Розніца паміж версіямі «Іван Луцкевіч»

29 байтаў дададзена ,  1 месяц таму
няма тлумачэння праўкі
| сайт =
}}
'''Іва́н (Ян Ге́рман) Іва́навіч Луцке́віч''' ({{ДН|9|6|1881|28|5}}, [[Шаўляй|Шаўлі]], [[Ковенская губерня]]— {{ДС|20|8|1919}}, [[Закапанэ]], [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшча]])  — беларускі [[Палітык|палітычны]] і [[грамадскі дзеяч]], [[Публіцыстыка|публіцыст]], [[Археалогія|археолаг]], [[Краязнаўства|краязнавец]].
 
== Біяграфія ==
 
=== Паходжанне ===
[[Файл:Jan_Bolesław_Łuckiewicz.png|link=https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:Jan_Boles%C5%82aw_%C5%81uckiewicz.png|злева|міні|[[Ян Баляслаў Луцкевіч]].]]
Паходзіў са збяднелага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Навіна (герб)|герба Навіна]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Род мае [[Беларускія татары|татарскае]] паходжанне{{Sfn|Богдан С., Пабеданосцава Кая А.|2018|с=71}}. Бацька  — [[Ян Баляслаў Луцкевіч|Ян Баляслаў (Іван Якімавіч) Луцкевіч]]  — вайсковец [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], удзельнік [[Крымская вайна|Крымскай вайны]] ў чыне капітана, за баявыя заслугі ў абароне [[Севастопаль|Севастопаля]] быў узнагароджаны крыжамі Святога Георгія і Святой Ганны і двума медалямі. На вайне быў паранены, з войска дэмабілізаваўся. Сваёй маёмасці Ян Баляслаў не меў{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Вядома, што ў 1860-х гадах быў арандатарам маёнтка пана Вайніловіча ў Тарасевічах Бабруйскага павета Мінскай губерні. Верагодна, у гэты час ён пазнаёміўся з [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам]], з якім у далейшым меў прыяцельскія стасункі, Дунін-Марцінкевіч у 1868 годзе прысвяціў Луцкевічу верш [[Беларуская мова|па-беларуску]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Першай жонкай Яна Баляслава была Казіміра Асяцімская, у іх нарадзіліся дзве дачкі: Станіслава (1877—1953) і Марыя Алёйзія (1876—1914). Пані Казіміра памерла ў 1878 ці 1879 годзе{{Sfn|Сідарэвіч А.|2014|}}.
 
Увесну 1880 года Ян Баляслаў павянчаўся другі раз{{Sfn|Сідарэвіч А.|2014|}}, з Зоф’яй Лычкоўскай, дачкой уладальніка невялікага фальварка [[Фальварак Ракуцёўшчына|Ракуцёўшчына]], каля мястэчка [[Краснае (Маладзечанскі раён)|Краснага]]. Зоф’я да фальварка дачынення ўжо не мела, але ў спадчыну ёй застаўся невялікі драўляны дом на Садовай вуліцы ў [[Мінск]]у{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. У Яна Баляслава і Зоф’і было пяць дзяцей: Ян Герман (Іван) быў іх першым дзіцем, у далейшым нарадзіліся Вікторыя (памерла ў маленстве; ?—?), [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антон]] (1884—1942), Эмілія (1886—1974), Стэфан (Сцяпан; 1889—1947). Стэфан быў названы ў гонар дзядзькі  — Стэфана Луцкевіча, удзельніка [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|паўстання 1863—1864 гадоў]], які загінуў у 1863 годзе{{Sfn|Сідарэвіч А.|2014|}}.
 
Сям’я была [[Каталіцтва|каталіцкай]], у хаце гаварылі [[Польская мова|па-польску]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Іван Луцкевіч наступным чынам згадвае светапогляд сям’і: «''...сям’я…сям’я жыла ўспамінамі аб напалеонаўскім паходзе і паўстаннях 1831 і 1863 гадоў, жыла ідэаламі дэмакратызму з часоў французскае рэвалюцыі і паўстанчаскімі настроямі, у ёй панаваў заўсёды шчыра дэмакратычны дух,  — і гэтым духам былі прасякнуты дзеці, што шукалі ў школе дружбы не панічоў, a сыноў мужыцкіх''»{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}.
 
