрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі, праблемах перакладу на [[беларуская мова|беларускую мову]] педагагічнай і метадычнай літаратуры. Пры таварыстве былі арганізаваны Беларускі музей імя І. Луцкевіча і бібліятэка, аснову якой склаў кнігазбор Б. Даніловіча. Дзейнічалі гістарычная, літаратурна-мастацкая і краязнаўча-экскурсійная секцыі. На пасяджэннях члены БНТ выстуалі з дакладамі і паведамленнямі па гісторыі, літаратуры, мове, фальклоры і этнаграфіі Беларусі. У 1925 таварыства правяло святкаванне 400-годдзя беларускага кнігадрукавання, у 1929 — 400-годдзя [[Статут ВКЛ, 1529|Статута ВКЛ 1529]] і інш. БНТ выдала навуковыя зборнікі «Гадавік Беларускага навуковага таварыства ў Вільні» (1933), «Запісы Беларускага навуковага таварыства» (1938), кнігу [[А. Станкевіч]]а «Доктар Францыск Скарына — першы друкар беларускі, 1525—1925» (1925) і інш. Частка навуковых прац і паведамленняў пра дзейнасць БНТ змешчана на старонках часопісаў [[Калоссе (1935)|«Калоссе»]], «[[Нёман, часопіс|Нёман]]», «[[Шлях моладзі (1929)|Шлях моладзі]]».