Іван Луцкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 107:
18—23 верасня 1917 года ў Вільні праходзіць Літоўская канферэнцыя, якая абірае прадстаўнічы орган Літвы — [[Літоўская Тарыба|Тарыбу]]. У адказ на гэта 30 верасня ў Беларускім клубе пад старшынствам Івана Луцкевіча адбываецца беларускі мітынг, які выносіць ноту пратэсту супраць адносін да беларусаў і патрабуе ў нямецкіх уладаў дазволу на скліканне ў Вільні беларускай нацыянальнай канферэнцыі для ўтварэння беларускага прадстаўнічага органа. Неўзабаве дазвол на правядзенне быў атрыманы, Арганізацыйны камітэт дзеля склікання Беларускай канферэнцыі паведамляў аб сваім афіцыйным заснаванні 17 лістапада 1917 года. Іван Луцкевіч актыўна займаецца арганізацыяй канферэнцыі, прадаючы рэчы з сваёй калекцыі старасвеччыны дзеля фінансавага забеспячэння. У справах канферэнцыі едзе ў [[Беласток]], дзе прадстаўнікі нямецкіх уладаў спрабуюць пераканаць яго ў карысці далучэння да Германіі, на што Іван Луцкевіч адказвае: «''Я маю на гэта яшчэ адзін аргумент. Калі і нашым манархам стане [[Вільгельм II Гогенцолерн|Вільгельм]], дык нам не прыйдзецца рабіць свае асобнае рэвалюцыі, каб скінуць яго: гэта зробіць сам нямецкі народ!''».
 
Адзін23 зстудзеня арганізатараў1918 [[Віленскаягода беларускаябыў гімназія|Віленскайзацверджаны беларускай гімназіі]] (1919),статут [[Беларускае навуковае таварыства, (1918)|Беларускага навуковага таварыства]], (1918).Іван ЗбіральнікЛуцкевіч ібыў даследчыкадным беларускіхз старажытнасцей.закладальнікаў Яго асабістая калекцыя стала асновай [[Беларускі музей у Вільні|Беларускага музея ў Вільні]]таварыства.
 
=== Беларуская Народная Рэспубліка. Апошнія гады ===
Удзельнік [[Беларуская канферэнцыя (1918)|Беларускай канферэнцыі]] ў Вільні, якая праходзіла 25, 26 і 27 студзеня 1918 года. Канферэнцыя абрала Івана Луцкевіча адным з членаў [[Віленская беларуская рада|Беларускай Рады]], якая стала галоўным прадстаўніцтвам беларусаў на тэрыторыі нямецкай акупацыі. У часе канферэнцыі ў Менску памірае маці Луцкевічаў.
 
Дэлегацыя Віленскай беларускай рады, у склад якой уваходзілі [[Антон Луцкевіч]], Іван Луцкевіч, [[Ян Станкевіч|Янка Станкевіч]], [[Дамінік Сямашка]], [[Язэп Туркевіч]], едзе ва ўжо заняты немцамі Менск, каб прыняць удзел у пасяджэнні ў [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]].
 
Адзін з арганізатараў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] (1919), [[Беларускае навуковае таварыства, 1918|Беларускага навуковага таварыства]] (1918).
 
У сярэдзіне чэрвеня 1919 г. выехаў на лячэнне на польскі курорт [[Закапанэ]], дзе і памёр. У 1991 г. прах Івана Луцкевіча перапахаваны на [[Могілкі Роса|могілках Роса]] ў Вільні.
Радок 122 ⟶ 129:
 
Карыстаўся псеўданімамі ''Ян Міхальчык'', ''Нашанівец'', ''Шчасны'', ''Palissander Нев.''
 
Збіральнік і даследчык беларускіх старажытнасцей. Яго асабістая калекцыя стала асновай [[Беларускі музей у Вільні|Беларускага музея ў Вільні]].
 
== Ушанаванне памяці ==