=== Раннія гады ===
[[Файл:Ivan Łuckievič. Іван Луцкевіч (1902).jpg|міні|злева|Іван Луцкевіч у час вучобы ў Мінскай гімназіі]]
Нарадзіўся 28 траўня (9 чэрвеня) 1881 года ў горадзе [[Шаўляй|Шаўлі]] [[Ковенская губерня|Ковенскай губерні]], дзе ягоны бацька ў той час працаваў на чыгунцы. Неўзабаве бацька быў пераведзены па працы ў [[Ліепая|Лібаву]]. У 1890 годзе Іван пачынае вучыцца ў Лібаўскай Мікалаеўскай гімназіі. У Мікалаеўскай гімназіі Лібавы вучылася шмат [[Латышы|латышоў]] і [[Літоўцы|літоўцаў]]. У гэты перыяд адбывалася станаўленне літоўскага і латышскага нацыянальнага руху, якія адмяжоўвалі сябе ад [[Палякі|палякаў]] і [[Немцы|немцаў]], таму ў школьным жыцці быў раздзел паміж польскімі панскімі дзецьмі і простымі вясковымі дзецьмі іншых нацыянальнасцей{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. Іван Луцкевіч сябраваў з літоўцамі, у 13—14 гадоў Іван наведваў літоўскі патрыятычны гурток пад кіраўніцтвам старога рэвалюцыянера {{нп5|Ёнас Амбразайціс|Ёнаса Амбразайціса|lt|Jonas Ambrozaitis}}{{Sfn|Сідарэвіч А.|2017|}}. У гэты перыяд у Івана фармуецца нацыянальны светапогляд, ён разумее што беларусы маюць такое ж права на самавызначэнне і развіццё ўласнай мовы як літоўцы і латышы{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. У 1895 годзе Луцкевічы пераязджаюць у Мінск, але Іван дзеля далейшага навучання застаецца ў Лібаве{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. Праз паўгода пасля пераезду памірае бацька Ян Баляслаў. У 1897 годзе маці забірае Івана ў Мінск, дзе ён паступае ў пяты клас [[Мінская мужчынская гімназія|Мінскай губернскай гімназіі]].
 
Антон Луцкевіч, адзначаў, што яшчэ ў Мінскай гімназіі ён і яго брат Іван усвядоміліся і нацыянальна, і сацыяльна, і пачалі гуртаваць вакол сябе болей-меней свядомых беларусаў{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. Пазнаёміўшыся з беларускім паэтам, мастаком і перакладчыкам [[Карусь Каганец|Карусём Каганцом]], браты Луцкевічы арганізавалі гімназічны гурток, у занятках якога значнае месца займала беларуская тэматыка. Браты мелі цесныя стасункі з [[Генрых Хрыстафоравіч Татур|Генрыхам Францішкам Татурам]], беларускім гісторыкам, краязнаўцам і калекцыянерам{{Sfn|Сідарэвіч А.|2014|}}. Таксама ў братоў Луцкевічаў збіраўся і інтэрнацыянальны гурток, у якім яны займаліся сацыяльнымі пытаннямі{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. Браты заклалі беларускую бібліятэчку з кніжкамі па беларускай гісторыі і этнаграфіі{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}.
 
=== Вільня ===
[[Файл:Іван і Антон Луцкевічы і Аляксандр Уласаў у час выхаду Нашай Нівы.jpg|міні|300пкс|Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў у час выхаду «Нашай Нівы»]]
Знаходзячыся ў Вільні на нелегальным становішчы, Іван Луцкевіч разгортвае агітацыйную дзейнасць у праваслаўнай духоўнай семінарыі, чытае вучням лекцыі па гісторыі Беларусі. Тут жа пашыраецца партыйная дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады, канспірацыйнай кватэрай якой ёсць кватэра [[Алаіза Пашкевіч|Алаізы Пашкевіч (Цёткі)]]. З ініцыятывы Івана Луцкевіча ў верасні 1906 года выходзіць першая легальная беларускамоўная газета «[[Наша доля]]», а пасля яе хуткай забароны «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]»{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=14}}. У гэты ж час Луцкевіч займаецца археалагічнымі працамі і зборам беларускага антыкварыяту, старадрукаў і рукапісных кніг, калекцыя захоўвалася ў рэдакцыі «Нашай нівы» на вуліцы Завальнай, 7{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=15}}. Ініцыятар стварэння [[Выдавецтва «Нашай Нівы»|Выдавецтва «Нашай нівы»]] ў 1907 годзе, пазней таксама меў дачыненне да стварэння выдавецтва «[[Наша хата]]» (1908—1911) і [[Беларускае выдавецкае таварыства|Беларускага выдавецкага таварыства]].
 
