Радзівілаўская карта: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Апісанне: карта выдзяляецца сваёй незвычайнай для таго часу дакладнасцю
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
 
== Апісанне ==
[[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка]], з 1579 года [[маршалак вялікі літоўскі]], а пазней [[Ваяводы віленскія|віленскі ваявода]], зацікавіўся складаннем падрабязнай карты Вялікага Княства Літоўскага, якая б адпавядала існаваўшым на той час станадартамстандартам картаграфічнага мастацтва. Для гэтага ён сабраў каманду ў складзе [[ваяводы кіеўскія|кіеўскага ваяводы]] [[Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі|Канстанціна-Васіля Астрожскага]], англійскага матэматыка і [[езуіты|езуіта]] [[Якуб Босграве|Якуба Босграве]] і мастака [[Тамаш Макоўскі|Тамаша Макоўскага]]<ref name=":0" />.
 
Гэтыя людзі працавалі над картай з 1595 па 1599 гады. Зборам матэрыялаў і правядзеннем вымярэнняў займаўся Тамаш Макоўскі, які, верагодна, таксама падрыхтаваў і асноўны малюнак карты<ref>J. Jakubowski, ''Tomasz Makowski, sztycharz i kartograf nieświeski'', Warszawa 1923</ref>. Геаграфічныя параметры былі часткова ўзяты з дакументаў [[валочная памера|валочнай памеры]], зямельнай рэформы, ініцыянаванай ўу 1547 годзе каралевай [[Бона Сфорца|Бонай Сфорца]]. На карце былі паказаныя 1020 населеных пунктаў, 357 з якіх упершыню прадстаўлены ў картаграфіі<ref name=":2">{{Cite web |title = Znane i nieznane dziedzictwo księcia Mikołaja Krzysztofa Radziwiłła Sierotki – Echa Polesia |publisher = polesie.org |url = https://polesie.org/663/znane-i-nieznane-dziedzictwo-ksiecia-mikolaja-krzysztofa-radziwilla-sierotki/}}</ref>.
 
Першапачатковая [[медзярыт]]авая карта была прызначана для размяшчэння на сцяне. Акрамя зямель Вялікага Княства Літоўскага ў межах з канца XVI стагоддзя, на карце былі паказаныя і суседнія тэрыторыі (значная частка [[Украіна|Украіны]], [[Герцагства Прусія]], [[Курляндыя]], частка [[Мазовія|Мазовіі]] і [[Малая Польшча|Малой Польшчы]]). Акрамя таго, на карце была размешчана складаўшаяся з дзвухдзвюх частак схема ніжняга [[Дняпро|Дняпра]], аж да яго вусця разам з дадатковымі апісаннямі, напрыклад, дняпроўскіх парогаў. Дняпро быў важным камунікацыйным і транспартным шляхам для Вялікага Княства Літоўскага. [[Заходняя Дзвіна]], таксама паказаная на карце, адыгрывала падобную ролю. Пад картамі было вычарпальнае геаграфічнае і этнічнае апісанне Вялікага Княства Літоўскага<ref name=":1">Jarosław Łuczyński ''[https://www.zapiskihistoryczne.pl/files/issues/08af5e9bb3f231f431b33042b87885f2_ZH_2013_1_LuczynskiN.pdf Przestrzeń Wielkiego Księstwa Litewskiego na mapie radziwiłłowskiej Tomasza Makowskiego z 1613 roku w świetle treści kartograficznej i opisowej],'' Zapiski historyczne, tom LXXVIII, rok 2013</ref>.
 
У пазнейшых выданнях карты Дняпра і ніжняе апісанне былі выдалены, а затым карта Вялікага Княства Літоўскага была надрукаваная асобна, у выглядзе квадрата памерам прыкладна 74×74 см<ref>{{Cite web |title = Maps1601-22 |publicher = www.lithuanianmaps.com |url = http://www.lithuanianmaps.com/Maps1601-22.html}}</ref>.
 
У 1631 годзе Вілем Блаў таксама ўключыў карту ў свой атлас ''Appendix Theatri A.Ortelii et Atlantis G. Mercatoris.'' Каб палепшыць чытальнасць карты ў атласе, ён надрукаваў яе з чатырох медных пласцін і размясціў на чатырох асобных старонках. Карты Дняпра былі ўключаны ў атлас асобна. Усяго да 1670 года сям'я Блаў 17 разоў публікавала ў сваіх атласах Радзівілаўскую карту Вялікага Княства уў нязменным фармаце, з датай 1613<ref name=":2" />.
 
Радзівілаўская карта выдзяляецца сваёй незвычайнай для таго часу дакладнасцю і багаццем геаграфічных дэталяў, якія суправаджаюцца шматлікімі апісаннямі і іканаграфічнымі сцэнамі. Аналіз дакладнасці размяшчэння паселішчаў паказвае, што яна такая ж ці больш дакладная, як на картах Вялікага княства складзеных да 1770 года<ref>Jarosław Łuczyński, ''Analiza dokładności mapy Wielkiego Księstwa Litewskiego Tomasza Makowskiego z 1613 r., tzw. radziwiłłowskiej na podstawie siatki zniekształceń'', Polski Przegląd Kartograficzny t. 33: 2001, nr 4, s. 365–371</ref>. Яшчэ адной асаблівасцю карты з'яўляюцца надзвычай дакладная і падрабязная [[Гідраграфія|гідраграфічная сетка]]. У выніку гэтага Радзівілаўская карта больш за сто гадоў лічылася найважнейшай крыніцай інфармацыі аб тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, а ў наш яна з'яўляецца каштоўнай гістарычнай крыніцай<ref name=":1" />.