У чэрвені 1908 года едзе ў [[Прага|Прагу]] на Усеславянскі з’езд прагрэсіўных студэнтаў, дзе кіруе беларускае секцыяй і адкрыта крытыкуе расійскія ўлады за нацыянальны прыгнёт{{Sfn|Луцкевіч А.|2015|108}}. У 1909 годзе меў дачыненне да стварэння Беларускага хору і Тэатральнай дружыны, якія дэбютавалі на [[Першая беларуская вечарынка ў Вільні|Першай беларускай вечарынцы]] ў Вільні 12 лютага 1910 года. Разам з братам Антонам быў сярод заснавальнікаў у 1910 годзе ў Вільні [[Масонства|масонскай]] ложы «Еднасць» ({{lang-pl|Jendość}}). Ложа была створаная паводле ініцыятывы расійскіх масонаў, сябраў [[Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя|партыі кадэтаў]]{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. У «Еднасці» былі прадстаўлены ўсе асноўныя народы беларуска-літоўскага краю. Луцкевічы прытрымліваліся [[Краёўцы|краёвай ідэалогіі]]{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. Прытрымліваючыся краёвай ідэалогіі, Іван Луцкевіч супрацоўнічаў з іншымі нацыянальнасцямі. У 1910 годзе, калі ладзілася польскае [[Віленскае таварыства сяброў навук|Таварыства прыяцеляў навук]] (Towarzystwo Рrzyjacіół Nauk) ён зрабіў багата працы для арганізацыі яго музея, а таксама перадаў шмат сваіх рэчаў, якія вярнуў пасля пачатку Першай сусветнай вайны{{Sfn|Луцкевіч А.|2015|109}}. Супрацоўнічаў з Украінскім царкоўным музеем у Львове, дасылаў туды рэчы звязаныя з уніяцтвам, ладзіў там беларускі аддзел. Публікуецца ў часопісах «Lietuvių Tautą» і «Rocznik Towarzystwa Przyjaciół Nauk w Wilnie». Перад Першай сусветнай вайной удзельнічае ў з’ездзе аўтанамістаў-федэралістаў у Маскве, пасля наведвае Санкт-Пецярбург і Фінляндыю ўзімку 1914—1915 гадоў. У гэты час у яго пагаршаецца здароўе, абвастраецца старая хвароба. Вайну сустракае ў Вільні.
 
=== Першая сусветная вайна ===
[[Файл:Vilienskija bielaruskija nastaŭnickija kursy.jpg|міні|300пкс|Віленскія беларускія настаўніцкія курсы, 1916  г. У сярэднім радзе злева направа сядзяць: Іван Луцкевіч, Баляслаў Пачопка (кіраўнік курсаў), Антон Луцкевіч]]
У час эвакуацыі з Вільні расійскія ўлады хацелі вывезці Івана Луцкевіча разам з яго калекцыяй старажытнасцяў, абяцаючы для гэтага цэлы вагон. На гэта Іван казаў: ''«Мая павіннасць  — аставацца ў родным краю і бароцца за мой народ незалежна ад таго, якія войскі будуць тут гаспадарыць!''». Каб не быць прымусова эвакуяваным, апошнюю ноч перад расійскай эвакуацыяй ён правёў не ў сваёй хаце. Удзельнічаў у арганізацыі «лятучых дружын», якія пільнавалі парадак у горадзе ў час змены ўладаў, раздабываў для дружыннікаў зброю і праводзіў з імі ночы. Нямецкія войскі ўвайшлі ў Вільню 18 верасня 1915 года.
 
Іван Луцкевіч актыўна ўдзельнічае ў працы [[Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], адзін з арганізатараў [[Беларускі народны камітэт|Беларускага народнага камітэта]], які дзейнічаў пад прыкрыццём таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і пры якім канцэнтруецца беларуская асветніцкая праца{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=16}}. Быў адным з трох дэлегатаў ад беларусаў у Віленска-ковенскім абывацельскім камітэце. У 1915 годзе закладзены блок беларускіх, літоўскіх, польскіх і яўрэйскіх арганізацый [[Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага]], арганізатарам якога стаў Іван Луцкевіч. У снежні 1915 года выдадзены першы «ўніверсал» Канфедэрацыі, напісаны Іванам Луцкевічам. На той час браты Луцкевічы прытрымліваліся ідэй «[[Краёўцы|краёвасці]]». У 1916 годзе Беларускі нацыянальны камітэт, старшынёй якога быў Антон Луцкевіч, ухваліў канфедэрацыйную канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора. Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года]] выказвалася ідэі за ўключэнне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданне дзяржаўнага статуса ўсім мясцовым мовам, школьнае навучанне на роднай мове. Аднак, паводле Антона Луцкевіча, ідэя канфедэрацыі была разбітая [[Літоўцы|літоўскім]] нацыяналізмам.
 
У 1915 годзе ў Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа, але кваліфікаваных настаўнікаў не хапала. У снежні Іван Луцкевіч і [[Алаіза Пашкевіч]] стварылі настаўніцкія курсы, на іх Іван Луцкевіч выкладае краязнаўства. Працуе скарбнікам кааператыва «Райніца». Арганізатар [[Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група|Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы]]. Улетку 1916 года пры актыўнай працы Івана Луцкевіча адрываецца [[Беларускі клуб (Вільня)|Беларускі клюб]], ён становіцца яго старшынёй. Таксама ўлетку 1916 года разам з [[Вацлаў Ластоўскі|Вацлавам Ластоўскім]] удзельнічае ў Лазанскай канферэнцыі народаў Расіі, у мемарыяле беларускай дэлегацыі была выкладзена канцэпцыя Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага.
 
Незалежніцкая пазіцыя, якую выказваў Іван Луцкевіч на лазанскай канферэнцыі, занепакоіла нямецкія акупацыйныя ўлады. Немцы ставяць братоў Луцкевічаў пад асабісты нагляд шпіёна Эдмунда Зузэміля, які на той час быў прызначаны беларускім перакладчыкам пры ўправе друку. Пад Зузэміля рэквізуецца частка віленскай кватэры Луцкевічаў, і ён мае магчымасць сачыць за імі. Іван Луцкевіч арганізоўвае [[Беларускі настаўніцкі саюз|Беларускі вучыцельскі саюз]], які высоўвае Луцкевіча сваім прадстаўніком у Цэнтральнае бюро прафесійных саюзаў. Зузэміль настойвае на тым, каб вучыцельскі саюз высунуў іншага кандыдата, але калі новы сход Саюза зацвердзіў свой выбар, арганізацыя была закрытая нямецкімі ўладамі.
 
У 1916 годзе дапамагае ў арганізацыі беларускіх школ на Віленшчыне, Гродзеншчыне, Беласточчыне. У 1917 годзе нямецкія ўлады рыхтуюцца да арганізацыі літоўскага прадстаўнічага органа  — [[Літоўская Тарыба|Тарыбы]], дзе беларусам вызначаецца адно месца. Акупацыйныя ўлады шукаюць кандыдатаў, якія б былі цалкам лаяльныя да нямецкай адміністрацыі, таму Зузэміль высоўвае кандыдатам Вацлава Ластоўскага. 16 верасня 1917 года на сацыялістычным мітынгу партый усіх нацыянальнасцяў, прамоўцы сярод беларусаў, між імі Іван Луцкевіч, кляймяць палітыку немцаў і тых літоўцаў, якія пайшлі на згоду з імі.
 
18—23 верасня 1917 года ў Вільні праходзіць Літоўская канферэнцыя, якая абірае прадстаўнічы орган Літвы  — [[Літоўская Тарыба|Тарыбу]]. У адказ на гэта 30 верасня ў Беларускім клубе пад старшынствам Івана Луцкевіча адбываецца беларускі мітынг, які выносіць ноту пратэсту супраць адносін да беларусаў і патрабуе ў нямецкіх уладаў дазволу на скліканне ў Вільні беларускай нацыянальнай канферэнцыі для ўтварэння беларускага прадстаўнічага органа. Неўзабаве дазвол на правядзенне быў атрыманы, Арганізацыйны камітэт дзеля склікання Беларускай канферэнцыі паведамляў аб сваім афіцыйным заснаванні 17 лістапада 1917 года. Іван Луцкевіч актыўна займаецца арганізацыяй канферэнцыі, прадаючы рэчы з сваёй калекцыі старасвеччыны дзеля фінансавага забеспячэння. У справах канферэнцыі едзе ў [[Беласток]], дзе прадстаўнікі нямецкіх уладаў спрабуюць пераканаць яго ў карысці далучэння да Германіі, на што Іван Луцкевіч адказвае: «''Я маю на гэта яшчэ адзін аргумент. Калі і нашым манархам стане [[Вільгельм II Гогенцолерн|Вільгельм]], дык нам не прыйдзецца рабіць свае асобнае рэвалюцыі, каб скінуць яго: гэта зробіць сам нямецкі народ!''».
 
23 студзеня 1918 года быў зацверджаны статут [[Беларускае навуковае таварыства (1918)|Беларускага навуковага таварыства]], Іван Луцкевіч быў адным з закладальнікаў таварыства.
Дэлегацыя Віленскай беларускай рады, у склад якой уваходзілі [[Антон Луцкевіч]], Іван Луцкевіч, [[Ян Станкевіч|Янка Станкевіч]], [[Дамінік Сямашка]], [[Язэп Туркевіч]], едзе ва ўжо заняты немцамі Менск, каб прыняць удзел у пасяджэнні ў [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]].
 
Адзін з арганізатараў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] (1919), [[Беларускае навуковае таварыства, 1918|Беларускага навуковага таварыства]] (1918).
 
У сярэдзіне чэрвеня 1919  г. выехаў на лячэнне на польскі курорт [[Закапанэ]], дзе і памёр. У 1991  г. прах Івана Луцкевіча перапахаваны на [[Могілкі Роса|могілках Роса]] ў Вільні.
 
== У палітыцы ==
[[File:Ivan Luckievich - by Anikita Chatulev - 1914 AD.jpg|thumb|Карціна «Партрэт Івана Іванавіча Луцкевіча», 1914  г. Мастак [[Анікіта Пятровіч Хатулёў]]. (''[[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь]]'')]]
Разам з Антонам Луцкевічам, [[Вацлаў Ластоўскі|Вацлавам Ластоўскім]] і інш., Іван Луцкевіч распрацоўваў пытанні дзяржаўнага самавызначэння Беларусі — ад канцэпцыі краёвай аўтаноміі, аднаўлення на канфедэратыўнай аснове дзяржаўнай уніі Беларусі і [[Літва|Літвы]] (1906—1918) да абвяшчэння незалежнай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] ў яе этнаграфічных межах. Лічыў дэнацыяналізуючай у адносінах да беларусаў ролю рэлігійна-царкоўных праваслаўных і каталіцкіх структур на Беларусі як праваднікоў палітыка-ідэалагічных інтарэсаў Расіі і Польшчы. Выступаў за аднаўленне на Беларусі [[царкоўная унія|царкоўнай уніі]] дзеля паяднання рэлігійнага і грамадска-палітычнага рухаў у адзіным нацыянальна-адраджэнскім працэсе. Паводле яго ініцыятывы і з асабістым яго ўдзелам пытанне аб нацыянальным самавызначэнні беларускага народа ўпершыню прагучала на міжнародных форумах — канферэнцыі сацыялістычных і рэвалюцыйных партый (Фінляндыя, 1905), Славянскім з'ездзез’ездзе прагрэсіўных студэнтаў ([[Прага]], 1908), Міжнароднай канферэнцыі нацый ([[Лазана]], 1916). Быў прыхільнікам раўнапраўных адносін Беларусі з [[Расія]]й, [[Польшча]]й, [[Украіна]]й, [[Літва|Літвой]].
 
Практык-арганізатар, таленавіты прамоўца, Іван Луцкевіч спрыяў ажыўленню культурна-асветнай працы, абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай і студэнцкай моладзі, інтэлігенцыі. Паўплываў на творчы лёс [[Янка Купала|Янкі Купалы]], [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]], [[Змітрок Бядуля|Змітрака Бядулі]], [[Максім Гарэцкі|Максіма Гарэцкага]] і інш.
[[Файл:Мінск. Памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў.jpg|thumb|[[Памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў]] у [[Парк Янкі Купалы|парку Янкі Купалы]]]]
* [[7 сакавіка]] [[2018]] года ў Мінску ў рамках мерапрыемстваў да [[100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі|100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі]] быў усталяваны памятны знак у гонар братоў Антона і Івана Луцкевічаў. Памятны знак размешчаны на месцы дамоў Зоф’і Луцкевіч па колішняй Садовай вуліцы (цяпер [[парк імя Янкі Купалы]]), дзе браты жылі ў 1896—1906 гадах<ref>{{cite web|url = https://nashaniva.by/?c=ar&i=205910|title = У парку Янкі Купалы ў Мінску ўсталявалі мемарыяльную дошку ў гонар братоў Луцкевічаў|author = Максім Ляшко|authorlink = |coauthors = |date = 7 сакавіка 2018|publisher = nashaniva.by|language = |archiveurl = https://archive.is/S8eqF|archivedate = 7 сакавіка 2018|accessdate = 7 сакавіка 2018}}</ref>.
* [[20 жніўня]] — [[11 верасня]] [[2019]] ў [[Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы|Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы]] адбылася першая персанальная выстаўка пра Івана Луцкевіча, прысвечаная 100-годздзю з дня сьмерці<ref>[https://nashaniva.by/?c=ar&i=235868 «Выбачэнне за гады бяспамяцтва». Упершыню ў Мінску адкрылася выстава пра Івана Луцкевіча] // nashaniva.by 21 жніўня 2019</ref>
 
== Бібліяграфія ==
9 326

правак